Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура


Жывое ў вяках беларускае слова…

4 верасня  работнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” наведалі  4 “Б” клас УА “Сярэдняя школа №7”, дзе правялі падарожжа ў часе “Жывое ў вяках беларускае слова…”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Вядучая расказала дзецям аб значнасці гэтага свята для культурнага жыцця нашай краіны, аб вядомых першадрукарах зямлі беларускай. Вучням прапанавалі сумесна намаляваць родную Беларусь. Але не фарбамі і алоўкамі, а словамі і паэтычнымі радкамі. Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе “Мой народ”, падчас якога вызначалі станоўчыя якасці нашых суайчыннікаў.  Быў зроблены агляд літаратуры, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветнікаў Беларусі.

Напрыканцы мерапрыемства  падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай”, павіншавалі пераможцаў. Найбольш актыўнымі чытачамі сталі: Казакевіч Мілена – першае месца, Рапацэвіч Вікторыя – другое, Талькоўская Алеся – трэцяе. За любоў да чытання і кнігі пераможцам былі ўручаны дыпломы і невялікія падарункі. Спецыяльныя прызы за сяброўства з кнігай атрымалі Сінькоўская Віка, Галубовіч Нікіта, Гурскі Аляксей, Марозаў Улад, Камына Станіслаў.


Мне выпала шчасце тут нарадзіцца

1 верасня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” прайшоў дзень ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Бібліятэку наведалі вучні 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1”. Слайды электроннай прэзентацыі “Гісторыя Смаргоні. Твая малая радзіма” пазнаёмілі вучняў з самымі гераічнымі старонкамі гісторыі, значнымі падзеямі горада, якія адбываліся на працягу некалькіх стагоддзяў. Супрацоўнікі бібліятэкі распавядалі пра паходжанне назвы горада, пра людзей якія ўславілі наш край, пра традыцыі роднага краю. Была аформлена кніжная выстава, прысвечаная малой радзіме.


Родная мова, як малітва

3 верасня Смаргонская раённая бібліятэка па запрашэнню ДУА “СШ №1” правяла мерапрыемства, прымеркаванае Году малой радзімы “Родная мова, як малітва”. 

Вучні 9 “Б” класа ўспомнілі легенды і паданні роднага мястэчка, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Гербы гарадоў Гродзеншчыны”, вядучыя прачыталі шмат лірычных вершаў, прысвечаных малой радзіме і Беларусі ўвогуле. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.


Родная мова, як малітва

Традыцыйна ў верасні супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі да Дня ведаў ладзілі літаратурна-музычную кампазіцыю пад назвай “Родная мова, як малітва” у актавай зале ДУА “Сярэдняя школа №7” для вучняў 8-10 класаў. Мерапрыемства было адметна яшчэ і тым, што праводзілася ў рамках Года малой радзімы. Назва мерапрыемства гаворыць сама за сябе. Вядучыя Самахвастоўская Н.У. і Станевіч А.А. на працягу сустрэчы з вучнямі падкрэслівалі незвычайную сілу роднай мовы, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Мерапрыемства суправаджалі слайды электроннай прэзентацыі з краявідамі Смаргонскага раёна, аўтар якіх фотамастак В. Кашкель. У выкананні вядучых гучалі вершы мясцовых паэтаў, прысвечаныя Смаргоншчыне.


Сентябрь в календаре

1 верасня работнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №3» да Дня ведаў правялі дзве гутаркі з вучнямі 9 «А», 8 «А» і 8 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа №1» пад назвай «Сентябрь в календаре». Тэма мерапрыемства была прысвечана малой радзіме. Загадчык бібліятэкі Вісцяж І. М. паведала прысутным гісторыю ўзнікнення Смаргоні, расказала пра Смаргонь сучасную. На працягу размовы гаворка вялася пра нашых знакамітых землякоў: пісьменнікаў і паэтаў, вядомых дзеячаў культуры і навукі. Мерапраемства суправаджалася слайдамі электроннай прэзентацыі аб Смаргоні. Вучні прынялі актыўны ўдзел у краязнаўчай віктарыне.

Была падрыхтавана выстава кніг пра Смаргонь «Тут радзімы маёй пачатак».


У акопах пад Смаргонню 

30 жніўня на гістарычны экскурс пад назвай «У акопах пад Смаргонню» былі запрошаны чытачы пажылога ўзросту філіяла «Гарадская бібліятэка №3». Бібліятэкар Алена Міхайлаўна Рамановіч расказала аб ваенных дзеяннях часоў Першай сусветнай вайны на Смаргоншчыне, а супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Картавік Павел Паўлавіч прадоўжыў аповед з нагляднай прэзентацыяй «Первая мировая война в истории Сморгонщины». Звесткі аб Першай сусветнай вайне мала вядомы, але намаганнямі краязнаўцаў адноўлены многія старонкі “Мікалаеўскай вайны” (народная назва), перазахаваны астанкі салдат, ушанавана памяць.

Да прагляду былі прапанаваны некалькі відэаролікаў пра ваенныя дзеянні тых часоў на Смаргоншчыне.


Прывітанне, зямляк!

25 жніўня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбылося брэндавае літаратурна-музычнае свята “Прывітанне, зямляк!”. Па традыцыі былі адзначаны самыя старэйшыя і самыя маленькія жыхары вёскі. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена выстава работ самай старэйшай жыхаркі аг. Ракаўцы Тытуш Уладзіславы Міхайлаўны.

За якаснае афармленне кветнікаў у дварах, дбайныя гаспадары атрымалі дыпломы. Вясёлыя песні для вяскоўцаў прагучалі ў выкананні вакальнай групы з філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”, якая адгукнулася і прыехала на свята. А самадзейныя артысты з суседняга аг. Сінькі павесялілі гледачоў гумарэскамі і вясёлымі песнямі. Нечаканым і прыемным для аднавяскоўцаў стала выступленне двух сямейных дуэтаў з аг. Ракаўцы.

Свята скончылася вячэрняй рэтра-дыскатэкай “Бывай, лета”.


Лучший друг – это книга

Усе, хто не хацеў раставацца з кнігай, хто марыў пачытаць, пафантазіраваць з любімымі героямі, пагуляць у казачныя гульні – стаў удзельнікам конкурсу летняга чытання «Лучший друг – это книга».

На працягу лета дзеці актыўна наведвалі філіял «Бялкоўшчынская сельская бібліятэка», прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прачыталі шмат кніг.

І вось настала пара падвесці вынікі гэтага конкурсу. Самым актыўным чытачом стала Ульяна Заянчкоўская. Ва ўрачыстай абстаноўцы ёй была ўручана грамата і памятныя падарункі ад бібліятэкі.


“Залаты батл” 

24 жніўня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбыўся “Залаты батл”. Спартыўна-забаўляльную праграму арганізавалі Смаргонская раённая бібліятэка і ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”. Дзве каманды ў складзе па шэсць чалавек, “Лідары” і “Сасноўка” змагаліся за перамогу.

Задорныя, энергічныя, актыўныя і малажавыя дамы залатога ўзросту паказалі свае здольнасці ў шасці спартыўных конкурсах: “Боўлінг”, “Сіямскія блізняты”, “Меткія стралкі”, “Паштальён на кані”, “Лаўкачы”, “Пераправа па купінах”. Безумоўна перамагла дружба, а ўдзельнікі атрымалі дыпломы і цудоўныя падарункі. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”.

Гэта мерапрыемства паказала, што патрэбна часцей праводзіць такія сустрэчы для арганізацыі вольнага часу і набыцця новых знаёмстваў.


Я тут жыву, і край мне гэты мілы 

18 жніўня адбылося свята вёскі Сасноўка «Я тут жыву і край мне гэты мілы». Бібліятэкар паведала гісторыю вёскі і адзначыла, што слаўную гісторыю сваёй Радзімы складаюць людзі, якія тут жывуць. Таму абавязкова былі адзначаны і ўзнагароджаны вяскоўцы, якія з’яўляюцца старэйшымі жыхарамі Сасноўкі: Жабінская Юзэфа Іванаўна, якая  17 мая гэтага года адзначыла свой 90-гадовы юбілей і Ахрамовіч Ева Ігнацеўна, якая 5 верасня адзначыць 89-годдзе. Таксама былі адзначаны юбіляры, якія у гэтым годзе адзначаюць 85, 80, 70, 65 і 60 гадоў. Не засталіся без увагі жнівеньскія імяніннікі: самыя маленькія жыхары вёскі, шматдзетныя сем’і і працаўнікі сельскай гаспадаркі.

Напярэдадні свята камісія Жодзішкаўскага сельскага Савету вызначыла лепшыя падворкі вёскі. Усе гаспадары лепшых сядзіб атрымалі дыпломы. Пераможцамі ў намінацыі «Дом узорнай чысціні» стала сям’я  Бібік, а ў намінацыі «Самы прыгожы кветнік» перамаглі Шышко Тэрэза і Філімончык Галіна. Усе ўдзельнікі вызначаных намінацый атрымалі падарункі ад Жодзішкаўскага сельскага Савету  і музычныя падарункі.

Для жыхароў і гасцей вёскі ладзілася цікавая канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам мясцовых артыстаў і артыстаў з сектара культуры і вольнага часу «Крэўскі Дом культуры», а таксама гасцей з Ашмянскага раёна. Быў праведзены жартоўны конкурс прыгажосці «Мадам Сасноўка – 2018», «Модны прыгавор з Папандопалам», «Вясковая дыскатэка для ўсіх ўзростаў», хвілінка-весялінка «Сасноўскія пацехі». Працаваў гандаль і атракцыёны.


На крэўскіх мурах

19 жніўня супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» у рамок раённага свята «Пад знакам Лялівы» арганізавалі бібліятэчную пляцоўку «Вандроўка па крэўскіх мурах». Была арганізавана кніжная выстава, тэматычная фотозона «За замкавымі мурамі», для ўсіх жадаючых - аквагрым. На конкурс-экспромт чытальнікаў «Літаратурны пачастунак на Крэўскай» сабраліся юныя ўдзельнікі - госці свята як з аграгарадка Крэва, так і з Мінска, Маладзечна, Гродна. Нарковіч Улад, Гапон Кірыл, Грэсь Мацвей, Гурштыновічы Вікторыя і Максім прачыталі вершы беларускіх аўтараў аб Крэўскай зямлі і былі ўзнагароджаны прызамі. Благода Міхаіл з сябрам нараспеў прачыталі вясёлы верш пра крэўскіх рабят, які сачыніла бабуля Міхаіла. Жадаючыя маглі займальна правесці час за зборам пазлаў «Крэўскі замак».


З любоўю да людзей і зямлі

5 жніўня з нагоды фэсту ў Данюшаўскім касцеле Святой Троіцы ладзілася  традыцыйнае свята вёскі Данюшава пад назвай “З любоўю да людзей і зямлі”, падрыхтаванае супрацоўнікамі філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Мазалеўская М. Ч. прачытала вершы пра веру і Бога. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы шлях ксяндза Яна Курчэўскага, які шмат зрабіў для касцёла і падараваў унікальны звон, пра Станіслава Шыманоўскага – мясцовага паэта, пра гісторыю вёскі Данюшава і запрасіла ўсіх наведваць бібліятэку.

Пасля Святой Імшы ў касцёле святочную праграму працягвалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” і госці з г. Смаргонь, выхаванцы дзіцячай студыі бальнага танца “Эврика” Дар’я Саковіч і Андрэй Надойскі, якія яскрава з запалам выканалі лацінаамерыканскія танцы. Удзельнікі танцавальнага калектыву “Чир-Микс” выканалі спартыўны танец “Черлидинг” з акрабатычнымі элементамі. Да свята была аформлена выстава народнай творчасці жыхароў вёскі. Працавалі  гульнёвыя атракцыёны і гандаль.


Прававыя ўстановы нашага горада

27 ліпеня галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі правяла для ўдзельнікаў школьнага аздараўленчага лагера «Солнышко» ДУА «Сярэдняя школа №1» экскурсію па гораду Смаргонь. Школьнікі пазнаёміліся з будынкамі дэпартамента аховы, райвыканкама, міліцыі, суда, пракуратуры і даведаліся, якія функцыі выконваюць супрацоўнікі кожнай установы.


Летняя карусель

27 ліпеня ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка”  прайшлі гучныя чытанні для дзяцей пад назвай “Летняя карусель”. Падчас мерапрыемства дзеці расказвалі аб прачытаных кнігах, зачытвалі найбольш цікавыя сюжэты і раілі сябрам прачытаць гэтыя творы. Бібліятэкар   пазнаёміла з навінкамі літаратуры, якія папоўнілі фонд за апошні час.


Всезнайки и читайки

26 ліпеня ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» адзін з атрадаў аздараўленчага лагера ДУА «Гімназія г.Смаргоні» прыняў удзел у лагічных і літаратурных віктарынах «Всезнайки и читайки». Для школьнікаў 5-7 класаў было праведзена віртуальнае падарожжа па горадзе. Адбылася гутарка аб нашым горадзе і яго памятных мясцінах. Слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй будынка, дзе цяпер размешчана дзіцячая бібліятэка, і падзеямі, звязанымі з ім. У другой, гульнёвой частцы мерапрыемства ўжо дзеці адказвалі на пытанні віктарын і вясёлых лагічных загадак.


«Проступок и правонарушение»

26 ліпеня галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі ў межах работы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі правяла прававы практыкум «Проступок и правонарушение» у летнім аздараўленчым лагеры «Солнышко» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні». Удзельнікі пазнаёміліся з прававой літаратурай, даведаліся аб правах і абавязках дзяцей, а па заканчэнні была праведзена невялікая віктарына, дзе маленькім правазнаўцам трэба было самім вызначыць, дзе правы, а дзе абавязкі.


Віртуальнае падарожжа

Чарговае віртуальнае падарожжа здзейсніў атрад школьнікаў, аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №1г.Смаргоні», наведаўшы 25 ліпеня філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка».

У Год малой радзімы школьнікі 5-7 класаў даведаліся шмат новага аб нашым краі, аб асабліва значныя падзеі ў гісторыі Смаргоншчыны: архітэктурных і ваенных помніках, "мядзведжай акадэміі», «Смаргонскіх абаранках», пра знакамітых земляках і людзях, звязаных лёсам са Смаргоншчынай. Пра ўсё гэта распавёў кіраўнік «Краязнаўчай гасцёўні» Бумай Аляксей Міхайлавіч. У займальны свет гісторыі запрасілі юных гасцей электронныя прэзентацыі: «Нясумны краязнаўства», «Помнікі замкавай і сядзібнай архітэктуры», «Гісторыя Смаргоні. Твая малая радзіма».


24 ліпеня ў філіяле «Бялкоўшчынская сельская бібліятэка» адбылася інфармацыйная гадзіна «Светлы шлях Артура Цяжкага», прысвечаная 75-годдзю  з дня нараджэння пісьменніка.

24 ліпеня ў філіяле «Бялкоўшчынская сельская бібліятэка» адбылася інфармацыйная гадзіна «Светлы шлях Артура Цяжкага», прысвечаная 75-годдзю  з дня нараджэння пісьменніка. Дзеці даведаліся аб тым, што нарадзіўся будучы празаік у вёсцы Лылойці Смаргонскага раёна. Шлях літаратара да творчасці быў доўгі і складаны. Артур Цяжкі пакінуў пасля сябе ў асноўным прозу малой формы – апавяданні, аповесці, замалёўкі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных са зборнікамі «Сустрэча пасля вясны», «Пара блакітных дажджоў», «Дзе мой дом?..».


«Жыццё ў Слове…»

25 ліпеня на перасоўную літаратурна-дакументальную выставу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Жыццё ў Слове…», размешчаную ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3», былі запрошаны дзеці 1-6 класаў школьнага летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні».

Цікавыя факты адкрылі для сябе юныя наведвальнікі пра першадрукароў: Францыска Скарыну і выдадзеную ім Біблію, Сымона Буднага і яго «Катэхізіс», Вясіля Цяпінскага «Евангелле» і іншых. Супрацоўнікі расказалі пра беларускіх пісьменнікаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў: Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Цётку, Максіма Багдановіча.


«Следствие ведут следопыты»

20 ліпеня супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” і Публічны цэнтр прававой інфармацыі Смаргонскай раённай біблітэкі правялі прававую гульню «Следствие ведут следопыты» для ўдзельнікаў школьнага аздараўленчага лагера «Солнышко» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні».

Маленькія следапыты па фрагменце рэчы, якая належыла парушальніку, знайшлі самаго парушальніка, а таксама улікі, па якіх можна даказаць яго дачыненне да правапарушэння. У ходзе гульні удзельнікі пазнаёміліся з прававымі паняццямі, якія змешчаны на старонках Угалоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Лепшы следапыт был ўзнагароджаны дыпломам і салодкім пачастункам.


Нясумнае краязнаўства

У рамок Года малой радзімы і 115-годдзя горада ў філіяле "Раённая дзіцячая бібліятэка» прайшло мерапрыемства, падрыхтаванае для аздараўленчага лагера "Дружба" УА "Гімназія г.Смаргоні» пад назвай «Нескучное краеведение». Бумай А.М. у рамок "Краязнаўчай гасцёўні" расказаў дзецям пра наш горад, гісторыю нашага края і людзях, якія ўславілі яго. Яркія слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмілі са значнымі падзеямі горада Смаргонь. З задавальненнем госці бібліятэкі ўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме, глядзелі новыя мультыплікацыйныя фільмы.


Корней Чуковский – детям

17 июля в филиале «Районная детская библиотека» прошёл видео-час   «Корней  Чуковский – детям» для отряда школьников  из лагеря отдыха ГУО «Средняя школа №1».

Сайды электронной презентации познакомили детей с жизнью и творчеством К.И. Чуковского.  Заинтересовала присутствующих фонограмма отрывков из произведений: «Крокодил», «Бармолей», «Доктор  Айболит», «Федорино горе»  в исполнении самого писателя. Яркие, необычные образы, четкая рифма, строгий ритм делали его стихотворения быстро запоминающимися и любимыми многими поколениями читателей.


Не сдавайся, времени душа!

13 ліпеня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1”  запрасілі  актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” на паэтычную гадзіну “Не сдавайся, времени душа!”, прысвечаную 60-годдзю з дня нараджэння В. Паліканінай – беларускай сучаснай паэткі, чалавека яркага паэтычнага таленту. Яе вершы – гэта споведзь паэта, адкрытасць жанчыны, душа якой глыбока радуецца, пакутуе, верыць і спадзяецца на лепшае. На працягу мерапрыемства гучалі песні на  вершы паэткі ў выкананні А. Ціхановіча і Я. Паплаўскай, Н. Багуслаўскай, Г. Маркевіча і іншых. Былі прэзентаваны  зборнікі яе вершаў “Не сдавайся, времени душа!”, “Да будет день…”. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік “Майстры і куміры” аб жыцці і творчасці В. Паліканінай.


Как много сладостей на свете!

Да Сусветнага дня шакаладу ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3» прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Как много сладостей на свете!». На мерапрыемства  былі запрошаны дзеці 5, 6 класаў школьнага летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні».  Супрацоўнікі пазнаёмілі з гісторыяй шакаладу, расказалі як яго робяць і ў якім горадзе паставілі помнік. Бібліятэкар прачытала верш Рамана Сефа «Шоколадный поезд». Школьнікі паказалі сваю эрудыцыю ў адгадванні загадак. Актыўны ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ў гульне «Шоколадный счастливчик», усе пытанні былі пра шакалад.

Падзяліўшыся на чатыры каманды ўдзельнікі мерапрыемства размалявалі каляровымі алоўкамі абгорткі вядомых марак шакаладу. Лепшых удзельнікаў конкурсу павіншавалі апладысментамі. Да мерапрыемства была аформлена выстава кніг пад назвай «Всемирный день шоколада»,  на якой прадстаўлены кнігі: Астахновіч Веры «Шакаладная дарога, альбо Гісторыя шакаладных плітак», Мартынава Уладзіміра «Детская кулинарная энциклопедия»  і іншыя.


Будучыя першакласнікі

11 ліпеня ў філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» быў запрошаны атрад дашкольнікаў з лагера адпачынку ДУА «Сярэдняя школа №1». Будучых першакласнікаў пазнаёмілі з бібліятэкай, абанементам, чытальнай залай. Бібліятэкары распавялі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правялі з імі пазнавальную віктарыну, прачыталі казку, паказалі мультфільм. Дзеці з задавальненнем правялі час у бібліятэцы і абяцалі ўсе прыйсці ў бібліятэку з мамамі і татамі за кнігамі.


Волшебство узора

З 30 чэрвеня па 5 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” працавала перасоўная выстава творчасці пажылых людзей УТЦСАН “Цёплы дом” пад назвай “Волшебство узора”.

Гледачам былі прадстаўлены работы Т.М. Легановіч, Г.М. Буйноўскай, Т. І. Лебедзевай, Р.А. Жабінскай. А таксама работы мясцовай жахаркі А.В. Каханскай.

Бібліятэкар Ірына Эдвардаўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй і сімволікай вышыўкі, выкананых з выкарыстаннем розных тэхналогій.

А.В. Каханская расказала пра свае працы і пра тое, як яны задумваліся, як ствараліся.


Лета. Канікулы. Бібліятэка.

Лета. Канікулы. Самы час наведаць бібліятэку. Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” рады сваім юным сябрам і заўсёды гатовы падзяліцца той цікавай інфармацыяй, якой самі валодаюць. Гэта паведамленне аб жыцці  Еўфрасінні Полацкай, віртуальная вандроўка да помнікаў і абеліскаў, парады аб тым, як бяспечна правесці лета, знаёмства з кніжнымі навінкамі.


Веселый художник и писатель

5 ліпеня ў філіял «Гарадская бібліятэка №3» на літаратурны агляд пад назвай «Веселый художник и писатель», прысвечаны да 115-годдзя  з дня нараджэння пісьменніка і мастака Уладзіміра Рыгоравіча Суцеева, завіталі дзеці 1 «В», 2 «Б», 3 «Б» класаў са школьнага летняга лагера ДУА «СШ № 1 г. Смаргоні». Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка. Разам з тым глядзелі мультфільмы па творах У. Суцеева: «Кораблик», «Грибок-теремок», «Разные колёса». Каб больш грунтоўна пазнаёміць дзяцей з творчасцю пісьменніка, бібліятэкары прачыталі дзецям яго казкі: «Капризная кошка», «Кто сказал мяу». Быў зроблены агляд дзіцячых кніг па творах У. Суцеева і праведзена інтэрактыўная гульня «Сказки Сутеева». Вельмі спадабаліся дзецям прыпынкі: «Герои сказок», «Угадай сказку по её началу», «Сказка по загадке», «Из какой сказки предмет? », «Пословицы».


Той, па кнігах якога вучацца чытаць

5 ліпеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка, мастака-ілюстратара, рэжысёра-мультыплікатара і  сцэнарыста Уладзіміра Суцеева пад назвай “Той, па кнігах якога вучацца чытаць”.

На мерпрыемства былі запрошаны наведвальнікі аздараўлленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5”. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка з дапамогай электроннай прэзентацыі, прынялі ўдзел у віктарыне па казках У.Суцеева “Разминка” і гульні “Как называется сказка?”. Дзеці былі падзеляныя на каманды і выконвалі заданні, у якіх патрэбна было размаляваць карцінкі і адгадаць з якіх яны казак.

Напрыканцы дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Котенок по имени Гав” і “Мешок яблок”. З мерапрыемства дзеці пазналі,  што кожная гісторыя пісьменніка пазнавальная і павучальная, што дабро заўсёды ўзнагароджваецца, а зло будзе пакарана.


Квітней, Беларусь, і ў святы, і ў будні!

3 ліпеня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запрасілі ўсіх жадаючых у гарадскі парк на літаратурную алею пад назвай “Квітней, Беларусь, і ў святы, і ў будні!”. Мерапрыемства адбылося ў рамках гарадскога свята  “Беларусь – наша слава, надзея і гонар”, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Жыхары горада і госці пазнаёміліся з тэматычнай выставай, прынялі ўдзел у бібліятэчным атракцыёне “Ярмарка призов”, наведалі літаратурнае кафэ “Книжный микс”. Аматары мастацкага роспісу твару з ахвотай карысталіся паслугай “Аквагрим”.


Узоры роднага краю

1 ліпеня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у гарадскім арт-фэсце “Узоры роднага краю” у рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень вышыванкі”.

Увазе жыхароў горада была прапанавана літаратурная вандроўка ў свет кнігі “Маляўнічы арнамент роднай мовы”, прысвечаная вышыванцы.

Посцілкі, ручнікі, абрусы і іншыя вышываныя рэчы – своеасаблівая аповесць пра жыццё народа і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні.

Цікавыя, яскрава аздобленыя кніжныя выданні пазнаёмілі чытачоў з гісторыяй і традыцыямі вышывання, развіцця беларускага арнаменту і народнага касцюма, а таксама з сучаснай тэхнікай вышывання.

Усе выданні, якія вас зацікавілі, можна ўзяць у раённай бібліятэцы па вуліцы Танкістаў,6.


Зямля бацькоў – зямля святая

У рамках Года малой радзімы 24 чэрвеня удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” выступілі з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Зямля бацькоў – зямля святая”  на  свяце вёскі аг.Вішнева  і аг. Войстам.  Пад час мерампрыемстваў гучалі вершы і песні   беларускіх паэтаў, беларускія народныя песні, якія краналі душу і сэрца, напаўнялі святлом і радасцю. Сустрэчы прайшлі цікава, змястоўна і пакінулі след у кожнага гледача.


Крэўскія жарты

23 чэрвеня удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” прынялі ўдзел у брэндавым мерапрыемстве  “Крэўскія жарты”, якое  адбылося ў аграгарадку Крэва. На свята гумару завіталі Верка Сярдзючка з маці і сяброўкамі, якія весялілі гледачоў жартоўнымі беларускімі байкамі, песнямі і прыпеўкамі!


Жыццё – ці кайф?

23 чэрвеня бібліятэкар філіяла «Лeшчаняцкая сeльская бібліятэка» давяла да ведама падлеткаў і моладзі шок-інфармацыю аб наркотыках, іх распаўсюджванні і ўжыванні. «Жыццё – ці кайф?», так называлася інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з ужываннямі наркотыкаў, дзе асноўны акцэнт рабіўся на знаёмства з артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб наступствах незаконнага абароту наркотыкаў. Акрамя таго да ведама слухачоў былі давeдзeны тэлефоны сацыяльных і дзяржаўных службаў, па якіх можна звярнуцца за дапамогай у крызіснай сітуацыі.


Запрашаем на вячоркі

22 чэрвеня ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” у рамках аматарскага аб’яднання “Суседкі” адбыўся вечар сустрэча “Запрашаем на вячоркі”.

На мерапрыемстве ішла гаворка пра шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю беларускай кухні, а таксама пра беларускія звычаі і абрады. Для гасцей гучалі прыказкі і прымаўкі пра хлеб, бульбу, і вершы Якуба Коласа аб беларускім застоллі. Напрыканцы вечарыны ўдзельнікам давялося пакаштаваць смачныя беларускія нацыянальныя стравы – бліны, верашчаку, крупяную кашу са смажаным салам.


Круглы стол

22 чэрвеня работнікі Дома культуры і бібліятэкі аг. Вішнева запрасілі на пасяджэнне круглага стала медработніка Вішнеўскай амбулаторыі Смаленскую Л. С., галоўнага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце КСУП «Саўбел2016» Адамовіч Г. І., старшыню выканаўчага камітэта Махнач С. Э., сацыяльнага педагога ДУА «Вішнеўскі яслі-сад сярэдняя школа» Буйноўскую Я. Ч. Загадчык Дома культуры А. Л. Дыро выступіла з тэмай «Расплата за бязволле», бібліятэкар В.Р. Жураўлёва азнаёміла з выставай «Зберажы сябе сам». Усе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.


Право в твоем городе

22 чэрвеня галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі, на базе якой працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі, правяла для ўдзельнікаў летняга аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія г.Смаргоні» квэст па горадзе «Право в твоем городе».

Удзельнікам квэсту прапанавалася па фрагменце малюнка адгадаць будынкі горада, знайсці іх і адказаць на пытанні, прыведзеныя ў маршрутным лісце. Па ходзе квэста былі знойдзены будынкі РАУС, дэпартамента аховы, суда, пракуратуры, райвыканкама, ЗАГСа і іншыя.

Пасля знаходжання дзецьмі будынка РАУС, супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх паказалі ўдзельнікам квэсту музей міліцыі, адкаталі адбіткі пальцаў, прадэманстравалі работу дзяжурнай часткі.


Дзень горада

21 чэрвеня, напярэдадні святкавання 515-годдзя горада Смаргонь, бібліятэкары філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» запрасілі да сябе навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №1» на сустрэчу з кандыдатам педагагічных навук, аўтарам публікацый пра наш горад Расціславам Сцяпанавічам Шчасным. Для дзяцей загадчык дзіцячай бібліятэкі Бумай А.М. прадэманстраваў электронную прэзентацыю «Нескучное краеведение» і распавёў некалькі цікавых эпізодаў з гісторыі Смаргоні.

У гэты ж дзень для іншага атрада гэтага ж лагера былі праведзены краязнаўчыя прэзентацыі «Нескучное краеведение» і «Город, в котором мы живём». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй назвы горада, а таксама даведаліся пра 810-дзённых баях ля Смаргоні ў гады Першай сусветнай вайны. Не абыйшлося і без невялікай забаўляльнай мультпраграмы.


Юный детектив

21 чэрвеня галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі правёў прававы фут-квэст «Юный детектив» для ўдзельнікаў летняга аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія г.Смаргоні». 

Дырэктар школы папрасіў удзельнікаў квэста знайсці статут школы, які скралі правапарушальнікі з яе кабінета.

Дзецям прапанавалася падзяліцца на дзве каманды, выбраць капітана і выконваць заданні, якія былі схаваны на тэрыторыі школы. За выкананне кожнага задання вядучымі выдаваўся ключ-падказка, на якім намалявана месца, куда злодзеі схавалі статут.

На працягу мерапрыемста ўдзельнікі лагера пазнаёміліся з новымі для сябе прававымі паняццямі, навучыліся адрозніваць правы, складаць анаграмы і зразумелі, што яны з’яўляюцца грамадзянамі прававой дзяржавы Рэспубліка Беларусь.


Книга джунглей

15 чэрвеня супрацоўнікі філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» для летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №1» падрыхтавалі пазнавальную мультымедыйную гадзіну па творах англійскага пісьменніка Джозэфа Рэд'ярда Кіплінга. Дзеці адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, а таксама прагледзелі мультфільм па кнізе Р. Кіплінга «Книга джунглей».

Акрамя таго на мерапрыемстве былі абвешчаныя ўмовы конкурсу летняга чытання «Лето в стране чудес».


Падарожжа ў каралеўства кніг

У філіяле «Войстамская сельская бібліятэка» 15 чэрвеня прайшла забаўляльна-гульнёвая праграма для дзяцей «Падарожжа ў каралеўства кніг».

Дзеці прымалі актыўны ўдзел у рухавых гульнях, літаратурных віктарынах і конкурсах, адгадвалі загадкі.


Писатель, придумавший Винни-Пуха

12 чэрвеня супрацоўнікі філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» прымалі ў чытальнай зале атрад школьнікаў 3-4 класаў летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №1». Для іх была падрыхтавана электронная прэзентацыя «Алан Милн – писатель, придумавший Винни-Пуха». Дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння кнігі і аб выдуманых, і сапраўдных гісторыях усіх персанажаў. Напрыклад, прататыпам Віні-Пуха стала сапраўдная мядзведзіца з заапарка, якую палюбіў сын пісьменніка Крыстафер Робін. Герояў пісьменніка Алана Мілна ведаюць і любяць дзеці ва ўсім свеце. Па матывах казак зняты мультфільмы, а ў Лонданскім заапарку нават стаіць помнік Віні-Пуху, які ўсталяваў у верасні 1981 года 61-гадовы Крыстафер Робін Мілн.


Видео-круиз по мультипликационным фильмам 

11 чэрвеня філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» наведаў адзін з атрадаў летняга аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія г.Смаргоні». Бібліятэкары для дзяцей падрыхтавалі прэзентацыю па творчасці Братоў Грым, быў арганізаваны відэа-круіз па мультыплікацыйных фільмах. Вельмі спадабаўся наведвальнікам новы папулярны мультфільм «Бос – молокосос». Гэта актуальная ва ўсе часы гісторыя распавядаецца ад асобы сямігадовага брата нованароджанага – фантазёра Ціма, які раўнуе немаўля да бацькоў.

Акрамя таго на мерапрыемстве былі абвешчаныя ўмовы конкурсу летняга чытання «Лето в стране чудес».


В поисках украденных прав 

11 чэрвеня супрацоўнікамі Смаргонскай раённай бібліятэкі ў летнім аздараўленчым лагеры «Дружба» ДУА «Гімназія г.Смаргоні» была праведзена прававая гульня «В поисках украденных прав». Удзельнікам прапанавалася адчуць сябе казачным героем, выканаць лагічныя заданні, адказаць на складаныя пытанні і знайсці правы, аб якіх гавораць у кожнай з казак.

На працягу мерапрыемства дзецям дапамагалі «Ліса» і «Заяц», якія давалі падказкі, а таксама пелі з навучэнцамі песні і вадзілі карагоды.


Наша малая радзіма 

8 чэрвеня супрацоўнікі філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» прымалі ў чытальнай зале атрад школьнікаў з лагера адпачынку УА «Сярэдняя школа №1». Для іх было падрыхтавана віртуальнае падарожжа па датах краязнаўчага календара Смаргоншчыны пад назвай «Наша малая радзіма». Школьнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі сваёй малой радзімы і цікавымі фактамі з гісторыі Смаргоншчыны. Слайды электроннай прэзентацыі паведалі пра людзей, якія праславілі наш край, юбілеі якіх адзначаюцца ў гэтым годзе. Не абыйшлося і без невялікай забаўляльнай мультпраграмы.


Библиотечный день лагеря «Дружба» 

7 чэрвеня бібліятэкары філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» запрасілі да сябе навучэнцаў трох атрадаў летняга аздараўленчага лагера «Дружба» УА «Гімназія г.Смаргоні». Для двух малодшых атрадаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі мультымедыйную гадзіну па творчасці Самуіла Якаўлевіча Маршака. З дапамогай электроннай прэзентацыі дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, а таксама праслухалі фанаграму з голасам Самуіла Якаўлевіча, які чытае свае творы, прагледзелі мультыплікацыйны фільм «Кошкин дом» і праслухалі агляд твораў пісьменніка, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.

Для старшакласнікаў бібліятэкары падрыхтавалі інфармацыйнае дасье «Михаил Зощенко»,  дзе размова вялася пра жыццё і творчасць пісьменніка. Закончылася мерапрыемства праглядам мультфільма па апавяданні пісьменніка «Не надо врать!».


Разноцветная Беларусь

6 чэрвеня ў рамках Пагаднення мэраў па клімату і энергіі ў філіяле «Гарадская бібліятэка №1» адбыўся пазнавальна-экалагічны круіз «Разноцветная Беларусь».

На мерапрыемства былі запрошаны школьнікі са спартыўнага лагера  ДВСУ «Сморгонская СДЮШАР». Прысутных чакала займальнае віртуальнае падарожжа па самых прыгожых кутках прыроды  Беларусі, падчас якога былі паказаны відэаролікі, гучалі песні і вершы беларускіх аўтараў.  На працягу усяго  круізу «Фея экалогіі» задавала пытанні па рубрыках «Зялёная Беларусь», «Блакітная Беларусь» і інш.

Вядучая А.Васілеўская пазнаёміла з цікавымі фактамі прыродных з’яў. На мерапрыемстве прысутнічала галоўны спецыяліст інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя Кароль В.Б., якая была эколагам-экспертам і дапаўняла адказы дзяцей, адначасова  закранаючы  пытанні аховы прыроды і экалогіі Смаргоншчыны.

Завяршальным акордам мерапрыемства стала экалагічная акцыя «Стоп!». Кожны ўдзельнік напісаў на папяровай далоні экалагічную праблему, якую ён лычыць неабходна вырашыць у нашым раёне.


Правы і абавязкі дзяцей 

6 чэрвеня ў летнім лагеры ДУА “Залеская яслі-сад-сярэдняя школа” загадчык філіяла “Залеская сельская бібліятэка” правяла прававы ўрок “Правы і абавязкі дзяцей”. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялога, дзеці прынялі актыўны ўдзел у размове, дзяліліся сваімі ведамі. Вучням быў прадэманстраваны відэаролік пра іх правы і абавязкі.


Небесная покровительница Беларуси 

5 чэрвеня ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3» прайшла гадзіна духоўнасці пад назвай «Небесная покровительница Беларуси», прысвечаная Дню памяці Еўфрасінні Полацкай.

На сустрэчу з дзецьмі са школьнага лагера УА «Сярэдняя школа №1» і УА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» быў запрошаны святар Смаргонскага храма Праабражэння Гасподня. Айцец Аляксандр расказаў прысутным аб жыццёвым і духоўным шляху асветніцы і кніжніцы Еўфрасінні Полацкай, якая нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей і была кананізавана першай сярод усходнеславянскіх жанчын.

Бібліятэкары прачыталі вершы Л. Геніюш «Еўфрасіння Полацкая», Н. Гальпяровіча «Веі замружу, і ўбачыцца вечар…», У. Глушкова «Фреска», А. Палея «По утрам над церковными главами», прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай.

У канцы размовы айцец Аляксандр раздаў дзецям абразкі з выявай Еўфрасінні Полацкай, а бібліятэцы падараваў кнігі: Ігумена Нікана «О началах жизни», Цалко Галіны «Светильник веры».

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў «Небесная покровительница Беларуси». Пераможцы – юныя мастакі Хадарцэвіч Валерыя, Сосна Дзіяна, Маліноўская Дар’я, Пагода Дар’я і Паўлоўская Таццяна атрымалі граматы і сувеніры.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Преподобная Евфросиния – княжна Полоцкая» і праведзены агляд літаратуры.

Удзельнікам мерапрыемства былі раздадзены буклеты «Преподобная Евфросиния Полоцкая», падрыхтаваныя бібліятэкарам чытальнай залы.


Заступніца зямлі беларускай

5 чэрвеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася інфарміна “Заступніца зямлі беларускай”, прымеркаваная да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні школ горада, якія сабраліся на лета ў працоўную брыгаду бібліятэкі.

Вядучая мерапрыемства Лаўранкова Н.У. расказала прысутным аб жанчыне з незвычайным лёсам, першай святой зямлі беларускай – Еўфрасінні Полацкай. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, яна на заранку нашай гісторыі зразумела вялікую ролю асветы ў жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.

Закончылася мерапрыемства дэманстрацыяй  буктрэйлера па кнізе Вольгі Іпатавай “Прадслава”.


Береги свой дом, свою планету 

4 чэрвеня  ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося лялечнае он-лайн прадстаўленне “Береги свой дом, свою планету”, прысвечанае экалагічнай тэме у рамках Дня энэргіі. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з летняга аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5”. Удзельнікі літмантажа: Роман Даша, Мошнікава Віялета, Цішчанка Кацярына, Пачкоўскі Максім і Шаўлюк Ангеліна чыталі вершы пра прыгажосць роднай прыроды і паказалі сцэнку “Как дети Королеву Мусора перевоспитали”.

          Вядучая нагадала, як трэба адносіцца да прыроды, берагчы яе. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гумарыстычнай гульні “Видели-видели”, пытанні якой выклікалі ўсмешку і стварылі вяселы настрой. Лялечны тэатр “Праменьчык” прадставіў рускую народную  казку “Теремок”.


Мы встречаем праздник лета

2 чэрвеня ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка» адбылася летняя вандроўка «Мы встречаем праздник лета», прысвечаная да Мiжнароднага дня аховы дзяцей.

Дзеці прынялі актыўны ўдзел у цікавых гульнях і конкурсах «Там на неведомых дорожках», а дзяўчынкі вельмі добра праявілі сябе ў конкурсе малюнкаў «Творчасць юных мастакоў». Напрыканцы кожны ўдзельнік вандроўкі атрымаў салодкі прыз.


Дзяцінству сонца падарыце

1 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікамі сельскага клуба правялі свята гульні і адпачынку “Дзяцінству сонца падарыце”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. Удзельнікам былі прапанаваны рухомыя і інтэлектуальныя гульні, літаратурныя конкурсы і віктарыны. Асаблівую ўвагу прыцягвала выстава літаратуры “Сонечны зайчык кніжнага лета”, што змяшчала кнігі на любы густ: казкі і загадкі, прыгоды і фантастыку, аб раслінным і жывёльным свеце. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з умовамі штогадовага конкурсу летняга чытання і запрасіла прыняць у ім удзел.


Детство – это смех и радость 

Першы дзень лета, першы дзень цудоўнай пары канікулаў, часу, напоўненага новымі адкрыццямі і ўражаннямі. 1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, у гарадскім парку разгарнулася бібліятэчная святочна-забаўляльная праграма «Детство – это смех и радость».

Святочны настрой стварыў лялечны тэатр «Праменьчык» філіяла «Гарадская дзіцячая бібліятэка» з інсцэніроўкай «Кот, петух и лиса» и «Капризка». Фея прававых ведаў «Почемучка» правяла прававую забаўляльную праграму «Знай, свои права и выполняй свои обязанности». Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах: «Анаграммы», «Да! Нет!»; збіралі пазлы прававой тэматыкі і распавядалі пра тое, якімі яны ўяўляюць сабе правы і абавязкі дзяцей.

Бібліятэкары філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» арганізавалі бібліятэчны атракцыён, а выстава «Любоў ды кнігі з дзяцінства і на ўсё жыццё» прыцягвала ўвагу дзяцей яркімі вокладкамі кніг. Бібліятэкары яшчэ раз нагадалі чытачам, каб дзеці не забывалі летам бібліятэку, абавязкова чыталі, прымалі ўдзел у конкурсе летняга чытання «Лета ў краіне цудаў» і тады летнія канікулы не будуць сумнымі.

Прысутныя з задавальненнем паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсных гульнях, казачных віктарынах, якія праводзіў «Рыжий клоун». Усе жадаючыя ўпрыгожыць свой твар скарысталіся паслугамі аквагрыма.

Завяршылася святочная мітусня, дзеткі стаміліся, але задаволеныя пакінулі парк. Свята атрымалася!


Выпускны ранішнік

30 мая ў Сасноўскім сямейным дзіцячым садку прайшоў выпускны ранішнік, у падрыхтоўцы якога прыняла актыўны ўдзел бібліятэкар філіяла «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб».

Дзяцей чакала пасылка ад «Дзеда Мароза» з зачараваным чамаданчыкам, які быў зачынены на 5 замкоў і каб атрымаць ад яго ключы, яны выконвалі розныя заданні. І без гасцей не абышлося! Прыходзілі да дашкалят «Неахайка» (ролю выконвала бібліятэкар Варанішча К.В.) і «Кот навуковец» з казачнага Лукамор'я (ролю выконвала ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Галяк А.), яны правялі віктарыну, задавалі дзецям і бацькам пазнавальныя заданні. Усе дружна і спрытна спраўляліся з заданнямі, і атрымлівалі запаветныя ключыкі ад замкоў. Пераадолеўшы ўсе перашкоды, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў узнагароду падарункі і дыпломы выпускнікоў. Вясёлыя і запальныя песні, танцы, гульні ўпрыгожылі свята. У канцы свята «Неахайка» уручыла ўсім дашкалятам чароўныя паветраныя шары, якія абавязкова выканаюць загаданыя жаданні дзяцей, вылецеўшы ў неба. Словы падзякі выказалі бацькі ў адрас супрацоўнікаў дзіцячага садка і ўдзельнікаў яркага мерапрыемства.


І тчэ, забыўшыся, рука ...

Народнае мастацтва - наша матэрыяльнае і духоўнае багацце. Яно ўнікальнае і шматграннае, і пры гэтым паказвае ўсю душу народа. Самыя старажытныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - ткацтва і вышыўка. У цяперашні час адраджаецца цікавасць да народных, маляўнічых, самабытных рэчаў.

30 мая ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбыўся вечар-выстава пад назвай “І тчэ, забыўшыся, рука...”. Гледачам былі прадстаўлены работы перасоўнай выставы творчасці пажылых людзей УТЦСАН “Цёплы дом”: Т.М. Леговіч, Г.М. Буйноўскай, Т.І. Лебедзевай, Р.А. Жабінскай, а таксама работы жыхароў аграгарадка Ракаўцы: Л.С. Буткевіч, С.А. Траццяк, У.М. Тытуш, І.Б. Стрыга, М.І. Маркевіч, А.У. Шэляг.

У вышыўцы ярка і поўна раскрываецца душа беларускага народа, адвечнае імкненне да прыгожага. Гэта старажытнае і разам з тым вечна маладое мастацтва. Сакрэт яго мудрасці ў адзінстве чалавека з прыродай, ва ўменні на працягу стагоддзяў дарыць людзям радасць. 

Бібліятэкар Марыя Антонаўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй і сімволікай ткацтва. Распавяла аб вышыўках, выкананых з выкарыстаннем розных тэхналогій: рускія швы, макрамэ, квадратныя швы, тамбурнае шво, рышэлье, беларускі арнамент, а таксама пазнаёміла са старадаўняй скандынаўскай тэхнікай ручной вышыўкі хардангер і італьянскай тэхнікай асізі, якая зарадзілася яшчэ ў пачатку 13-га стагоддзя.

Кожная з рукадзельніц расказала пра свае працы і пра тое, як яны задумваліся, як ствараліся.


Дзейнічаем разам

29 мая ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка» адбыўся прэс-тур «Дзейнічаем разам» праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. З уступным словам на мерапрыемстве выступіў старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Генадзій Паўлавіч Бычко. Дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» Зоя Андрэеўна Дурэйка прадэманстравала электронную прэзентацыю аб рэалізацыі ініцыятывы «Арганізацыя асяроддзя для пераадолення сацыяльнай ізаляванасці дзяцей з інваліднасцю праз стварэнне лялечнага тэатра «Праменьчык» у рэжыме онлайн у гарадской дзіцячай бібліятэцы», адказала на пытанні журналістаў.

Дзякуючы ініцыятыве з дапамогай відэа-канферэнц сувязі дзеці з інваліднасцю ў чарговы раз змаглі прыняць удзел у пастаноўцы лялечнага тэатра, не выходзячы з дому.

Падчас онлайн-прадстаўлення дзеці падарожнічалі ў загадкавы і чароўны свет казак. Літмантаж на тэму казак здзейснілі вучні УА «Сярэдняя школа №5» і «Сярэдняя школа №7». Прысутныя школьнікі і онлайн-удзельнікі адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны «В сказочной стране». З «Ларца дабрыні» дзеці і госці мерапрыемства атрымалі маляўнічыя флаеры з назвамі добрых учынкаў.

У выступленні лялечнага тэатра з казкай «Кот, петух и лиса» ролі казачных герояў сумесна з удзельнікамі тэатра Шаўлюк Ангелінай, Цішчанка Кацярынай, Мошнікавай Віялетай, Ціцяк Арынай, Роман Дар’яй агучвалі дзеці са УА «Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».


Выбери жизнь без табачного дыма

29 мая  ў філіяле «Гарадская бібліятэка №1» з мэтай  папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прафілактыкі шкодных звычак прайшоў антытытунёвы дыялог «Выбери жизнь без табачного дыма». Бібліятэкары прадставілі  звесткі аб колькасці выяўленых небяспечных хвароб у людзей, якія кураць. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне  «Курить – это глупо, дорого и не модно». Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава «Пристрастие, уносящее жизнь», на якой была прадстаўлена інфармацыя аб шкоднасці палення і аб шкодным уплыве цыгарэт на здароўе падлетка.


Што такое СНІД? 

25 мая у філіяле “Залеская сельская бібліятэка” для вучняў 6 і 7 класаў Залескага яслі-сада-сярэдняй школы была праведзена лекцыя “Што такое СНІД?”, прысвечаная Сусветнаму дню памяці ахвяр СНІДу. На мерапрыемстве вучні прагледзілі відэаролік “ВІЧ/СНІД”, прынялі ўдзел у віктарыне “Нашы веды аб ВІЧ/СНІД”, а таксама пазнаёміліся з кнігамі пастаянна дзеючай выставы “Чаму гэта небяспечна?”, якая  прысвечана прафілактыцы СНІДу, наркаманіі, палення, алкагалізма.


Мы любім кнігі Янкі Маўра

22 мая бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрасіла юных чытачоў на літаратурнае падарожжа пад назвай “Мы любім кнігі Янкі Маўра”, прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння аўтара.

Дзеці пазнаёміліся з творамі знакамітага і таленавітага беларускага пісьменніка. На мерапрыемстве маленькія чытачы прымалі ўдзел ў цікавай віктарыне “Што ведаеш ты пра жыццё і творчасць Янкі Маўра”, літаратурнай гульні “Успомні назвы”, а таксама ў конкурсе “Даведайся, які гэта твор”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.


Наркотыкі. Забава? Бяда

У рамках клуба “Эпіона” ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” была праведзена гадзіна роздуму “Наркотыкі. Забава? Бяда.” На мерапрыемства быў запрошаны 9 “В” клас ДУА “Сярэдняя школа №5” і фельчар-валеолаг Кундро А.І.

На працягу мерапрыемства бібліятэкары і вучні паразважалі аб тым, што пагражае арганізму чалавека пры ўжыванні наркотыкаў, як пазбегнуць уплыву дрэннай кампаніі аднагодкаў, якія спрабуюць далучыць да ўжывання забароненых прэпаратаў. Увазе прысутных былі прадстаўлены: віктарына па прафілактыцы наркаманіі; практыкаванне “Правакацыя”; інтэрактыўная гульня “Больше знаешь – меньше риска“; выстава плакатаў па тэме. Напрыканцы сустрэчы падлеткам былі раздадзены лістоўкі “Как сказать нет”.


Читать модно, посещать библиотеки – престижно 

18 мая ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылася адкрытая выстава-прагляд «Читать модно, посещать библиотеки – престижно», дзе былі экспанаваны выданні, якія паступілі ў фонды бібліятэк раёна ў 2018 годзе.

18 мая ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылася адкрытая выстава-прагляд «Читать модно, посещать библиотеки – престижно», дзе былі экспанаваны выданні, якія паступілі ў фонды бібліятэк раёна ў 2018 годзе.

Галоўны бібліёграф Яцкевіч В.М. расказала аб навінках мастацкай літаратуры, пазнаёміла з новымі творамі рускіх і замежных аўтараў. Упершыню была прэзентавана серыя кніг «100 выдатных дзеячаў», якая распавядае пра знакамітых людзей Беларусі.

Маленькім чытачам былі прапанаваны новыя дзіцячыя выданні ў прыгожым каляровым пераплёце: тэматычныя энцыклапедыі, казкі і літаратура для пазакласнага чытання.


Счастливы вместе

У філіял «Гарадская бібліятэка №3» 15 мая на гадзіну сямейнага адпачынку пад назвай «Счастливы вместе», прысвечаную Міжнароднаму  дню сям’і сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Сямейны ачаг».

На сустрэчы размова вялася пра сям'ю ўвогуле і пра сямейныя традыцыі прысутных. Госці дзяліліся жыццёвым вопытам, удзельнічалі ў конкурсах. У выкананні дзяцей гучалі вершы, прысвечаныя сям’і, а Таццяна Мамчыц парадавала прысутных музычнымі нумарамі.

Да ўвагі гасцей быў падрыхтаваны вусны часопіс пад назвай «Сямейны альбом» са старонкамі «Сямейны партрэт», «Народная мудрасць», «Песенная». Прайшла інтэрактыўная гульня «Пусть в вашей семье светит солнце» і па яе выніках былі вызначаны лепшыя знаўцы ў намінацыях: «Загадки», «Вопросы», «Пословицы», «Фразеологизмы», «Песни».

У канцы мерапремства ўсе пачаставаліся духмянай гарбатай.


Бібліятэка для сям'і 

У філіяле «Гарадская бібліятэка №2» напярэдадні Міжнароднага дня сям'і разгарнуліся насычаныя экспазіцыі пад агульнай назвай «Бібліятэка для сям'і». Увазе чытачоў бібліятэкары прапанавалі разнастайныя жанры, сюжэты, тэмы, дзе кожны змог знайсці для сябе шмат новага. Чытачы пазнаёміліся з незвычайнымі героямі, малавядомымі гістарычнымі падзеямі, рамантыкай і гумарам - усім тым, у чым ёсць патрэба і ў літаратуры, і ў жыцці, і сёння і заўсёды. Прайшлі выставы-прагляды: «Карысныя кнігі для добрых бацькоў», «Бібліятэка ад + 5 да 105», «Нагадаем: перачытаць, палюбіць, пагамоніць», «Прыходзьце дзецям пачытаць».

А 15 мая заключным акордам прайшоў інфармацыйны кірмаш «Бібліятэка для сям'і», дзе дзецям і бацькам былі прапанаваны цікавыя і карысныя парады. Чытачы на ​​працягу дня здзяйснялі падарожжа па кніжным фонду і рабілі сэлфі з любімай кнігай.


Духоўны свет сям'і

15 мая ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і пад назвай “Духоўны свет сям'і”. Мерапрыемства наведалі вучні старэйшых класаў Войстамскай базавай школы, для якіх бібліятэкар расказала пра галоўную каштоўнасць кожнага чалавека – сям'ю. Былі закрануты тэмы выхавання і выбару будучай прафесіі. Дзеці расказвалі аб тым, якія правілы і традыцыі існуюць у іх сем’ях. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава-прагляд “Духоўны свет сям'і”.


Духоўнае развіццё і выхаванне праз літаратуру

15 мая ў Міжнародны дзень сям’і супрацоўнікамі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” было арганізавана мерапрыемства пад назвай “Духоўнае развіццё і выхаванне праз літаратуру”.

На сустрэчу з вучнямі шостых класаў УА “Гімназія г. Смаргонь” і УА “Сярэдняя школа №1” быў запрошаны святар Смаргонскага храма Праабражэння Гасподня, айцец Аляксандр, які вельмі цікава расказаў вучням пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці і падзяліўся прыкладамі са свайго жыцця. Паведаў, што яго любімая кніга “Хронікі Нарніі”, якае мае амаль біблейскі сюжэт, адказаў на пытанні вучняў і расказаў некалькі евангельскіх гісторый і прытчаў, напрыклад пра каханне Пятра і Февроніі. Усе прысутныя атрымалі маленькія падарункі ад айца Аляксандра, а бібліятэка – падборку часопіса “Фама” і кнігі Андрэя Ткачова. Усе ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі, што сустрэча была вельмі цікавай і патрэбнай.


Калі ў сям'і лад, то кожны будзе рад

13 мая напярэдадні Міжнароднага Дня сям'і ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшло мерапрыемства пад назвай «Калі ў сям'і лад, то кожны будзе рад». Вядучая расказала пра тое, якое месца ў жыцці кожнага чалавека займае сям'я і як важна любіць сваю сям'ю, берагчы блізкіх і акружаць іх клопатам. У выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці гучалі песні і вершы пра сям'ю. Нікога не аставіла раўнадушным выступленне юных гасцей са Смаргоні Дар'і і Андрэя, якія выканалі запальныя лацінаамерыканскія танцы – самба і танга. Прыемным сюрпрызам стала выступленне дуэта з вёскі Заблоцце Чэслава Іванавіча Курчэўскага і Мікалая Іванавіча Брыткова. Чэслаў Іванавіч выканаў байку «Балет» Кандрата Крапівы.

Апладысментамі і кветкамі гледачы дзякавалі выступоўцаў.


Вайна – боль і памяць народа

10 мая ў філіяле «Войстамская сельская бібліятэка» адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя прысвечаная Дню Перамогі пад назвай «Вайна – боль і памяць народа». Мерапрыемства наведалі вучні Войстамскай базавай школы. Вядучыя Дар'я Юхневіч і Аляксей Майсак расказвалі пра юных герояў Вялікай Айчынай вайны Марата Казея, Зінаіду Партнову, Мікалая Гойшыка, пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія мужна і самааддана змагаліся з ворагам. Дзеці з захапленнем слухалі аповед пра дзяўчат-снайпераў,  медсясцёр, разведчыц.  Гучалі песні ваенных гадоў «Священная война», «Темная ночь», «Журавли». З вуснаў дзяцей гучалі вершы П. Панчанкі «Герой», М. Танка «Маці», «Таварышу» і інш. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.


Читаем детям о войне

8 мая ў філіял «Гарадская бібліятэка №3» на літаратурную гадзіну, прысвечаную Дню Перамогі, пад назвай «Читаем детям о войне» былі запрошаны вучні 8 «А» класа УА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні».

Бібліятэкары Рамановіч А.М. і Краўчанка І.В. правялі цікавы і пазнавальны экскурс у гісторыю другой сусветнай вайны, распавядалі пра цяжкія гады ліхалецця,  прадэкламавалі вершы савецкіх паэтаў-франтавікоў:  Іллі Эрэнбурга «1941»,  Якуба Коласа «На разорённой земле», Сяргея Вікулава «Баллада о хлебе»,  Міхаіла Ісакоўскага  «Русской женщине…», Міхаіла Дудзіна «Соловьи»,  Аркадзя Куляшова «Балада аб чатырох заложніках», Паўла Шубіна «Полмига», напісаныя ў розныя гады Вялікай Айчыннай вайны.

На мерапремстве гучалі песні ваенных гадоў: «В прифронтовом лесу» на словы М. Ісакоўскага і М.Матусоўскага «На безымянной высоте».

Вялікую ўвагу звярнула на сябе выстава, прысвечаная да Дня Перамогі, якая аформлена ў выглядзе вечнага агню. Яна змяшчае выданні з серыі «Венок славы» і кнігі ваеннай тэматыкі «Говорят погибшие герои», «Строки опаленные войной», «Герои Советского Союза», «На вечно в сердце народном» і іншыя.


Великий май, победный май

Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла актыўны ўдзел у раённым свяце “Великий май, победный май”, прысвечанае Дню Перамогі.

Бібліятэкары прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства кніжную выставу-інсталяцыю “Годы войны – века памяти”.

На інтэрактыўнай пляцоўцы супрацоўнікі бібліятэк прапанавалі літаратурны вернісаж “Мы о войне стихами говорим”.

Вершы знакамітых пісьменнікаў, прысвечаныя Перамозе ў ВАв прагучалі ў выкананні вучняў устаноў адукацыі горада: Жуінай А., Мурашка А., Чалей М.,Варанішча Я.

Лазар С.І. прадэкламавала верш нашага земляка – Аркадзя Падгола, Налівайка А.А. прачытала паэму А.Твардоўскага, а пяцігадовы чытач Яцкевіч Арцём расказаў верш “Я в солдатики играю”.

Работнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прадставілі лялечны тэатр на казку “Каша из топора”.

Музычныя нумары прадставілі Варанішча К.В. і Счасная Н.Удзячнымі апладысментамі гледачы радасна віталі выступоўцаў.


Памяць праз гады

7 мая ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбыўся ўрок патрыятызму з электроннай прэзентацыяй да Дня Перамогі пад назвай “Памяць праз гады”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы  9 “В” класа УА “Сярэдняя школа №7 г. Смаргоні”.

Вучні з цікавасцю слухалі аб падзеях ваеннага часу, пра легендарных асоб, сапраўдных героях Беларусі, ганаровых жыхарах Смаргоні, якія прайшлі вайну. Урок патрыятызму быў насычаны вершамі, песнямі і словамі падзякі тым, хто падараваў нам мірнае неба над галавой.


Памяць вогненных гадоў 

8 мая напярэдадні Дня Перамогі ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся  ўрок патрыятызму “Памяць вогненных гадоў”. На мерапрыемства былі запрошаны  вучні 5 “А”  класа УА “Сярэдняя школа №5”. Вядучыя расказалі прысутным аб піянерах-героях, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі і паказалі слайды электроннай прэзентацыі. Коля Гойшык, Пеця Клыпа, Алег Альхоўскі, Люся Герасіменка, Зіна Партнова, Марат Казей, Валодзя Шчарбацэвіч, Саша Барадулін, Лёня Голікаў – сёння мы вучымся ў іх самаахвярнай любові да Радзімы, смеласці і годнасці, мужнасці і стойкасці. На мерапрыемстве прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў аб вайне: В.Шымука, М.Танка, П.Панчанкі, А.Вярцінскага. Эпіграфам мерапрыемства сталі радкі: “Слава Вам, адважныя салдаты самай страшнай і святой вайны!”


 Наверх

Апошнiя каментарыi