Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура

26 лістапада 2014 года раённая цэнтральная бібліятэка на базе гарадской бібліятэкі №3 для бібліятэкараў сістэмы правяла школу вучобы “Выдавецкая дзейнасць – адзін з фактараў падтрымкі станоўчага іміджу бібліятэкі”.

На школе вучобы разглядаліся наступныя пытанні: “Выдавецкая дзейнасць ў бібліятэцы, як адна з форм прапаганды кнігі  і чытання”, “Выкарыстанне сучасных тэхналогій у выдавецкай працы”, “Прапаганда беларускай літаратуры і стварэнне малых формаў бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы”, “Выдавецкая дзейнасць у афармленні кніжных выстаў”, “Выдавецкая дзейнасць у бібліятэках-філіялах (з вопыту работы раённай дзіцячай бібліятэкі, Жодзішкаўскай сельскай бібліятэкі).

На школу вучобы была запрошана ўрач-валеёлаг Маякова А.М., якая расказала аб формах і метадах работы з насельніцтвам па прафілактыцы шкодных звычак.

Наверх


День информации 

25 ноября 2014 года районная центральная библиотека провела День информации «Закон и мы»  для учащихся Сморгонского профессионального политехнического лицея.

Экскурс в историю права подготовила главный библиограф Сморгонской ЦБС Романович Елена Михайловна, которая сделала обзор книг по правам человека. Об ответственности подростков перед законом за нарушение  Трудового и Административного права рассказал заместитель прокурора Сморгонского района Киндра Николай Николаевич.

Наверх


21 лістапада Крэўская СБ да Сусветнага дня дзяцей правяла для дзяцей-першакласнікаў экскурсію па бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з яскравымі кніжкамі-малышкамі, часопісамі, даведаліся аб тым як трэба паводзіць сябе ў бібліятэцы.

Дзеці сярэдняга школьнага ўзросту прынялі ўдзел у інфармацыйнай гадзіне “Кнігі і прэса на ўсе інтарэсы”.

Наверх


22 лістапада 2014 г. ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася гадзіна здароўя “Курыць? Не курыць!” да Міжнароднага дня адмовы ад палення.

У рамках мерапрыемства была арганізавана электронная прэзентацыя “Выбіраем жыццё без палення”, дзе былі наглядна прадстаўленны вынікі бяздумных адносін да свайго жыцця і бясспрэчныя факты таго, як паленне шкодзіць нашаму здароў’ю.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5-х классаў СШ № 1 г. Смаргоні, якія атрымалі інфармацыю аб паходжанні і распаўсюджванні тытуню на тэрыторыі Заходняй Еўропы, аб уздзеянні нікатыну на чалавека і розных жывых істот, а таксама, навучыліся на прапанову цыгарэты, адказваць: “Спасибо! Я не курю!”

Наверх


21 лістапада 2014г. раённая цэнтральная бібліятэка правяла літаратурна-музычную сустрэчу “Мелодыя натхнення”, на якой госці мерапрыемства пазнаёміліся са смаргонскімі паэтэсамі Ірынай Ніканораўнай Гаевай і Вольгай Іванаўнай Андрушчанка, якія ўсё жыццё прысвяцілі настаўніцтву, а калі з’явіўся вольны час, захапленне ператварылася ў талент і цяпер іх творчасць прыносіць асалоду людзям вакол іх.

Са словамі падзякі выступіла Ірына Аляксандраўна Трухіна, якая вельмі ганарыцца сваімі сяброўкамі і лічыць, што смаргонцы павінны ведаць аб таленавітых людзях, якія жывуць побач з імі.

Паэтэсы адказвалі на пытанні вядучых Лаўрэнковай Н.В. і Самарэвіч І.Г.  аб іх жыцці і адносінах да паэзіі.

З музычнымі падарункамі выступілі выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага, а таксама вакальная група “Крынічанька”, створаная пры “ТЦСОН “Теплый дом”, актыўнымі ўдзельніцамі якой з’яўляюцца паэтэсы.

Кветкі і словы ўдзячнасці прысутных вельмі расчулілі Вольгу Іванаўну і Ірыну Ніканораўну.

Наверх


13 лістапада 2014 г. у актавай зале ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага” адбылася прэзентацыя кнігі “Последний приют солдата”, прысвечаная 100-годдзю пачатку Першай Сусветнай вайны і на якую былі запрошаны ўсе жадаючыя. Аўтары кнігі Анатоль Васільевіч Шарко і Алена Іванаўна Харашэвіч распавядалі аб тым, як стваралася кніга.

Намеснік дырэктара РВУ “Выдавецкага дома “Звязда” Стэльмах Алена Анатольеўна ў сваім выступленні закранула тэму дзейнасці выдавецкай установы, у якім і выйшла кніга.

Смаргонскі краязнаўца Прыхач Уладзімір Уладзіміравіч  паказаў слайды з фотаздымкамі помнікаў Першай Сусветнай вайны на Смаргоншчыне.

Прысутныя пазнаёміліся з фрагментам відэастужкі па творы Максіма Гарэцкага “На Імперыялістычнай вайне” (запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы), прымеркаванай да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Праект аўдыяспектакля стварыў журналіст газеты “Культура” Кастусь Антановіч, музычнае афармленне і выкананне Алега Вінярскага, які быў вядучым прэзентацыі кнігі “Последний приют солдата”.

Святар храма Прэабражэння Гасподня, айцец Аляксандр заклікаў усіх захаваць памяць аб загінуўшых на той далёкай вайне і імкнуцца да таго, каб вайна ніколі не паўтарылася.

Да прэзентацыі кнігі аддзелам бібліятэчнага маркетынгу раённай цэнтральнай бібліятэкі была падрыхтавана разгорнутая тэматычная кніжная выстава “Во имя памяти людской”.

На працягу мерапрыемства гучалі духоўная музыка і спевы ў выкананні выкладчыкаў і навучэнцаў школы мастацтваў імя М.К. Агінскага.

Наверх


Хэллоуин – оранжевый день

На протяжении трёх дней с 28 по 30 октября в городской библиотеке №3 проходила  выставка-презентация под названием «Хэллоуин – оранжевый день». Посетители библиотеки имели возможность ознакомиться с  историей и обширной географией праздника. Библиотекари рассказали о мистическом прошлом  Хэллоуина и о его современных забавных особенностях. Читатели познакомились с рецептами блюд на день Хэллоуина, а также просмотреть увлекательную презентацию.

Особой популярностью читателей в эти дни пользовался главный символ Хэллоуина – тыква с горящим внутри огоньком «фонарь Джека». А рука из  вазочки приманивала всех к сладким угощениям.

Наверх


26 кастрычніка Ракавецкая СБК сумесна з Крэўскім ЦДК правялі святочную праграму пад назвай “Хоровод осенних праздников”, прысвечаную ўсім восеньскім святам: Дзень пажылога чалавека, Дзень настаўніка, Дзень маці, Дзень сельскай жанчыны, Дзень аўтамабіліста і аўтадарожніка.

З віншаваннямі  перад прысутнымі выступілі вакальная жаночая група Ракавецкай СБК, тэатр мініяцюр Крэўскаго ЦДК, сямейны ансамбль Спецыянавых. Вучні школы чыталі вершы і выконвалі песні.

Наверх



22 кастрычніка ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся бібліяграфічны ўрок “Твае першыя энцыклапедыі”. На мерапрыемства завіталі 1 “А” і “Б” класы школы №7. Адкрываючы дзіцяці кнігу – мы адкрываем яму цудоўны свет ведаў. Бібліятэкар А.Налівайка  правяла экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з бібліятэчным фондам і перыядычнымі выданнямі, кніжнымі выставамі. Інсцэніроўка, прадстаўленая лялечным тэатрам “Праменьчык” пры бібліятэцы, пазнаёміла маленькіх  чытачоў з даведачнай літаратурай для іх узросту.

Лялечныя героі Знайка і Нязнайка ў казачнай форме растлумачылі дзецям, што такое энцыклапедыя, як ёй карыстацца. Школьнікі ўпэўніліся што, кнігі – гэта верныя, надзейныя сябры,  якія адкажуць на кожнае іх пытанне. Да ўрока была аформлена кніжная выстава “Первую энциклопедию запомним навсегда”.

Наверх


21 кастрычніка ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі праведзены бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок “Пошук і веды”, прысвечаны Дню нараджэння Інтэрнэту. Інтэрнэт дае вялікія магчымасці, як для чалавека, так і для чалавецтва ў цэлым, бо з дапамогай глабальнай сеткі мы атрымліваем патрэбную нам інфармацыю, праводзім яе абмен. Вучні старэйшых класаў СШ №1 мелі магчымасць падрабязна пазнаёміцца з электронным каталогам бібліятэкі, а таксама атрымаць карысныя парады па яго выкарыстанню ад бібліёграфа РЦБ Мурашка Л.Г. Таксама прысутныя бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара – пасярэднікам паміж чытачамі і ведамі, – адной з найважнейшых прафесій, якая была і будзе запатрабаванай у любы час і ў любым грамадстве. Была праведзена прафарыентацыя ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і прадэманстравана электронная прэзентацыя “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам…”.

Наверх


15 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы №1 прайшла літаратурна - музычная кампазіцыя "Маці, імя тваё я нясу праз жыццё, як святыню". На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі гурткоў "Сяброўка" і " Клопат" тэрытарыальнага цэнтра " Цёплы дом". На працягу сустрэчы гучалі вершы пра маці, песні ў выкананні вакальнай групы дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага (кіраўнік В. Яфрэмава), салісткі ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” А. Сакалоўскай (кіраўнік А. Захарава). Увазе прысутных была прадстаўлена інсцэніроўка "Народныя клопаты маці". Для гасцей мерапрыемства быў арганізаваны салодкі стол.

Наверх


1 кастрычніка 2014 г. да Сусветнага дня музыкі ў раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла гадзіна  мастацтва “Тут ліра дзіўная гучала…” для вучняў 9 класа СШ № 2 (кіраўнік Баран М.С.).

Вядучыя мерапрыемства Лаўрэнкова Н.У. і Трус В.А. цікава расказалі прысутным аб нашых таленавітых земляках, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню музыцы.

Віктар Уладзіміравіч Роўда – выдатны харавы дырыжор,  кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР. Аляксандр Анісімавіч Дзяруга,  заслужаны  дзеяч культуры Беларусі, аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра. Ён напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).   

Вядучыя адзначылі, як класічная музыка ўплывае на псіхічнае і фізічнае здароў’е чалавека.

На працягу мерапрыемства дэманстравалася электронная прэзентацыя з вершамі, цікавымі фактамі, якія тычацца музыкі і музыкаў.

 

Наверх


30 верасня ў гарадскую бібліятэку № 3 на гадзіну віншавання “Узрост - гэта памылка, калі ты душой малады” да Дня пажылога чалавека, былі запрошаны самыя старэйшыя  і актыўныя чытачы бібліятэкі. Для іх гучалі словы віншавання, дэкламаваліся вершы, праведзены конкурс “Бабуліных прыказак” і паказана невялічкая інсцэніроўка. А яны ў сваю чаргу дзяліліся паміж сабой жыццёвым вопытам. Мамчыц Таццяна і Шчэрбачэвіч Надзея павіншавалі прысутных музычнымі падарункамі. Вядучыя мерапрыемства пажадалі ўдзельнікам свята сямейнага дабрабыту, пазітыўных падзей і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця.

Наверх


24 верасня  ў чарговы раз ў дзіцячай раённай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”. Паўдзельнічаць у конкурсе было нямала жадаючых. Дзецям давялося выконваць няпростыя умовы: рэгулярна наведваць бібліятэку летам, прачытаць не менш за 15 кніг, весці дзённік чытача, адрамантаваць 2-3 бібліятэчныя кнігі. І гэта яшчэ не ўсё. Неабходна было праявіць і творчыя здольнасці.  Дзеці вельмі стараліся: малявалі ілюстрацыі да прачытаных кніг, стваралі аплікацыі, сачынялі казкі…. Усе работы былі прадстаўлены на выставе падчас мерапрыемства.

    Дыпломам І ступені ўзнагароджана вучаніца 4 “Б” класа СШ №1 Шчасліўцава Анастасія, дыпломам ІІ ступені – вучаніца 4 “Б”  класа гімназіі Іванова Паліна, дыпломам ІІІ ступені – Нахамчык Міхаіл,  вучань  2 “Б” класа гімназіі.  За ўдзел у конкурсе адзначаны дыпломамі асабліва актыўныя ўдзельнікі: Яблонскі Дзяніс, Мартусевіч Анастасія, Маўрышчавы Юля і  Ілона, Дурэйка Аляксандра, і самая маленькая ўдзельніца – Антонава Ксенія. На мерапрыемстве школьнікі прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне. Члены клуба “Кнігалюб” СШ №1 пад кіраўніцтвам Т.Г. Дудко чыталі вершы і  паставілі невялічкую п’есу на тэму правільных адносін да кнігі. Школьнікі атрымалі каштоўныя падарункі, а для ўсіх прысутных прагучалі музычныя нумары ў выкананні выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага.

Наверх


17 сентября состоялся районный конкурс  профессионального  мастерства библиотекарей «Четыре ступеньки к успеху», посвящённый Дню библиотек.

В зрительном зале районного Дома культуры с утра царило оживление — конкурсантки готовились к выступлениям. По результатам жеребьёвки свои таланты продемонстрировали:

Воронище Екатерина  Васильевна, библиотекарь Сосновской сельской библиотеки-клуба;

Махнач Екатерина Андреевна, библиотекарь    Жодишковской   сельской библиотеки;

Дембицкая Елена Олеговна, библиотекарь городской детской библиотеки;

Гончарук Ольга Станиславовна,  библиотекарь городской библиотеки №1;

Войтко Александра Николаевна, библиотекарь Белковщинской сельской библиотеки;

Лавренкова Наталья Владимировна, библиотекарь районной центральной библиотеки;

Кравченко Ирина Васильевна, библиотекарь городской библиотеки №3;

Рогач Анна Ивановна, библиотекарь районной детской библиотеки.

В первом задании «Визитная карточка» конкурсантки рассказали о  себе и своей библиотеке.

Выполняя задание «Библиотечный Буктрейлер» участницы  разнообразно представили рекламу книг в различных формах и видах.

В «Библиотечном фристайле» конкурсантки  показали свой талант и творчество, умение и мастерство,  показали видеоролики, интересные  рассказы, отрывки  из  мероприятий, музыкальные номера,  а блиц-турнир «Библиотечный эрудит» раскрыл библиотекарей не только как профессионалов библиотечного дела, но и показал их глубокие знания в области истории  библиотек и книгопечатания.

Жюри единодушно определило победителей  конкурса:

1-е место - Лавренкова Наталья Владимировна, библиотекарь районной центральной библиотеки;

2-е место - Дембицкая Елена Олеговна, библиотекарь городской детской библиотеки;

3-е место - Воронище Екатерина  Васильевна, библиотекарь Сосновской сельской библиотеки-клуба.

Жюри  отметило, что прошедший конкурс – это своеобразная учеба, обмен опытом. А учиться никогда не поздно. Выступление в конкурсе – это показатель стремления библиотекарей к самосовершенствованию, а такое стремление – хороший пример для коллег.

Наверх


15 верасня, у Дзень бібліятэк, гарадская бібліятэка №2 запрасіла чытачоў на сустрэчу “Время читать”. У час няспешнай размовы за гарбатай бібліятэкары нагадалі аб тым, што кніга многаму вучыць і іншы раз праз цікавы сюжэт, займальную сітуацыю. Вядома, каб выхаваць годнага чалавека, недастаткова толькі кніг: адыгрываюць ролю і грамадскія адносіны, сябры, сям’я… Але для людзей інтэлігентных, адукаваных жыццё немагчыма без літаратуры і павагі да кнігі.

На “дрэве пажаданняў” на рознакаляровых кляновых лісточках сябры бібліятэкі пакінулі свае пажаданні, словы ўдзячнасці супрацоўнікам бібліятэкі. Акрамя пажаданняў бібліятэкары атрымалі і падарункі – сурвэткі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава і агляд сучасных выданняў таленавітых пісьменнікаў.

Наверх


15-16 чэрвеня гасцямі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы сталі ўдзельнікі міжнароднага бібліятэчнага велапрабегу “Cycling for libraries – Baltic Star”. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках буйнога міжнароднага праекта “Cycling for libraries”, мэтай якога з’яўляецца абмен прафесійным вопытам і прыцягненне ўвагі грамадства да бібліятэк і чытання. Чатыры групы бібліятэкараў (па 20-25 чалавек) 14 чэрвеня адначасова стартавалі на веласіпедах з Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі і накіраваліся ў Каунас (Літва), дзе сустрэнуцца 19 чэрвеня для правядзення двухдзённай канферэнцыі.

Група, якая стартавала з Мінску, аб’ядноўвае 11 беларускіх бібліятэкараў і 14 замежных (з Расіі, Германіі, Даніі, Швецыі, Латвіі і Фінляндыі). Удзельнікі беларускай часткі маршруту наведалі на Смаргоншчыне Залескую сельскую бібліятэку – цэнтр этнакультурнай асветы “Спадчына”, дзе ім прапанавалі экскурсію па бібліятэцы, майстар-класы па ткацтву і маляванню, этнафальклорную вечарыну “Душа народа ў творчасці жыве” з выступленнем народнага тэатра лялек “Батлейка” пры Залескім Цэнтральным Доме культуры.

 У бібліятэцы была прадстаўлена вялікая выстава работ народнай творчасці. Таксама наведалі сядзібу М.К.Агінскага. На наступны дзень удзельнікі велапрабегу былі запрошаны ў раённую цэнтральную бібліятэку на прэзентацыю зборніка вершаў паэтэсы Т.Скарынкінай “Книга для чтения вне помещений и в помещениях”. Дырэктар ЦБС Афанасьева С.М. пазнаёміла ўдзельнікаў са структурай бібліятэчнай сеткі і работай публічных бібліятэк раёна. Таксама была праведзена экскурсія па гарадской бібліятэцы №3. Вельмі радушна і весела гасцей ля ўстаноў сустракалі беларускімі песнямі народны калектыў дзіцячай школы мастацваў імя М.К.Агінскага “Кучарочкі” і народны калектыў раённага Дома культуры “Хутарок”.

Наверх


11 мая 2014 г. у Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Слава мірнаму небу над зямлёй Беларусі!”,  падрыхтаваная ў рамках раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

Увазе гледачоў быў прадстаўлены тэматычны канцэртны блок, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Перамогі. Вельмі кранула сэрцы “Баллада о матери” у выкананні Галіны Міхайлаўны Яроўскай. Гучалі песні ваеных і пасляваеных гадоў, фальклорныя кампазіцыі ў выкананні ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Дабрыня”, вакальных гурткоў “Натхненне” і “Карусель”. Вельмі цікава, пяшчотна выступілі выхаванцы Сасноўскага дзіцячага садка.

 

Вядучая мерапрыемства агучыла страшныя лічбы аб загінуўшых і прапаўшых без вестак у гады ВАв. У памяць аб усіх ахвярах вайны была абвешчана “хвіліна маўчання”.

 

Гледачам прапанавана выстава “Добрых спраў майстры”, на якой былі прадстаўлены калекцыі габеленаў, вышытых крыжыкам Страшынскай Алы Пятроўны з вёскі Вайнідзеняты.

Наверх


7 мая 2014 г. у чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі да святкаваня 69-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбыўся вечар-рэквіем “Выпрабаванне вайной”, на які сабраліся вучні старэйшых класаў УА “Сярэдняя школа №2”.

Гістарычны экскурс аб вайне адкрыў аудыёзапіс з голасам Ю.Левітана, вядучыя расказалі ў храналагічным парадку аб падзеях ваеннага часу. На сустрэчу была запрошана Гудым Яўгенія Аляксееўна, якая ў тыя гады была маленькай дзяўчынкай. Яна ўспамінала аб жахлівых момантах свайго дзяцінства, аб цяжкасцях, якія выпалі на лёс эвакуіраваных сямей ваенаслужачых. Прысутных зацікавілі дакументальныя матэрыялы з сямейнага архіва аб бацьку-франтавіку.

На працягу мерапрыемства гучалі песні ваенных гадоў і дэманстраваліся кадры ваеннай хронікі.

Наверх


24 красавіка 2014 г. у чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшла экалагічная гадзіна “Пасля Чарнобылю. Пытанні і адказы.”, прысвечаная Дню Чарнобыльскай трагедыі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні  СШ №5 пад кіраўніцтвам Кудаш Н.С. Вядучыя Лаўрэнкова Н.У. і Трус В.А. расказалі аб экперыменце, які праводзілі напярэдадні выбуху і менавіта яго лічаць прычынай катастрофы. Прысутныя даведаліся аб тым, што прадстаўляе горад Чарнобыль і Чарнобыльскі раён на сённяшні дзень, і як аджывае пасля радыяктыўнага забруджвання навакольны свет. Дзеці з цікавасцю ўспрымалі аповед аб жахлівых падзеях тых дзён, які суправаджаўся прэзентацыяй з фотаздымкамі. Не засталіся абыякавымі да выяў прыродных мутацый, на якія падзейнічала радыяцыя. Пасля мерапрыемства з вучнямі былі праведзены экскурсія па бібліятэцы і агляд літаратуры, прысвечаны чарнобыльскай трагедыі.

Наверх


22 красавіка 2014 г. раённая цэнтральная бібліятэка правяла вечар-сустрэчу “Бронзавая памяць Першай сусветнай” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, прысвечаную стагоддзю Першай сусветнай вайны. Вядучыя Наталля Лаўранкова і Вераніка Трус расказалі навучэнцам Смаргонскага політэхнічнага ліцэя аб падзеях імперыялістычнай вайны, якія трагічным чынам паўплывалі на лёс нашага краю.

Лекцыю-агляд з дэманстрацыяй электроннай прэзентацыі правяла Любоў Вітальеўна Белуш, дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. З вялікай зацікаўленасцю слухалі прысутныя аповеды пра мужнасць абаронцаў горада, што 810 дзён стрымлівалі наступ нямецкіх войскаў, пра газавыя атакі і ваенныя дзеянні жаночага батальёна. А ўнікальныя фотаздымкі ваенных падзей вельмі ўразілі гасцей мерапрыемства.

Гонар горада Смаргоні – першы на тэрыторыі Саюза незалежных дзяржаў ваенна-гістарычны мемарыял, прысвечаны воінам Першай сусветнай вайны. Іх імёны павінны застацца ў нашай памяці.

Наверх


2 красавіка ў гарадской бібліятэцы №3 прайшла літаратурная гадзіна “Прывітанне кнігам і чытанню” да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 класа УА “Сярэдняя школа №3”. У пачатку размовы вядучая расказала пра гісторыю ўзнікнення кніжных імянін, дзеці прачыталі верш у гонар кнігі, а таксама мелі магчымасць паглядзець на самую маленькую і самую вялікую кнігі ў прэзентацыі “Прогулка по читай-городу”, а пасля разам з казачнымі персанажамі Лісой Алісай і Катом Базіліо адправіліся ў падарожжа па кніжным свеце.

Дзеці адказвалі на пытанні пра кнігі і казачных герояў, актыўна ўдзельнічалі ў гульні-прэзентацыі “Назови книгу, где есть в названии число или счет героев” і ў гульні “Чей предмет, из какой книги“. На працягу падарожжа ўдзельнікі мерапрыемства атрымлівалі салодкія гасцінцы ад Лісы Алісы і Ката Базіліо.

Наверх


20 сакавіка работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу для вучняў трэціх класаў УА “Гімназія №4” і УА “Сярэдняя школа №1” з Уладзімірам Ягоўдзікам. Сустрэча “Як цікава ўсё на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям” стала адкрыццём Тыдня дзіцячай кнігі “У кніг не бывае канікул”. Уладзімір Іванавіч – беларускі пісьменнік, празаік, драматург, перакладчык, паэт. Вельмі многа піша для дзяцей пра жывёльны і раслінны свет. У.Ягоўдзік пазнавальна і захапляльна расказаў пра сваю творчасць, весела, з гумарам вёў размову са школьнікамі, якія адказвалі на яго пытанні, задавалі пытанні аўтару, дэкламавалі вершы, расказалі паданне пра мядзведзя і атрымалі ў падарунак кнігі і каляндарыкі. Пісьменнік прапанаваў школьнікам да прагляду мультыплікацыйныя фільмы па сваіх творах “Піліпка” і “Аповесць мінулых гадоў”.

Таксама дзеці пазнаёміліся з кнігамі У.Ягоўдзіка на прапанаванай бібліятэкарамі кніжнай выставе і набылі кнігі пісьменніка ў асабістае карыстанне.

Наверх


7 сакавіка на базе гарадской бібліятэкі №3 для супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы прайшла школа прафесійнага майстэрства “Дзелімся вопытам”.

Загадчык аддзела бібліятэчнага  маркетынгу Камароўская Т.А. пазнаёміла прысутных з вопытам работы публічных бібліятэк Беларусі і замежжа. Бібліятэкар Сінькоўскай СБ Астрынская І.І. падзялілася вопытам работы з падрастаючым пакаленнем і арганізацыяй работы гульнёвага пакоя. Цікавы вопыт экалагічнага выхавання і інфармавання насельніцтва прадставіла бібліятэкар Лешчаняцкай СБ Аўгусціновіч Г.К. Загадчык гарадской бібліятэкі №2 Паліўка В.Г. і загадчык Залескай СБЦ Пачыкоўская В.А. расказалі пра арганізацыю вольнага часу чытачоў рознай узроставай катэгорыі.

Прыемным момантам стала сустрэча з паэтамі, журналістамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Быкавым і Алай Клемянок. Напярэдадні жаночага свята ў гонар жанчын гучалі вершы і віншаванні, быў арганізаваны салодкі стол.

Наверх


Да Міжнароднага жаночага дня ў гарадской бібліятэцы №1 правялі гадзіну эстэтыкі “Магія кветак”. Цікава і змястоўна вядучыя паведамілі пра кветкавую тэрапію і кветкавы этыкет, прапанавалі карысныя парады па правільнаму і гарманічнаму размяшчэнню кветак у памяшканні. На кветкавую тэматыку для жанчын розных узростаў гучалі вершы вядомых паэтаў і эстрадныя шлягеры, правялі віктарыну “Пазнай кветку”.

Вялікую цікавасць выклікалі выставы вышыванак Пупкевіч Т.В. і букетаў з бісеру Мазай М.Ф. За кубачкам гарбаты прысутныя падзяліліся вопытам па развядзенню хатніх кветак.

Наверх


Да Дня абаронцаў Айчыны ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшло свята салдацкай песніПесня всегда в строю”. Вядучыя мерапрыемства Лаўрэнкова Н.У. і Трус В.А. цікава расказалі гісторыі стварэння вядомых песень, якія заўжды дапамагалі несці воінскую службу, пераадольваць цяжкасці і страты ваеннага ліхалецця, аб’ядноўвалі ў час барацьбы з ворагам. Па сённяшні дзень жывуць у нашай памяці легендарныя песні, якія нарадзіліся падчас Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу мерапрыемства гучалі песні ваеннай тэматыкі ў выкананні навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага, гучалі вершы, дэманстравалася электронная прэзентацыя аб ветэранах Смаргоншчыны.

Перад навучэнцамі ліцэя выступіў старшыня “Беларускага саюза афіцэраў” падпалкоўнік запаса Гайваронцаў Г.І., які зрабіў экскурс у гады службы ў савецкай арміі, выказаў свой погляд на сучаснае становішча ваенных падзей  ў свеце і павіншаваў ўсіх прысутных са святам.

Наверх


Апошнiя каментарыi