Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSCF3653_1.jpg 4 верасня работнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” наведалі 4 “Б” клас УА “Сярэдняя школа №7”, дзе правялі падарожжа ў часе “Жывое ў вяках беларускае слова…”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Вядучая расказала дзецям аб значнасці гэтага свята для культурнага жыцця нашай краіны, аб вядомых першадрукарах зямлі беларускай. Вучням прапанавалі сумесна намаляваць родную Беларусь. Але не фарбамі і алоўкамі, а словамі і паэтычнымі радкамі. Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе “Мой народ”, падчас якога вызначалі станоўчыя якасці нашых суайчыннікаў. Быў зроблены агляд літаратуры, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветнікаў Беларусі.

Напрыканцы мерапрыемства падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай”, павіншавалі пераможцаў. Найбольш актыўнымі чытачамі сталі: Казакевіч Мілена – першае месца, Рапацэвіч Вікторыя – другое, Талькоўская Алеся – трэцяе. За любоў да чытання і кнігі пераможцам былі ўручаны дыпломы і невялікія падарункі. Спецыяльныя прызы за сяброўства з кнігай атрымалі Сінькоўская Віка, Галубовіч Нікіта, Гурскі Аляксей, Марозаў Улад, Камына Станіслаў.

DSCF3650_1.jpg



1 Комментарии

  • Администратор
    5 лет назад

    Напрыканцы мерапрыемства падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай”, павіншавалі пераможцаў. Найбольш актыўнымі чытачамі сталі: Казакевіч Мілена – першае месца, Рапацэвіч Вікторыя – другое, Талькоўская Алеся – трэцяе. За любоў да чытання і кнігі пераможцам былі ўручаны дыпломы і невялікія падарункі. Спецыяльныя прызы за сяброўства з кнігай атрымалі Сінькоўская Віка, Галубовіч Нікіта, Гурскі Аляксей, Марозаў Улад, Камына Станіслаў.

    0 0

Апошнiя каментарыi