Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура

Свет рушніковы – скарб адмысловы

27 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы, у рамках Года малой радзімы, прайшла сустрэча ўдзельнікаў паважанага ўзросту аматарскага аб’яднання “Сустрэчы” і актыўных чытачоў з народным майстрам  Войтка Зоф’ей пад назвай “Свет рушніковы – скарб адмысловы”. Вядучыя Лаўранкова Н. У. і Шуневіч Д. У. зрабілі экскурс у гісторыю беларускага ручніка і вышыўкі ўвогуле. Госці мерапрыемства даведаліся, что ручнік – гэта не проста прыгажосць, але і гісторыя нашых продкаў, багацце духоўнай спадчыны. Майстрыха расказала аб тым, як вышыўка стала яе спадарожніцай з самага маленства. З вялікай удзячнасцю яна ўспомніла сваю дарагую настаўніцу Марыю Ільінічну Радышэўскую, прадаўжальніцай справы якой з гонарам лічыць сябе Зоф’я Войтка.

Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, прысутныя ў прыпаднятым настроі правялі свой час і з вялікім задавальненнем прагледзелі выставу ручнікоў майстра. Вялікую цікавасць у гасцей выклікаў майстар-клас, на якім яны змаглі бліжэй пазнаёміцца з цудоўным мастацтвам вышывання. Зоф’я Войтка адзначыла, што вышыўка ў доме – гэта абярэг, у які ўкладаецца душа.


Гэта горкае слова Чарнобыль

26 красавіка бібліятэкар філіяла «Войстамская сельская бібліятэка» запрасіла вучняў Войстамскай базавай школы на вечар памяці «Гэта горкае слова Чарнобыль», прысвечаны дню Чарнобыльскай трагедыі. Вядучыя Ліза Каханская і Аляксей Майсак расказалі прысутным, пра некалі прыгожы горад Прыпяць, пра людзей, якія цаной свайго жыцця ратавалі чалавецтва ад страшнай пагрозы радыяцыі. На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з вершаў В. Лукшы, А. Пісьмянкова, З. Кузьменка, А. Рыбіка і іншых. Закончылася мерапрыемства вершамі ў выкананні дзяцей, якія падрыхтавалі іх да гэтай даты. Мерапрыемства суправаджалася слайдамі электроннай прэзентацыі.


Я ў свеце маіх захапленняў 

20 красавіка ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” прайшла сустрэча з майстрам па вышыўцы Войтка Зоф’яй Іванаўнай пад назвай “Я ў свеце маіх захапленняў”. Яшчэ вучаніцай 4 класа школы-інтэрната Зоф’я захапілася вышыўкай ручнікоў і з той пары  працягвае займацца гэтым амаль ужо 32 гады. Вышыўка для Зоф’і Іванаўны стала і захапленнем,  і працай. Неаднаразова майстар узнагароджвалася дыпломамі і Ганаровымі граматамі. Так у 2008 годзе ў рамках віцебскага фестывалю “Славянскі базар” адбыўся конкурс сярод майстроў па вышыванню. У намінацыі “Адраджэнне беларускага ручніка” пераможцам стала Зоф’я Іванаўна. Яна атрымала званне “Народны майстар” і стала членам саюза майстроў Беларусі. У 2013 годзе на рэгіянальным фестывалі абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны” яна была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата  I ступені.

На мерапрыемстве Зоф’я Іванаўна паказала майстар-клас па вышыўцы, на якім жадаючыя мелі магчымасць асвоіць тэхніку вышыўкі.


Помнікі Смаргоншчыны: гісторыя і культура

21 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” вучні 6 “А” класа УА “Сярэдняя школа №3” прынялі ўдзел у квэсце “Помнікі Смаргоншчыны: гісторыя і культура”, каб здзейсніць завочнае падарожжа,  прысвечанае Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Тры каманды  атрымалі маршрутныя лісты з паслядоўнасцю праходжання пяці этапаў, на якіх удзельнікі разгадвалі рэбусы, красворды, вызначалі помнікі па фрагменце і шукалі інфармацыю ў фондзе бібліятэкі, складалі анлайн пазлы з выявай памятных мясцін Смаргоні.

Па выніках квэсту былі вызначаны I, II, III месцы, уручаны дыпломы і буклеты з інфармацыяй аб культурных помніках Смаргоншчыны.


За безопасность вместе

11 апреля в государственном учреждении культуры «Сморгонская районная библиотека» в ходе проведения республиканской пожарно-профилактической акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде «За безопасность вместе» была организована встреча трудового коллектива с инспектором Сморгонского РОЧС Войнилко Н.С. Надежда Сергеевна рассказала о причинах неосторожного обращения с огнем, о соблюдении правил пожарной безопасности при сжигании мусора, правилах пользования в быту.


Здоровый дух в здоровом теле

13 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” адбыўся ўрок здароўя пад назвай “Здоровый дух в здоровом теле”. Бібліятэкар расказала прысутным пра лекавыя расліны і іх карысць пры тых ці іншых захворваннях. Была закранута тэма шкодных звычак, няправільнага харчавання і аб іх адмоўным ўплыве на арганізм чалавека. Прысутным былі прадстаўлены кнігі, артыкулы з часопісаў і газет пра здаровы лад жыцця.


Сегодня модно быть здоровым

12 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1”  для ўдзельнікаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў быў праведзены кірмаш карысных парад “Сегодня модно быть здоровым”. На мерапрыемстве размова ішла аб правільным харчаванні, вядзенні здаровага ладу жыцця.  На сустрэчу былі запрошаны ўрач-тэрапеўт В.А. Лукашэвіч і памочнік урача А.В. Шаўлахашвілі філіяла раённай паліклінікі мікрараёна “Усходні”. Прысутныя мелі магчымасць змераць артэрыяльны ціск, абмеркаваць са спецыялістамі пытанні, якія іх цікавяць. Бібліятэкары звярнулі ўвагу гасцей на такую радыцыйную форму аздараўлення арганізма, як бібліятэрапія і падрыхтавалі жартоўную сцэнку “На прыёме ў доктара”. Вялікую цікавасць выклікала электронная прэзентацыя “Топ 10 кніг для здароўя”.


Чырвонае кока ўжо недалёка 

Да Вялікадня бібліятэкар філіяла «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» запрасіла вучняў Ракавецкай пачатковай школы на свята пад назвай «Чырвонае кока ўжо недалёка». Вядучая расказала пра традыцыі Вялікоднага свята, пра яго гісторыю. Светлае Хрыстова Ўваскрэсенне з`яўляецца найвышэйшым, выключна радасным і ўрачыстым хрысціянскім святам. Для гасцей мерапрыемства быў арганізаваны святочны стол з салодкімі пачастункамі і фарбаванымі яйкамі. Дзеці прачыталі вершы і згулялі ў «Біткі» і «Золата». 


З гумарам і жыць весялей

6 красавіка ў філіале “Сольская сельская бібліятэка”, у рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання “Суседкі” прайшоў вечар гумару “З гумарам і жыць весялей”, прысвечаны Дню смеха. На вечарыне было шмат жартоўных конкурсаў, гумару і смеху. Бібліятэкар чытала гумарэскі са зборніка Эдварда Сяргея “На ашмянскай прызбе”.


Падарожжа па бібліятэцы

5 красавіка ў філіяле «Вішнеўская сельская бібліятэка» для выхаванцаў ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Вішнеўскі яслі-сад – сярэдняя школа» была праведзена экскурсія «Падарожжа па бібліятэцы». Бібліятэкар разам з казачнымі персанажамі мышкай і дамавёнкам Кузей пазнаёмілі прысутных з правіламі паводзін у бібліятэцы, правялі літаратурную віктарыну па казках. Дзеці і іх выхавальнікі атрымалі  задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.


Маленьким детям – большие права 

4 красавіка супрацоўнікамі Смаргонскай раённай бібліятэкі  ў рамках работы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі была праведзена прававая гульня “Маленьким детям – большие права”.

У займальнай і даступнай форме дзеці пазнаёміліся з асновамі правоў чалавека, адлюстраваных у “Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека”, а казачныя персанажы змадэлявалі правапарушэнні і дапамаглі будучым карыстальнікам ПЦПІ засвоіць інфармацыю, атрыманую ў ходзе мерыпрыемства.


О правах играя 

3 красавіка супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі тэатралізаванае прадстаўленне  “О правах играя” у дзіцячым садку №6. Дашкольнікі разам з вядучай апынуліся ў чароўнай краіне “Правдилии” і дапамагалі знайсці пялёсткі з “Кветкі шчасця”, на якіх напісаны правы жыхароў  казачнай краіны.

Разам з героямі казак дзеці пазнаёміліся з правамі, выратавалі зайца ад лісы і даказалі Бабе-Яге, што ў кожнага, нават маленькага чалавека, ёсць свае правы, якія нельга парушаць.


У кніг не бывае канікул 

31 сакавіка ў філіял “Крэўская сельская бібліятэка” завіталі дзеці са школьнага лагера  УК “Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” на закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “У кніг не бывае канікул”. 

Бібліятэкар запрасіла ўсіх прысутных прыняць удзел у стварэнні “Дрэва сяброўства”. Дзеці абводзілі свае далоні на рознакаляровай бумазе, пісалі на іх пажаданні адзін аднаму,  выразалі і ўпрыгожвалі “Дрэва сяброўства”.

Падчас мерапрыемства адбыліся конкурсы “Угадай мелодыю” і “Адгадай загадку”, а таксама прайшоў агляд дзіцячай літаратуры.


Тыдзень дзіцячай кнігі ...

26 сакавіка ў першы дзень вясновых канікул і першы дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» прыйшлі дзеці са школьнага аздараўленчага лагера «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні». Для іх была падрыхтавана мультымедыйная гадзіна. Дзеці пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй «Евгений Чарушин – писатель знакомый с детства» і прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне па творчасці пісьменніка. Адбыўся прагляд мультфільма па творы Я.Чарушина і прапанавана падборка з розных мультфільмаў.

27 сакавіка філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» сумесна з тэатрам-студыяй «Ровесник» пад кіраўніцтвам Скаскевіч Галіны Францаўны ў актавай зале ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Смаргоні» правялі Дзень тэатра. Для вучняў і іх бацькоў быў пастаўлены спектакль «Церамок» па творы знакамітага дзіцячага пісьменніка С.Я.Маршака. Перад пачаткам спектакля была паказана электронная прэзентацыя аб жыцці і творчасці пісьменніка. Хочацца адзначыць, што і гледачамі, і артыстамі былі вучні малодшых класаў гэтай школы. Мерапрыемства стала сапраўдным святам тэатра.

У гэты ж дзень бібліятэку наведалі вучні з школьнага аздараўленчага лагера ДУА «Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа». «Падарожжа па бібліятэчнай горадзе» так называлася праведзеная экскурсія па бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання кнігай і бібліятэкай. Бібліятэкары расказалі пра цікавыя кнігі, пра тое, як іх можна знайсці на стэлажах і ў скрынях для выбару. Даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, разгледзелі энцыклапедыі, газеты і часопісы. Спецыялісты расказалі, што па бібліятэцы можна падарожнічаць і віртуальна з дапамогай электроннай прэзентацыі, паглядзець цікавыя мультфільмы на вялікім экране, скарыстацца размнажальнай тэхнікай і пагуляць у гульні на камп’ютары.

Таксама ў чытальнай зале філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» для вучняў аздараўленчага лагера ДУА «Гімназія г.Смаргоні» была падрыхтавана мультымедыйная гадзіна. Дзеці пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй «Яўген Чарушин – пісьменнік знаёмы з дзяцінства» і інтэрактыўнай віктарынай па творчасці пісьменніка. Адбыўся прагляд мультфільма па творы Я.Чарушина.

28 сакавіка ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» прайшоў дзень прыроды. Бібліятэкары прапаноўвалі наведвальнікам кнігі аб прыродзе, аб жывёлах і птушках. У чытальнай зале была падрыхтавана электронная прэзентацыя «Пясняр рускай прыроды» да 145-годдзя з дня нараджэння пісьменніка М. Прышвіна. На мерапрыемстве пабывалі атрады з лагераў адпачынку ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні» і ДУА «Гімназія г.Смаргоні». Дзеці праглядзелі два відэасюжэты, знятыя па творах М.Прышвіна «Лесной хозяин»  і «Ежик», а таксама іншыя мультфільмы пра жывёл.

29 сакавіка ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» школьнікам лагера «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні» была паказана электронная прэзентацыя «Сяргей Міхалкоў - дзецям». Слайды прэзентацыі пазнаёмілі дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка. Прысутныя праглядзелі мультыплікацыйныя фільмы «Басни Сергея Михалкова», «Дядя Стёпа – милиционер» і інш, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці С. Міхалкова.

30 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» наведалі вучні з аздараўленчага лагера «Непаседы» з «Вучэбна-педагагічнага комплексу Смаргонскі яслі-сад-пачатковая школа»,  для якіх адбылася экскурсія па бібліятэцы пад назвай «Падарожжа па бібліятэчным горадзе».

 


Тыдзень дзіцячай кнігі  

Прыйшла пара веснавых канікулаў і супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” арганізавалі для дзяцей мерапрыемствы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Бібліятэкары  прапанавалі школьнікам бібліятэчныя парады “В каждой книжке свой секрет и ненужной книжки нет”. Парад гістарычных кніг “Гісторыя для школьнікаў” з расказамі аб жыцці і дзейнасці знакамітых людзей, чые імёны былі ў кожнага на вуснах,  але з цягам часу былі забыты. Лёс розны, але ў адным падабенства: гэтыя людзі – гонар і слава Айчыны. Дзень электроннай кнігі “Про чтение” дазволіў зрабіць параўнанне з папяровымі кнігамі і выявіць іх недахопы і перавагу.

Не засталіся без увагі і дарослыя чытачы. Бібліятэкары звярнуліся да іх з заклікам “Приходите детям почитать!” і прадставілі аднайменную выставу з наступнымі раздзеламі: “Энциклопедии обо всем на свете”, “Книги о повседневном…”, “ … и по интересам”.


Знатоки права 

29 сакавіка ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі  ў рамках работы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі адбыўся прававы квэст “Знатоки права”. Мерапрыемства праводзілася для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту ў межах Тыдня дзіцячай кнігі. 

Удзельнікам прававога квэсту прапанавалася адправіцца ў падарожжа па прававых станцыях, выконваючы на кожнай лагічныя заданні. Усе ўдзельнікі з поспехам прайшлі 9 іспытаў і не толькі паказалі свае веды і эрудыцую ў галіне права і заканадаўства, але і праявілі творчыя здольнасці, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе.

У перапынках паміж заданнямі, школьнікам было прапанавана пабыць у ролі следапытаў і на прыкладзе рускіх народных казак вызначыць правапарушальніка і назваць правы, якія парушаны ў казцы.

На заканчэнні квэсту ўдзельнікі даведаліся аб вялікай колькасці правоў і навучыліся размяжоўваць паняцці “правы” і “абавязкі”.


Падарожжа ў свет птушак 

28 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экалагічная гульня-віктарына “Падарожжа ў свет птушак” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5”, якія наведваюць аздараўленчы лагер падчас канікулаў.

Вядучыя расказалі юным чытачам пра гісторыю ўзнікнення Дня птушак і яго задачах.З дапамогай электроннай прэзентацыі “Свет птушак” паведамілі цікавыя звесткі пра некаторых пярнатых, пазнаёмілі з  птушкай 2018 года ў Беларусі, якой названы чорнагаловы шчыгол. Дзеці слухалі вершы пра пярнатых, адгадвалі загадкі, звязаныя з птушкамі. Акрамя таго яны прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Загадкавы свет птушак”, а таксама ў інтэрактыўнай гульні“Птушкі ў казках”, праявілі свае веды ў конкурсе “Падскажы слоўца”, былі ўважлівымі падчасвясёлайгульні “Злёт птушак”. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі разам з вядучай склалі памятку “Правілы сяброў прыроды”.

Увазе юных чытачоў таксама была прадстаўлена яркая кніжная выстава“Птушкі – мае сябры”.


За горы, за лясы, за шырокія моры 

27 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася тэатральная вандроўка “За горы, за лясы, за шырокія моры”, прысвечаная Сусветнаму дню лялечніка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні з аздараўленчага лагера УА “Сярэдняя  школа №5”. Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі “Мае сябры – лялькі”, вядучыя цікава расказалі пра гісторыю ўзнікнення тэатра лялек, пра розныя тыпы лялечных тэатраў і віды лялек. Дзеці зрабілі неверагоднае падарожжа ў непаўторны і дзівосны свет лялечнага майстэрства. Кожны змог патрымаць у руках пальчатачныя лялькі і паспрабаваць іх вадзіць, гэта дало магчымасць дзецям праявіць свае здольнасці, выдумку, фантазію. Перад школьнікамі выступілі маленькія артысты лялечнага тэатра “Праменьчык“ з казкамі-п’есамі “Теремок” і “Кот, петух и лиса”. Чытачы весела і цікава правялі свой вольны час.


Неделя книги в гости к нам пришла

З 20 па 23 сакавіка ў філіяле «Вішнеўская сельская бібліятэка» праходзіла любімае свята дзяцей і дарослых «Неделя книги в гости к нам пришла» – свята самага блізкага, самага разумнага нашага сябра – Кнігі.

Дзяцей чакалі вясёлыя прыгоды, захапляльныя падарожжы па кніжнаму сусвету, сустрэчы з казачнымі героямі. Дзеці прымалі ўдзел у літаратурнай гадзіне «Добрые книги – малышам», гульні-падарожжы «Круиз по сказкам», у гучных чытаннях «Читаем с увлечением про эти приключения» і іншых мерапрыемствах. Мэта правядзення Тыдня дзіцячай кнігі: стымуляваць жаданне вучняў чытаць кнігі, пашыраць кругагляд дзяцей аб разнастайнасці літаратуры, выхоўваць беражлівыя адносіны і любоў да кнігі, навучыць рэгулярна наведваць бібліятэку.


Хатынь – горесть и боль Беларуси

27 сакавіка Смаргонская раённая бібліятэка правяла патрыятычнае мерапрыемства «Хатынь – горесть и боль Беларуси». Сустрэча ладзілася на тэрыторыі ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Смаргонь» для вучняў 5-9-х класаў. Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Станевіч А.А. расказалі школьнікам аб трагічнай гісторыі стварэння мемарыяльнага комплекса «Хатынь». На працягу ўсяго выступу дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя.


Добрый, весёлый талант…

24 сакавіка ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3», у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, адбыўся агляд літаратуры пад назвай «Добрый, весёлый талант…», прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Сяргея Міхалкова, расійскага паэта і байкапісца. На мерапрыемства завіталі вучні пачатковых класаў УА «Сярэдняя школа № 3». Бібліятэкар Ірына Краўчанка расказала аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Прысутным былі прадэманстраваны мультфільмы «Про Фому» і «Щенок», адбылася літаратурная віктарына «А что у Вас?».На працягу мерапрыемства гучалі вершы С. Міхалкова ў выкананні бібліятэкараў, а Занько Ілля прачытаў верш «Будь человеком».

Да мерапрыемства была падрыхтавана электронная прэзентацыя па творчасці С.Міхалкова і кніжная выстава.


У госці да добрых кніг 

26 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” правялі свята кнігі “У госці да добрых кніг”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні з аздараўленчага лагера УА “Сярэдняя школа №5”.  Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў і паэтаў, якія ў 2018 годзе святкуюць юбілей. З нагоды 105-годдзя з дня нараджэння вядомага дзіцячага паэта Сяргея Міхалкова вядучыя запрасілі дзяцей паслухаць яго вершы і прапанавалі гульні на паэтычнай пляцоўцы “Кроплі звонкія вершаў”, а лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў з казкай “Три поросенка”, якую пераклаў С.Міхалкоў з англійскай мовы. Была аформлена кніжная выстава “В мире добрых сказок Сергея Михалкова”.

У першы дзень Тыдня ў дзіцячай бібліятэцы было шматлюдна, звычайную цішыню парушалі смех, шум, гучныя дзіцячыя галасы.

На памяць аб гэтым дні засталіся яркія фотаздымкі ля выставы, прысвечанай Году малой радзімы.


Пакуль са мной паэзія 

23 сакавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся літаратурны вечар пад назвай “Пакуль са мной паэзія”, прысвечаны 70- гадоваму юбілею Генадзя Пятровіча Пашкова. Мерапрыемства наведалі вучні Войстамскай базавай школы, для якіх былі прадстаўлены цікавыя матэрыялы аб жыцці і творчасці знакамітага пісьменніка, дзяцінства і юнацкія гады якога прайшлі непадалёку ад в. Войстам. Дзеці прачыталі ўрыўкі з вершаў Г. Пашкова “Званы юнацтва”, “Укропенка”, “Сенакос”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.


Трагедыя і памяць 

22 сакавіка філіял «Вішнеўская сельская бібліятэка» сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» правялі конкурс чытальнікаў «Трагедыя і памяць», прымеркаваны да 75-годдзя трагедыі беларускай вёскі Хатынь.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай азнаямлення дзяцей з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся 22 сакавіка 1943 г. у Хатыні.

Самыя творчыя і актыўныя ўдзельнікі гуртка «Мастацкае чытанне» Дома культуры і чытачы бібліятэкі прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Звоняць трывожна ў Хатыні званы». Члены журы падвялі вынікі і вызначылі лепшых выканаўцаў.


Хатынь – сімвал вечнай памяці 

22 сакавіка філіял «Сінькоўская сельская бібліятэка» сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу «Сінькоўскі Дом культуры» прайшоў патрыятычны ўрок «Хатынь – сімвал вечнай памяці», прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі. На мерапрыемстве бібліятэкар расказала пра трагічны лёс вёскі Хатынь, пра людзей бязлітасна знішчаных у агні.  Прагучалі вершы ў выкананні вучня 9 класа Сінькоўскай школы Клімовіча Данілы. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава і прайшоў агляд літаратуры.


Званы Хатыні 

22 сакавіка ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3» для вучняў 8 класа  ДУА «Сярэдняя школа № 1» прайшоў урок-рэквіем пад назвай «Званы Хатыні», прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі. Бібліятэкар расказала пра трагічны лёс вёскі Хатынь, пра людзей, якіх бязлітасна спалілі ў агні. Быў прадэманстраваны відэаролік «Уроки памяти», на працягу размовы гучалі вершы ў выкананні вучняў. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава пад назвай «Хатынь: 75 лет со дня трагедии» і праведзены агляд літаратуры.


Мир знаний открывает книга 

21 сакавіка супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №3» запрасілі  на экскурсію пад назвай «Мир знаний открывает книга» вучняў 1 класа з УА «Сярэдняя школа №3» – кіраўнік Кавалёва А.М., каб пазнаёміцца з бібліятэкай. Для іх увагі была падрыхтавана выстава дзіцячых кніг,  праведзена экскурсія па бібліятэцы, пад час якой бібліятэкары распавядалі, як расстаўляюцца кнігі, аб правілах выдачы кніг на дом і правілах паводзін у бібліятэцы. Праглядзеўшы мультфільм «Грышкіны кніжкі» дзеці зрабілі вынік – кніга лепшы сябар, трэба з павагай ставіцца да яе. Вучні самастойна расставілі некалькі кніг у дзіцячым фондзе пры дапамозе гульні «Адрас кнігі». Сваю эрудыцыю школьнікі праявілі ў адгадванні загадак. Вельмі зацікавілі дзяцей маляўнічыя часопісы ў чытальнай зале.


Хатынь – горесть и боль Беларуси

19 сакавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Хатынь – горесть и боль Беларуси», прысвечаная 75-годдзю Хатынскай трагедыі. На мерапрыемства запрасілі  навучэнцаў Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя. Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Станевіч А.А. пазнаёмілі прысутных з трагічнымі старонкамі гісторыі беларускай вёскі Хатынь, якая ў наш час стала мемарыяльным комплексам ахвярам фашысцкага тэрору на беларускай зямлі:

Хатынь! Хатынь! Хатынь!

Я слышу,

Как набатом боль стучится.

Мороз по коже.

Стой! Замри! Застынь!

И как же это всё могло случиться?! 

На працягу мерапрыемства дэманстраваліся кадры слайд-фільма, прысвечанага 75-годдзю з дня трагедыі Хатыні.


У кніг не бывае канікул 

19 сакавіка ў актавай зале УА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”, у межах Года малой радзімы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “У кніг не бывае канікул”. Супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрасілі на свята вучняў 7-8 класаў школ горада.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства ў гэтым годзе сталі: вядомы беларускі пісьменнік, гісторык, паэт, аўтар больш за 30 кніг Уладзімір Аляксеевіч Арлоў і вядомы перакладчык Ігар Барысавіч Крэбс.

Пад песню “Спадчына” вучні ў выглядзе “жывых кніг” – вокладак твораў Арлова, пазнаёмілі прысутных з яго творчасцю. У. Арлоў і І. Крэбс, у сваю чаргу, не толькі расказалі пра сябе і свае творы, але і ў інтэрактыўнай форме правялі з залам віктарыны і літаратурныя гульні, шчодра ўзнагароджваючы пераможцаў.

Падчас свята ў зале прагучалі вершы і песні на словы класікаў беларускай літаратуры Я. Коласа, Р. Барадуліна, верш нашага земляка А. Цяжкага  “Мілы край мой, Смаргоншчына – маці…”.

Вядучыя запрасілі адзначыць свята кнігі на працягу вясенніх канікул у бібліятэкі горада, дзе наведвальнікаў чакае шэраг цікавых мерапрыемстваў.


Чтение со вкусом кофе

16 сакавіка супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі сваіх актыўных чытачоў і ўдзельнікаў клуба “Ліра” у літаратурнае кафэ “Чтение со вкусом кофе”. Вядучыя паведалі пра гісторыю стварэння гэтага цудоўнага напітку, яго ролю ў нашым жыцці, расказалі пра самых вядомых літаратурных каваманаў – Вальтэра, А. Бальзака, Г. Ахматаву. На працягу мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць паўдзельнічаць у гульні “Угадай кофейную мелодию”, віктарыне аб каве, паслухаць кафейную санату Баха і вершы прысвечаныя каве, прадэгуставаць кніжныя навінкі.


Мир права. Конституция Республики Беларусь 

15 сакавіка філіял «Вішнеўская сельская бібліятэка» сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» правялі видэамерапрыемства «Мир права. Конституция Республики Беларусь».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай выхавання прававой культуры асобы, прававой адказнасці, грамадзянскасці і патрыятызму. Прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне «Мир права», прагледзелі відэафільм, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Мои права. Конституция Республики Беларусь».


Мы беларусы

15 сакавіка філіял “Крэўская сельская бібліятэка” сумесна з УА “Крэўскі яслі-сад сярэдняй школай” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь правялі гадзіну інфармацыі “Мы беларусы”.  Вядучая расказала пра гістарычны шлях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла вучняў старэйшых класаў з галоўнымі раздзеламі Канстытуцыі РБ: “Асоба, Грамадства, Дзяржава”, “Выбарчая сістэма”,  “Рэферэндум”, “Прэзідэнт, Парламент, Урад, Суд”, “Мясцовае кіраванне і самакіраванне”. Напрыканцы мерапрыемства дзецям,  якім споўнілася чатырнадцаць гадоў, былі ўручаны кнігі  “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. 


День радости и красоты 

10 сакавіка  ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбылася  святочная праграма “День радости и красоты”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Веснавое сонейка спрыяла добраму настрою. Для жанчын гучалі музычныя віншаванні і вершы ў выкананні самадзейных артыстаў. Жанчыны прымалі актыўны ўдзел у гумарыстычных віктарынах: “Кто есть кто”, “Хозяюшка” і конкурсах: “Ателье”, “Весёлые фанты” і “Модный приговор”. 

Закончылася мерапрыемства частаваннем духмянай гарбатай і хатнімі кулінарнымі вырабамі.


Ветер Хатыни 

Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” напярэдадні 75 гадавіны Хатынскай трагедыі правялі гадзіну памяці пад назвай “Ветер Хатыни”. Вучні 7 класа УА “Сярэдняя школа №6” даведаліся аб жудаснай трагедыі беларускай вёскі Хатынь.

Хатынь - гэта не толькі адна з самых страшных старонак вайны, але і нацыянальны сімвал народнай бяды. 149 жыхароў вёскі згарэлі, 75 з іх былі дзецьмі. У жывых засталося 6 чалавек.

Падчас мерапрыемства школьнікі здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе “Хатынь”, які быў адкрыты ў 1969 годзе, у памяць аб усіх загінуўшых беларусах, і які паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі.


Мы – жанчыны, нам ёсць што сказаць 

Да Міжнароднага жаночага дня і ў межах Года малой радзімы, у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” бібліятэкары падрыхтавалі не зусім традыцыйную выставу “Мы – жанчыны, нам ёсць што сказаць”. Нетрадыцыйную ў тым сэнсе, што акрамя віншавання жанчын, чытачам была прадстаўлена інфармацыя аб Ганаровых грамадзянках Смаргоні: Ватаевай Т.С. і Трохалевай Л.У., экспанаваліся зборнікі вершаў мясцовых паэтак Алы Клемянок, Веры Вайцюль, Таццяны Скарынкінай. Змясцілі фота нашай жыхаркі Віорыкі Елькінай, якая не пабаялася нарадзіць пяцёра дзяцей і якую Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў ордэнам Маці. Цікавасць да выставы праявілі і дарослыя, і дзеці.


О Дине Рубиной с любовью 

5 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у літаратурна-музычнай гасцёўні «Сустрэчы» Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная гадзіна «О Дине Рубиной с любовью».

На мерапрыемства былі запрошаны чытачы, якія захапляюцца творамі вядомай пісьменніцы, яркай прадстаўніцы сучаснай жаночай прозы, аўтара больш за 40 кніг.

Вядучыя мерапрыемства Д.Шуневіч і Н.Лаўранкова цікава распавядалі аб жыццёвым і творчым станаўленні сучаснай расійскай пісьменніцы. Многія творы Дзіны Рубінай сталі бестселерамі ў розных краінах свету і былі перакладзеныя на некалькі дзесяткаў моў. Яе кнігі адрозніваюцца яркім сюжэтам, тонкім гумарам і каларытнай мовай. Характэрна, што пісьменніца была неаднаразова адзначана шматлікімі прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі. Пісьменніца працягвае актыўна працаваць, адбыўся выхад кароткаметражнага фільма «Канец эпохі» па творы Дзіны Рубінай. Цікавы факт: рассказ пісьменніцы пад назвай «Цыганкі» заснаваны на рэальнай гісторыі з жыцця пісьменніцы.

На мерапрыемстве дэманстравалася электронная прэзентацыя і відэаролікі па найбольш знакамітых творах Дзіны Рубінай, такіх, як «Синдром Петрушки» і «Русская канарейка», гучалі байкі, урыўкі з твораў і маленькія апавяданні.

Закончылася мерапрыемства цёплымі словамі віншаванняў усіх прысутных жанчын з нагоды 8 сакавіка.


Пра родны край з любоўю

6 сакавіка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” адбылося паэтычнае падарожжа па старонках кніг Генадзя Пашкова прымеркаванае да юбілею паэта, пад назвай “Пра родны край з любоўю”. Бібліятэкар нагадала асноўныя вехі жыцця і творчасці нашага земляка, зрабіла агляд літаратуры, дэкламавала вершы паэта.


"Добрый, весёлый талант…"

3 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся агляд літаратуры пад назвай “Добрый, весёлый талант…”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Сяргея Міхалкова, расійскага паэта і байкапісца.

 Бібліятэкар А. Рамановіч расказала вучням пачатковых класаў УА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”. аб біяграфіі пісьменніка і яго творчасці.

На працягу мерапрыемства гучалі вершы і ўрыўкі з твораў, былі прадэманстраваны мультфільмы “Про Фому” і “Щенок”. Закончылася мерапрыемства літаратурнай віктарынай “А што ў Вас?”, на пытанні якой дзеці адказвалі з задавальненнем.


Иглой в сердце 

Напярэдадні Дня барацьбы з наркаманіяй супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” падрыхтавалі тэматычную выставу “Иглой в сердце”. На ёй прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні пад агульнай тэматыкай “Юнацтва без наркотыкаў”.

У нашай краіне на ўліку знаходзяцца каля васьмі тысяч чалавек, якія маюць наркатычную залежнасць. Толькі дзякуючы сумесным намаганням членаў грамадства, інфармацыйнай рабоце бібліятэк масавай накіраванасці і прапагандзе здаровага ладу жыцця можна разлічваць на станоўчыя вынікі ў вырашэнні праблемы сучаснасці – наркаманіі.

Мы спадзяёмся, што наша падборка інфармацыі па гэтай набалелай тэме, таксама прынесла свае плады.


Знать, чтобы уберечь себя

1 марта в День борьбы с наркоманией и наркобизнесом отдел культуры и досуга «Вишневский Дом культуры» и филиал «Вишневская сельская библиотека» провели тематическую познавательную программу «Знать, чтобы уберечь себя». Цель программы: развить у подростков осознание неприятия наркотических средств, воспитать уважение к себе, как к личности.

Ведущие В. Журавлева и А. Дыро рассказали о вреде наркотиков, медсестра Вишневской амбулатории Л. С. Смоленская проинформировала, что нужно знать о наркотиках, чтобы уберечь себя.
В конце мероприятия присутствующие посмотрели видеофильм о наркомании, а библиотекарь В. Журавлева провела обзор литературы «Наркомания – знак беды». Всем были вручены памятки о вреде наркотиков.


Береги свой дом, свою планету 

26 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося чарговае лялечнае онлайн-прадстаўленне “Береги свой дом, свою планету”, прысвечанае экалагічнай тэме у рамках рэалізацыі ініцыятывы “Организация среды для преодоления социальной изолированности детей с инвалидностью, через создание кукольного театра “Праменьчык” у рэжыме онлайн у гарадской дзіцячай бібліятэцы”, якую дапамагла здзейсніць Смаргонская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у рамках праекта Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь”. Партнёрамі ініцыятывы выступілі дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

З уступным словам на мерапрыемстве выступіла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Зоя Андрэеўна Дурэйка.

На лялечнае прадстаўленне былі запрошаны вучні 2 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №5”. Удзельнікі літмантажа: Роман Даша, Мошнікава Віялета, Цішчанка Кацярына, Пачкоўскі Максім і Шаўлюк Ангеліна чыталі вершы пра прыгажосць роднай прыроды і паказалі сцэнку “Как дети  Королеву Мусора перевоспитали”.

Вядучая нагадала, як трэба адносіцца да прыроды, берегчы яе. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гумарыстычнай гульні “Видели-видели”, пытанні якой выклікалі ўсмешку і стваралі вяселы настрой. Сапраўдным ручаём лілася песня “Журчат ручьи” у выкананні Счаснай Надзеі, вучаніцы 7 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №5”. Лялечны тэатр “Праменьчык” паказаў рускую народную казку “Теремок” у онлайн рэжыме з удзелам Зуеўскай Юліяй і дзецьмі з інваліднасцю з Смаргонскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.


 


Справа жыцця – выбар прафесіі

28 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі «Справа жыцця – выбар прафесіі», на якім прысутнічалі вучні 9 класа ДУА  «Сэрядняя школа №2 г. Смаргоні». Для будучых  абітурыентаў выбар прафесіі паўстае асабліва востра. У далейшым гэты выбар значна паўплывае на тое, чым будзе займацца падлетак пасля заканчэння школы.

На мерапрыемстве вядучая прадставіла інфармацыю аб навучальных установах Беларусі і аб розных прафесіях, у тым ліку аб прафесіі бібліятэкара. Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама Г.І.  Бойка расказала прысутным пра найбольш запатрабаваныя прафесіі ў цяперашні час і аб тым, як уладкавацца ў жыцці, калі не атрымалася паступіць у навучальную ўстанову.

Мерапрыемства суправаджалася пазнавальнай мультымедыйнай прэзентацыяй.


О братьях наших меньших

27 февраля в филиал «Районная детская библиотека»  пришли ученики 2«А» и 2«Б» классов ГУО «Гимназия г.Сморгонь» чтобы поучаствовать в видео путешествии  по книгам детского писателя и художника-анималиста Евгения Чарушина «О братьях наших меньших».  В читальном зале была оформлена книжная выставка, посвященная писателю. Слайды электронной презентации «О братьях наших меньших» познакомили детей с жизнью и деятельностью Е. Чарушина. Библиотекари рассказали о книгах писателя и о том, как Евгений Иванович стал художником-иллюстратором детских книг. Гимназистам было предложено поучаствовать в видео викторине по произведениям  Е. Чарушина.


С природой одной он жизнью дышал…

26 и 27 февраля филиал «Районная детская библиотека» посетили учащиеся 4 «Б» и 4 «В» классов ГУО «Гимназия г.Сморгонь». Для них был подготовлен литературный час под названием «С природой одной он жизнью дышал…», посвящённый 145-летию со дня рождения русского писателя М.М. Пришвина. Слайды электронной презентации познакомили детей с жизненными вехами писателя и его литературными произведениями. Закончилось мероприятие просмотром видеосюжетов, снятых по произведениям М. Пришвина «Лесной хозяин» и «Ежик».


Непридуманные герои

23 лютага бібліятэкар філіяла «Сінькоўская сельская бібліятэка» запрасіла вучняў на класную гадзіну «Непридуманные герои», прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны. На мерапрыемстве бібліятэкар расказала пра тое, што 23 лютага 2018 года адзначаецца 100-годдзе Узброеных Сіл. Госці прынялі ўдзел у віктарыне, хлапчукі атрымалі віншаванні, пазнаёміліся з тэматычнай выставай і калажамі, падрыхтаванымі да свята.


Нашай Радзіме гатовы служыць

23 лютага да Дня абаронцаў Айчыны ў філіял “Районная дзіцячая бібліятэка”  запрасілі вучняў 8 “Б” і 11 “Б” класаў УА “Сярэдняя школа №1” пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук Р.С. Шчаснага.

На краязнаўчай  гадзіне “Нашай Радзіме гатовы служыць”, прысвечанай 100-годдзю беларускай арміі, адбылася сустрэча са старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Г.І. Гайваронцавым, падпалкоўнікам запаса. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Смаргоншчыны, даведаліся пра воінаў інтэрнацыяналістаў, у тым ліку пра воінаў Кубінскіх падзей падчас Карыбскага крызісу, дзе прынялі ўдзел ракетчыкі са Смаргоні.

Для гасцей мерапрыемства прагучалі песні і вершы ў выкананні вучняў, а таксама для іх была падрыхтавана кніжная выстава.


Венок из сказок

21 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося лялечнае онлайн-прадстаўленне “Венок из сказок” у рамках рэалізацыі ініцыятывы “Арганізацыя асяроддзя для пераадолення сацыяльнай ізаляванасці дзяцей з інваліднасцю праз стварэнне лялечнага тэатра “Праменьчык” у рэжыме онлайн у гарадской дзіцячай бібліятэцы”. Гэта мерапрыемства бібліятэкарам дапамагла здзейсніць арганізацыя-заяўнік Смаргонская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Партнёрамі ініцыятывы выступілі дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

З уступным словам на мерапрыемстве выступіў старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь Паўлавіч Бычко. Прывіталі ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Зоя Андрэеўна Дурэйка, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” Мелюк Ала Станіславаўна.

Падчас онлайн-прадстаўлення дзеці падарожнічалі ў загадкавы і чароўны свет казак. Літмантаж на тэму казак здзейснілі вучні УА “Сярэдняя школа №5” і “Сярэдняя школа №7”. Прысутныя школьнікі і онлайн-удзельнікі адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “В сказочной стране”. З “Ларца дабрыні” дзеці атрымалі маляўнічыя флаеры з назвамі добрых учынкаў.

У выступленні лялечнага тэатра з казкай “Кот, петух и лиса” ролі казачных герояў сумесна з удзельнікамі тэатра Шаўлюк Ангелінай, Цішчанка Кацярынай, Мошнікавай Віялетай, Ціцяк Арынай, Роман Дар’яй, Пачкоўскім Максімам агучвалі Рабцэвіч Раман, Зуеўская Юлія і дзеці са “Смаргонскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.


Проводы зимы

21 февраля на площадке возле отдела культуры и досуга «Вишневский Дом культуры» собрались жители агрогородка Вишнево на праздник «Проводы зимы». Интересной развлекательной программой порадовали ведущие Оксана и Анатолий Дыро.

Роль Матушки Зимы исполняла библиотекарь филиала «Вишневская сельская библиотека» Журавлева В. Г. Праздник сопровождался играми, конкурсами, прощанием с Зимой и Снеговиком. Вкусной ухой угощали всех желающих, а детям понравилось катание на лошади. После сжигания чучела Зимы праздник продолжился в Доме культуры, где все угощались чаем с вареньем и сладостями.


Прачытайце – вам спадабаецца

20 лютага бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрасілі юных сяброў бібліятэкі на гадзіну цікавай кнігі “Прачытайце – вам спадабаецца”.

Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены творы, дзе аўтары ўслаўляюць мужнасць, сяброўства, стваральную працу, шчырасць і дабрыню. Таксама юныя чытачы пазнаёміліся з творамі, якія апавядаюць пра клопаты, захапленні, забавы і мары хлопчыкаў і дзяўчынак, і якія вучаць любіць і шанаваць ўсё жывое і непаўторнае.

Разам с бібліятэкарамі дзеці спявалі вясёлыя песні, наведалі выставу “Я б в военные пошел…” да Дня абаронцаў Айчыны.  А напрыканцы мерапрыемства з надыходзячым святам супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі хлапчукоў – будучых абаронцаў Айчыны. 

 


Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова!

20 лютага супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для вучняў 10 “Б”  класа СШ №5  літаратурна-музычнае падарожжа “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова!”. Сустрэча была прысвечана самаму значнаму скарбу чалавека – роднай мове. Вядучая А. Васілеўская паведала пра ўзнікненне беларускай мовы, аб цяжкасцях і выпрабаваннях, якія выпалі на яе лёс, пра цяперашняе яе становішча.

На мерапрыемстве вучні прынялі ўдзел у гучным чытанні вершаў на роднай мове, у культуралагічным эрудыцыёне “Зямля пад белымі крыламі”. Яркім, вясёлым персанажам быў на свяце Несцерка – вядомы герой п’есы  В. Вольскага, а таксама дзяўчынка-беларусачка.

Упрыгожылі мерапрыемства народныя песні ў выкананні ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава пад назвай “Багата родная ты мова”.


Мы дзеці твае, Беларусь

18 лютага ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” для выбаршчыкаў участка № 26 прайшла літаратурна-музычная праграма “Мы дзеці твае, Беларусь”. Перад прысутнымі з лепшымі патрыятычнымі і народнымі беларускімі песнямі выступілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці “Натхненне”.

На мерапрыемства быў запрошаны старшыня выбарачнай камісіі Ігнатовіч Уладзімір Міхайлавіч, які адзначыў, што людзі ў нас вельмі адказныя і прытрымліваюцца тых добрых традыцый, калі выбары з’яўляюцца святам для ўсёй сям’і. Ён выказаў словы ўдзячнасці жыхарам за актыўнасць у выбарах і разуменне пра свой грамадзянскі абавязак.

У рамках праграмы была аформлена разгорнутая інфармацыйна-тэматычная выстава пад назвай “Выбары ў люстэрку прэсы”.


Каханне на ўсе часы

14 лютага філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрасіла моладзь і падлеткаў на гульнёва-забаўляльную праграму пад назвай “Каханне на ўсе часы”, прымеркаваную да Дня закаханых.

На мерапрыемствы госці пазнаёміліся з гісторыяй свята, прынялі ўдзел у рухомых і інтэлектуальных гульнях. Для агульнага прагляду ўдзельнікам была прапанавана класічная мастацкая літаратура на тэму кахання.


Я встретил Вас...

14 лютага прайшоў тэматычны вечар пад назвай «Я встретил Вас...», прысвечаны Дню святога Валянціна. Былі запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі, а таксама ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”.

Для прысутных прагучала легенда аб узнікненні свята. Удзельнікі мерапрыемства прызнаваліся адзін аднаму ў каханні на розных мовах, адказвалі на пытанні віктарыны, прынялі ўдзел у псіхалагічным эксперыменце. Маленькія ўдзельнікі вечарыны наведалі творчую майстэрню і зрабілі паштоўку сваімі рукамі з прапанаванага матэрыяла, і ўручылі іх бацькам. Бібліятэкарам чытальнай залы была падрыхтавана выстава рамантычных кніг пра каханне. На працягу мерапрыемства гучалі песні ў выкананні Таццяны Мамчыц. Ад добразычлівага настрою маленькія ўдзельнікі таксама пажадалі выступіць: Арына і Ксенія Гаўрылік з вершамі, а Ульяна Дагоцкая выканала пад гітару песню з мультфільма “Кот Леопольд” “Неприятость эту мы переживём”. У канцы вечара ўсе пачаставаліся духмянай гарбатай і выказалі свае ўражанні.


Афганістан баліць у душы маёй

15 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Смаргонская раённая бібліятэка сумесна са Смаргонскім раённым цэнтрам культуры правялі мерапрыемства пад назвай “Афганістан баліць у душы маёй”. Сустрэча, на якую былі запрошаны члены Смаргонскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, прадстаўнікі раённай адміністрацыі і жыхары горада, праходзіла ў актавай зале Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага.

Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала вялікай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афганістане тысячы беларусаў, аднак памяць аб той вайне і сёння адклікаецца болем у сэрцах людзей.

Вядучыя Станевіч А.А. і Лаўранкова Н.У. расказвалі аб гістарычных вехах Афганскай вайны, чыталі вершы, прысвечаныя тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

Воіны-інтэрнацыяналісты падзяліліся сваімі ўспамінамі і адказвалі на пытанні.

Падчас мерапрыемства  гучалі словы ўдзячнасці тым, хто сумленна і мужна выконваў свой воінскі і грамадзянскі абавязак. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў  у той вайне.


Вечер школьных друзей

10 февраля в агрогородке Раковцы прошел вечер встречи выпускников под названием «Вечер школьных друзей».

Началось мероприятие в фойе школы, где собрались  бывшие ученики разных лет выпуска. И неважно, сколько лет прошло с момента окончания школы, пройдя по знакомым коридорам, зайдя в свои любимые классы, каждый смог окунуться в воспоминания о школьной юности.

Прозвучало много теплых слов от выпускников учителям. Были цветы, подарки, приятные воспоминания и слёзы радости. Было весело и шумно как в школьные годы на переменках.

Продолжилось мероприятие в филиале «Раковецкая сельская библиотека-клуб». На организованную библиотекарем танцевально-развлекательную программу собрался полный зал. Поздравления, театрализованные постановки, вокальные и танцевальные номера – все это было обращено к учителям и выпускникам. Были организованы конкурсы «Девчонки и мальчишки», «Урок пения» и «Урок химии», в которых приняли активное участие все, невзирая на статус и возраст.


Книги о дружбе и добре

На протяжении месяца филиал «Районная детская библиотека» проводит цикл тематических мероприятий для первых классов гимназии и СШ №1. Были проведены мультимедийный час «Вместе весело шагать» на тему «Книги о дружбе» и занимательный видеоурок «В добром сердце добрые дела» на тему «Рассказы о честности».

Во время мероприятий дети с помощью электронных презентаций знакомятся с темой занятия. В виде громких чтений прозвучали произведения о дружбе, добре и зле. Дети отвечали на вопросы викторин и вели диалог с ведущим и учителем. На мероприятиях звучали песни, стихи и демонстрировались мультипликационные фильмы по теме занятия. Были оформлены книжные выставки произведений на тему данного мероприятия.

Работники библиотеки предлагают проведение следующих мероприятий: для 2-х классов видео путешествие «О братьях наших меньших» по книгам Е. Чарушина; для 3-х классов – информ-досье «Творчество В. Драгунского»; 4-м классам – литературный час с электронной презентацией «С природою одною он жизнью жил» (к 140-летию со дня рождения М. Пришвина).

Заявки на проведение мероприятий принимаются по тел. 2-15-71.


Прызванне

6 лютага ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” прайшла творчая сустрэча “Прызванне” з мастаком Уладзімірам Аляксеевічам Навіцкім. Уладзімір Аляксеевіч у цяперашні час жыве ў аграгарадку Залессе і рэгулярна праводзіць персанальныя выставы, удзельнічае ў святочных мерапрыемствах раёна і вобласці. Мастак расказаў прысутным аб сваім жыцці, пазнаёміў з творчасцю і паведаміў аб удзеле ў “Славянскім базары” у Віцебску. Уладзімір Аляксеевіч у сваіх творах перадае прыгажосць роднай прыроды, паказвае знаёмыя мясціны навакольных вёсак.

У госці да сябра завітаў Каўшырка Віктар Арцёмавіч, мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь разам са сваёй жонкай Козел Валянцінай Мікалаеўнай. Валянціна Мікалаеўна чытала свае вершы аб каханні, роднай вёсачцы.


Грамніцы палова зіміцы 

3 лютага ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка», у рамках аматарскага аб’яднання «Суседкі»,  адбылася фальклорная гадзіна «Грамніцы палова зіміцы». Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала аб тым, што Грамніцы  не толькі дзень першай сустрэчы зімы з летам, а таксама свята свечкі і «жывога агню», які абараняе чалавека ад злых духаў. Удзельнікі аматарскага аб’яднання пазнаёміліся з галоўнымі традыцыямі і абрадамі, запальвалі свечкі, успаміналі песні-вяснянкі. А каб сустрэча атрымалася больш святочнай і ўтульнай для прысутных быў арганізаваны салодкі стол.


Носил он совесть близко к сердцу

25 студзеня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для вучняў 9 “В” класа УА “Сярэдняя школа №7”  вечар-партрэт “Носил он совесть близко к сердцу”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння вядомага расійскага паэта, акцёра Уладзіміра Высоцкага.

Вядучыя А. Васілеўская і А. Налівайка расказалі аб цікавых фактах з жыцця і творчасці паэта. На працягу сустрэчы гучалі найбольш вядомыя яго вершы і песні, былі прадэманстраваны урыўкі з кінафільмаў “Место встречи изменить нельзя” і ”Вертикаль”.  Вучняў зацікавіла выстава “Прерваный полет”, на якой быў прадстаўлены цікавы матэрыял: кнігі, артыкулы, фотаздымкі, пласцінкі.


Дни студенчества прекрасны

25 студзеня, да Дня студэнтаў, бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запрасілі вучняў 11 “Б”  класа УА “Сярэдняя школа № 1” на гадзіну паэзіі пад назвай “Дни студенчества прекрасны”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана змястоўная інфармацыя пра гісторыю ўзнікнення Дня студэнтаў. Менавіта ў Таццянін дзень, які па новым стылі адзначаецца 25 студзеня, у 1755 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна падпісала ўказ “Аб заснаванні Маскоўскага універсітэта”. З таго моманту Таццянін дзень стаў афіцыйным Днём студэнтаў. Бібліятэкар расказала пра тое, як адзначаецца Дзень студэнтаў у розных краінах. Прагучалі цудоўны верш Эдуарда Асадава “Студенты” і песня пад назвай “Песенка студента” у выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Весёлые ребята”.


Я, ты і ўсе вакол 

12 студзеня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок добрых манер “Я, ты і ўсе вакол”, прысвечаны да Сусветнага дня “дзякуй”. Урок этыкету меў сваёй мэтай прывіць дзецям навыкі паводзін у паўсядзённым жыцці, навучыць адносіцца да акружаючых з клопатам і павагай, дапамагаць старэйшым і маленькім, правільна весці сябе ў грамадскіх месцах, на вуліцы, у транспарце.

На мерапрыемствы дзеці ўдзельнічалі ў сітуацыйных гульнях,  выконвалі конкурсныя заданні, дэкламавалі вершы расійскіх пісьменнікаў аб добрых манерах.


Запрашаем на вячоркі

18 студзеня 2018 года, у вечар перад Вадохрышчам, у Смаргонскай раённай  бібліятэкі ладзілася літаратурна-музычная вечарына пад назвай “Запрашаем на вячоркі”. На мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках гасцёўні “Сустрэчы”, былі запрошаны  самыя актыўныя чытачы бібліятэкі і лепшыя прадстаўнікі інтэлегенцыі горада.

Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Станевіч А.А. распавядалі пра зімовыя народныя святы, звычаі, абрады і традыцыі. Паласвацца на свята завіталі калядоўшчыкі з “зоркай”, фальклорнай музыкай і Казой.

На працягу усяго мерапрыемства гучалі народныя спевы ў выкананні ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” пад кіраўніцтвам Захаравай А.Д.

Напрыканцы мерапрыемтва госці падтрымалі народныя традыцыі і прынялі ўдзел ў вадохрышчанскіх гаданнях на кававай гушчы. Было вельмі весела і душэўна – адбыліся сапраўдныя Вячоркі.


Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям 

Міністэрства інфармацыі дало старт рэспубліканскай акцыі па папулярызацыі беларускай літаратуры  “Культурны маршрут  “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.  Філіял “Гарадская бібліятэка №2” у рамках акцыі запрашае чытачоў на абноўленыя выставачныя экспазіцыі ў чытальную залу. Тыя першыя наведвальнікі, якія зайшлі, атрымалі задавальненне ад крэатыўнага афармлення. Асаблівую цікавасць выклікала краязнаўчая выстава, дзе акцэнт зроблены на турызм.


Путешествие по библиотечному городу

17 января в филиале «Районная детская библиотека» прошло знакомство учащихся 1 «Б» и 1 «Г» классов ГУО «Гимназия г. Сморгонь» с библиотекой под названием  «Путешествие по библиотечному городу». На экскурсии дети познакомились с правилами пользования библиотекой и книгой. Сотрудники познакомили детей с абонементом и читальным залом, разъяснили, как осуществляется поиск книги на стеллажах.

В этот же день для учащихся 5 «Б» класса ГУО «Средняя школа №1»  прошёл видеоурок под названием «Мастер прозы Владимир Галактионович Короленко», посвящённый 165-летию писателя. Речь шла о произведении «Дети подземелья», где главный герой, несмотря на трудности, проявляет сострадание, доброту и благородство, помогая обездоленным детям. По творчеству писателя была оформлена книжная выставка и подготовлена электронная презентация.


Навагодняя завея

31 снежня для жыхароў і гасцей аг. Ракаўцы  ў памяшканні клуба філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”  адбылося навагодняе прадстаўленне “Навагодняя завея”. Прыгожая ёлка зіхацела аганькамі і стварала  навагодні  святочны настрой для прысутных гасцей, а самадзейныя артысты ў вобразе казачных герояў праводзілі гульні, конкурсы і карагоды. Удзельнікі свята адгадвалі загадкі, спявалі навагоднія прыпеўкі разам з Бабай Ягой. А вясёлая цыганка Аза нагадала на картах усім прысутным шмат добрых і шчаслівых момантаў у Год сабакі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі і салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.


Хорошо, что каждый год к нам приходит Новый год 

30 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося навагодняе свята пад назвай “Хорошо, что каждый год к нам приходит Новый год”. Пасля прывітальных слоў і віншаванняў вядучых Дзед Мароз і Снягурачкай запрасілі ўсіх прысутных на вясёлы карагод. Удзельнікі аматарскага аб'яднання “Вясёлка” паказалі інсцэніроўку “Сустрэча пад ёлкай”, дзе Сабака прымаў справаздачу ў Пеўня за праведзеную працу. Вясёлыя песні і танцы нікому не далі сумаваць, а напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу навагодніх масак.


Мир новогоднего волшебства

Новый год –  праздник, который заставляет каждого поверить в чудо, во все самое хорошее и доброе. Библиотекарь и участники художественной самодеятельности филиала «Сосновская сельская библиотека-клуб» постарались подарить такой праздник всем, кто пришел 31 декабря на новогоднее шоу под названием «Мир новогоднего волшебства». В программе мероприятия гостей ожидало увлекательное юмористическое костюмированное шоу. Зрители увидели сказочную инсценировку, участвовали в играх, конкурсах, читали стихи, отгадывали загадки. Праздничная программа продолжилась ночной новогодней дискотекой «Танцевальный марафон».


Свет православия 

24 декабря сотрудники филиала «Городская библиотека №3» совместно с членами любительского объединения «Семейный очаг» совершили поездку в Свято-Введенский ставропигиальный женский монастырь в деревне Богуши Сморгонского района.

Экскурсию по храму провела послушница Ирина. Она рассказала о том, что женский монастырь основан настоятельницей монахиней Елисаветой (Сысун) из минского Свято-Елизаветинского монастыря по благословению Митрополита Минского и Слуцкого Филарета в 2000 году. Обитель расположена недалеко от того места, где во время Первой мировой войны погибли 90 девушек женского батальона во время газовой атаки кайзеровских солдат. Имеются исторические свидетельства о том, что здесь погибло около 70 тысяч воинов. В обители молятся о погибших – после каждой литургии  совершают литию об усопших.

Участники этой поездки испытали разные душевные ощущения: легкость, чистоту, душевный трепет и еще долго делились впечатлениями от соприкосновения с жизнью Православного монастыря. А на память о поездке библиотекарями были изготовлены и розданы буклеты о Свято-Введенском ставропигиальном женском монастыре.


Акцыя “Нашы дзеці”

22 снежня творчая брыгада супрацоўнікаў дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” у складзе Наталлі Лаўрэнковай, Алены Дзембіцкай, Алены Станевіч, Аксаны Мамай і Андрэя Рэгіневіча, апрануўшыся ў касцюмы казачных герояў, накіравалася ў дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

Валанцёры-бібліятэкары, у рамках акцыі “Нашы дзеці”, арганізавалі вясёлае прадстаўленне. Самым актыўным юным пацыентам, прачытаўшым вершыкі, Дзед Мароз і Снягурка падарылі кніжкі, размалёўкі і прысмакі. Не засталіся без салодкіх сюрпрызаў і астатнія малыя. Жадаючыя ўпрыгожыць твар скарысталіся паслугай аквагрым.


Пачакай, затрымайся...

20 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” прайшла пазнавальная гутарка пад назвай “Пачакай, затрымайся...”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Алены Васілевіч, беларускай пісьменніцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “А” класа УА “Сярэдняя школа №1”. Бібліятэкар Рамановіч Алена Міхайлаўна расказала аб жыцці і творчым шляху пісьменніцы. Творчасць Алены Сямёнаўна Васілевіч, кнігі якой выхавалі не адно пакаленне беларусаў, цікавая і разнастайная. На багатым аўтабіяграфічным матэрыяле А.Васілевіч напісала тэтралогію “Пачакай, затрымайся ...” (аповесці “Расці, Ганька”, 1966, “Доля знойдзе цябе”, 1967, “Новы свет”, 1968).

На мерапрыемстве прагучалі ўрыўкі з твораў: “Шляхі-дарогі”, “Браты-артысты”, “Расці, Ганька”. Была звернута ўвага на выставу кніг, напісаных Аленай Васілевіч.


Дядя Фёдор и его друзья 

Кніжны марафон “Дядя Фёдор и его друзья” да 80-годдзя Эдуарда Успенскага прайшоў у філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” і спадабаўся юным чытачам, а хорам праспяваныя песні “Голубой вагон” і “Песня крокодила Гены”  дадалі яшчэ большай цікавасці да творчасці пісьменніка.

Выдатны дзіцячы пісьменнік не толькі прыдумаў кракадзіла Гену і Чабурашку, дзядзю Фёдара і яго сяброў Матроскіна і Шарыка, дэтэктываў Калабкоў, малпачку Анфісу і іншых вядомых усім герояў, але яшчэ і пісаў дзіўныя вершы.

Героі літаратурнай віктарыны сталі добрымі сябрамі гасцей, у якіх любоў да твораў Э.Успенскага толькі пачалася. Зрэшты, тыя, хто ўжо скончыў малодшую школу: старэйшыя браты і сёстры, бацькі - таксама наўрад ці змогуць адмовіць сабе ў задавальненні апынуцца ў гэтым казачным свеце.


СПИДу – нет! Здоровью – да! 

1 снежня ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка» адбылася вечарына-папярэджанне «СПИДу – нет! Здоровью – да! Вот наш выбор навсегда».

Бібліятэкар праінфармавала вучняў старэйшых класаў мясцовай школы пра шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі, захворванні СНІД і аб мерах прафілактыкі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава-прагляд «Я выбираю жизнь».


Калі надыходзіць час адказу 

“Калі надыходзіць час адказу” – пад такой назвай ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу прайшла гадзіна-роздум.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7-га класа УА “Сярэдняя школа № 6”.

Бібліятэкар чытальнай залы Лаўранкова Н.У., адзначыла, што чалавецтва павінна памятаць аб той небяспецы, якую нясе сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД).  Можна ўспамінаць і аплакваць тых, хто ўжо загінуў ад смяротнай хваробы, але трэба памятаць і пра тое, што гэтая чума ўжо 21 стагоддзя, якая пагражае існаванню чалавецтва.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзэнтацыяй і віктарынай на тэму СНІД.


Свет Православия

4 декабря в филиале «Городская библиотека №3» прошла встреча с настоятелем прихода религиозной общины «Приход храма святого равноапостольного князя Владимира г. Сморгони Лидской епархии Белорусской Православной Церкви» под названием «Свет Православия». На мероприятие были приглашены члены любительского объединения «Семейный очаг» и активные читатели библиотеки. Отец Александр Шелест поведал историю православного праздника Введение в храм Пресвятой Богородицы и раскрыл его духовный смысл. Библиотекарь читального зала Кравченко И. В. зачитала стихи, посвященные Пресвятой Богородице, а также озвучила народные приметы, связанные с этим днём.

Большой интерес вызвала выставка православной литературы «Живой родник православной книги».


Огонь душевной теплоты

2 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася гадзіна талерантнасці “Огонь душевной теплоты”, прымеркаваная да Дня інвалідаў Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці” і актыўныя чытачы бібліятэкі. Прысутныя разважалі на тэму дабрыні, міласэрнасці і ўзаемаразумення, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны “Добро и зло”, прымалі ўдзел у гульні “Передай доброту по кругу”.

У чытальнай зале была арганізавана выстава работ дзяцей з інваліднасцю пад назвай “Калейдаскоп дзіцячых фантазій”. А выставу аўтарскіх лялек Стасюлевіч Алены Яўгенаўны з задавальненнем і цікавасцю наведалі дзеці розных узростаў.

Спрыялі атмасферы цяпла, добразычлівасці і гасціннасці невялікія падарункі ўдзельнікам конкурсу.


СНІД: мы – супраць! 

1 снежня  ў  філіяле «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу прайшоў урок здароўя «СНІД: мы – супраць!». У даступнай для вучняў малодшых класаў форме бібліятэкар расказала аб хваробе-забойцы – СНІД.

Мэта мерапрыемства: сфарміраваць у дзяцей ўяўленні аб хваробе стагоддзя, пазнаёміць з асноўнымі звесткамі пра хваробу і небяспечнымі асаблівасцямі ВІЧ-інфекцыі, выпрацаваць паводніцкія матывацыі да захавання свайго здароўя.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «СПИДу – НЕТ!»


СПИД, наркомания – знак беды 

1 снежня да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запрасілі вучняў 8 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №1” на лекцыю пад назвай “СПИД, наркомания – знак беды”. Мялюк Святлана Іванаўна ўрач-валеёлаг ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” паведаміла статыстычную інфармацыю пра стан захворвання СНІДам па раёну і вобласці. Вучням было прапанавана выказаць свае думкі аб праблеме СНІД, а віктарына “Да или нет!” замацавала веды прысутных аб гэтым захворванні.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава пад назвай “СПИД – смертельная угроза человечеству”.


Спид – бездна, в которую не нужно смотреть 

1 снежня супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №1» да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу арганізавалі шок-урок «Спид – бездна, в которую не нужно смотреть», на які запрасілі вучняў 10 «А» класа УА «Сярэдняя школа №5». Вядучая А. Налівайка паведала аб праблемах ВІЧ/СНІД, аб шляхах ВІЧ-інфіцыравання, узбуджальніках СНІДу і аб мерах абароны, Слайды мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі прысутных са статыстычнымі дадзенымі па ВІЧ/СНІД у краіне і ў свеце. Для удзельнікаў была праведзена віктарына «Што ты ведаеш пра СНІД» і арганізавана кніжная выстава «Знаю. Поддерживаю. Присоединяюсь». Госці мерапрыемства  даведаліся аб тым, што пяцелька стужкі чырвонага колеру – гэта не ўпрыгожванне, а сімвал усведамлення людзьмі важнасці праблемы ВІЧ/СНІДу.


Давайце знаёміцца – кніга!

У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” з 23 па 29 лістапада для вучняў 1-х класаў УА “Сярэдняя школа № 7” праходзілі экскурсіі “Давайце знаёміцца – кніга!” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”. Бібліятэкар чытальнай залы Ж.Л.Карасевіч у гульнёвай форме пазнаёміла дзяцей з аддзеламі бібліятэкі, расказала аб правілах карыстання бібліятэкай і аб абавязках чытачоў. Пры дапамозе літаратурных віктарын, конкурсаў, загадак дзеці даведаліся, што такое бібліятэка і як жывуць кнігі ў гэтым чароўным кніжным доме. Дзецям вельмі спадабалася казка  “Кот, Петух и Лиса” ў выкананні лялечнага тэатра. Затым дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай дзіцячых кніг і  часопісаў.


Учись быть красивой

24 лістапада  супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №1»  арганізавалі для сваіх чытачак школу хараства «Учись быть красивой». Удзельнікаў мерапрыемства чакала прыемная сустрэча  з касметолагам Л. П. Паўлоўскай, якая дала карысныя парады па догляду за знешнасцю, правяла майстар-клас і пазнаёміла з сучасными трэндамі ў касметычнай індустрыі. Сваю прадукцыю, самаробнае  мыла з разнастайнымі інгрэдыентамі, прадставіла Зенько Л.В.  Увазе прысутных была падрыхтавана разгорнутая тэматычная выстава «Великая навеки красота».


Поэзия Серебряного века в круге детского чтения

С 20 по 23 ноября в читальном зале филиала «Районная детская библиотека»  для учащихся 3-х и 4-х классов УО «Сморгонская гимназия» прошел цикл мероприятий, посвященный поэтам Серебряного века. В максимально доступной для детей форме рассказывалось об этом сложном и драматичном времени, когда поэзия была полна эмоций, символов и пророчеств, а также трагедий. Многие поэты были высланы за пределы страны, сосланы на каторжные работы. Но, несмотря на это, поэты по-прежнему продолжали творить чудеса: создавались чудесные строки и строфы. На мероприятии звучали стихи К.Бальмонта, М.Волошина, И.Северянина, М. Цветаевой. Была затронута тема одной из блистательных мистификаций Серебряного века, связанной с именем Черуби́ны де Габриа́к. Под этим псевдонимом скрывалась Елизавета Ивановна Дмитриева — русская поэтесса, драматург.

Отдельно было отмечено творчество К.И.Чуковского и С.Я.Маршака – детских писателей Серебряного века. Мероприятия сопровождались слайдами электронной презентации.


Нет, я не просто книгу издаю – я открываю вам судьбу свою… 

22 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з філіялам “Гарадская бібліятэка №2” правялі выязное мерапрыемства пад назвай “Нет, я не просто книгу издаю – я открываю вам судьбу свою…” у межах святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Сустрэча з генеральным дырэктарам выдавецкай фірмы “Газета Шапакляк” – Анатолем Іванавічам Гармазой адбылася у актавай зале ААТ"Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання".

Госці мерапрыемства з задавальненнем слухалі выступленне Анатоля Гармазы і яго калегі – таленавітага баяніста, заўзятага аматара народных спеваў Івана Катовіча.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава-прагляд аб гісторыі кнігадрукавання, а па заканчэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя атрымалі ў дар выданні фірмы “Газета Шапокляк” з аўтографам Анатоля Гармазы.


Мы ўсе з'яднаны роднаю зямлёй

19 лістапада  ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”  да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі адбылося святочнае мерапрыемства “Мы ўсе з'яднаны роднаю зямлёй”, на якім ушаноўвалі аднавяскоўцаў за іх нялёгкую  працу.

Удзельнікі тэатра мініяцюр сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры” і  вакальная група “Натхненне” філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” падрыхтвалі цудоўны святочны канцэрт.

І чаго там толькі не было: віншаванні, вершы,  песні, байкі, мініяцюры, танцы. Задаволенымі засталіся ўсе прысутныя і ўзнагародзілі артыстаў шквалам апладысментаў.

Да мерапрыемства  была  аформлена тэматычная   выстава “Пресса на все интересы”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб дасягненнях філіяла “Жодзішкі” УПП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” і аб перадавіках гаспадаркі.


Этот век из вдохновенья, этот век из серебра 

16 ноября в читальном зале филиала “Городская библиотека № 2” в “Литературном кафе” прошел час поэзии по творчеству поэтов Серебряного века под названием “Этот век из вдохновенья, этот век из серебра”.

Ведущие познакомили учащихся 11 класса УО “Средняя школа №6” с удивительным явлением в русской литературе первых двух десятилетий 20 века – поэзией Серебряного века. Начало века вобрало в себя столько, сколько могла вобрать вся история иного государства. Два десятилетия вместили в себя три революции и гражданскую войну – драмы и трагедии мирового масштаба, а также трагедии многих поэтов того времени.

На мероприятии звучали стихи М. Цветаевой, А. Ахматовой, А. Блока, М. Волошина, Н. Гумилева.

Прозвучала фонограмма известного романса Марины Цветаевой на музыку Микаэла Таривердиева «Мне нравится, что вы больны не мной…» из всем знакомого фильма «Иронии судьбы или С легким паром».


Нацыянальны гонар Беларусі

9 лістапада на літаратурную гадзіну пад назвай “Нацыянальны гонар Беларусі”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа  былі запрошаны  вучні 6 “А” класа УА “Сярэдняя школа №3”. Бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” расказалі аб жыцці і творчасці народнага пісьменніка. На працягу мерапрыемства гучалі вершы Я. Коласа, якія  вучаць шанаваць і берагчы родную зямлю, родную мову і культуру. Прысутныя мелі магчымасць паказаць свае веды ў віктарыне “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”. Напрыканцы мерапрыемства прагучала фанаграма песні “Спадчына” у выкананні ансамбля “Песняры”. Да ўвагі прысутных была падрыхтавана выстава “Песняр зямлі беларускай”.


Апошнiя каментарыi