Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 1 верасня на ўрок ведаў пад назвай “Звенит звонок на удивительный урок” будуць запрошаны вучні сярэдняга школьнага ўзросту ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні” у філіял “Гарадская бібліятэка №3”. Бібліятэкар раскажа пра тое, што ў кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма – той куток зямлі, дзе нарадзіліся і выраслі. Будзе праведзена віктарына “Мой край”. Бібліятэкар узгадае, што 2021 год – Год народнага адзінства і 17 верасня ўся краіна будзе адзначаець Дзень народнага адзінства. У канцы мерапрыемства прагучыць песня “Спадчына” у выканні ВІА “Песняры”.

3 верасня ў філіяле “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка” адбудзецца экскурсія-знаёмства з бібліятэкай “Вам знаёмы кніжчын дом?”. Вядучая пазнаёміць дзяцей з паняццямі “бібліятэка”, “абанемент”, “кніжны фонд”, “чытацкі фармуляр”, раскажа пра правілы карыстання бібліятэкай, навучыць іх арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымуць удзел у віктарыне “По страницам детских книг”.

4 верасня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на літаратурную гасцёўню “От глиняной таблички к печатной страничке”, прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкар раскажа пра гісторыю развіцця пісьменства ў Беларусі і знакамітых асветнікаў нашай зямлі, пра пажоджанне свята і калі адбыўся першы Дзень беларускага пісьменства. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства будзе прадстаўлена выстава літаратуры.

11 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізавана віртуальнае падарожжа “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. На працягу мерапрыемства прысутныя здзейсняць падарожжа ў гісторыю беларускай кнігі, паразважаюць аб лёсе сучаснай беларускай літаратуры і паўдзельнічаюць у інтэлектуальнай віктарыне “З гісторыі кніг і бібліятэк”. На працягу сустрэчы прагучаць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Увазе чытачоў будзе прадстаўлена электронная прэзентацыя “Кніжныя навінкі”. Бібліятэкары азнаёмяць прысутных з кнігамі-юбілярамі 2021 года.

17 верасня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на этнічны калейдаскоп “Адзінства культур маёй краіны” да Дня народнага адзінства. У рамках мерапрыемства адбудзецца квіз. Удзельнікам будуць прадстаўлены пытанні на веды аб культуры краіны ў розных катэгорыях. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства будзе прадстаўлена выстава літаратуры.

17 верасня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрашаюць чытачоў на інфармацыйную гадзіну “Добрыя кнігі яднаюць нас” да Дня народнага адзінства. Бібліятэкары прадставяць кнігі аб мінулым, аб сучасным, аб будучым нашай краіны, а таксама паразважаюць пра тое, што значыць быць прадстаўніком народа Беларусі, што гэта не толькі гонар, але і адказнасць, любіць Беларусь – значыць не толькі жыць на гэтай зямлі, але і прыносіць ёй карысць. Дзень народнага адзінства – гэта нагода звярнуцца да тэмы нацыянальнай ідэі, без якой немагчыма ўявіць адзінства нацыі.

17 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца казачны калейдаскоп “Глядзім казкі разам” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Маленькія наведвальнікі бібліятэкі змогуць пабачыць дзве лялечныя пастаноўкі “Курочка Ряба” і “Коза-дереза”. Будзе аформлена літаратурная выстава “Сказка мудростью богата”.

17 верасня філіял “Войстамская сельская бібліятэка” запросіць вучняў ДУА Вучэбна-педагагічнага комплекса “Войстамскі яслі-сад-базавая школа” на круглы стол прысвечаны Тыдню народнага адзінства, пад назвай “Мы вместе!”. Дзеці даведаюцца, што Дзень народнага адзінства з'яўляецца дзяржаўным святам і прыпадае на дату 17 верасня. Бібліятэкар раскажа, што лягло ў аснову гэтага свята, пра галоўныя якасці беларускага народа, пра гістарычныя падзеі, дзе дзякуючы згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразуменню мы сталі ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай.

25 верасня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае сяброў бібліятэкі наведаць літаратурную сталоўку “У восень за стол просім”, што будзе працаваць у бібліятэцы. Удзельнікам мерапрыемства будзе прадстаўлена магчымасць цікава і з карысцю правесці час, а таксама адведаць стравы восеньскага ўраджаю.

25 верасня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурная гадзіна “Ступаючы ў ягоныя сляды”, прысвечаная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Ніла Гілевіча. З аповяду бібліятэкара і прадстаўленай літаратуры кожны зможа даведацца пра жыццёвы шлях паэта, перагарнуць старонкі яго творчасці.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi