Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура

28 ліпеня 2015 года ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” у чарговы раз адбыўся вечар-спатканне “Дрэва моцнае каранямі, а чалавек сябрамі” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, прысвечаны Міжнароднаму дню сяброўства. На мерапрыемстве  гучалі вершы і песні, ішла гаворка пра галоўныя этычныя каштоўнасці ў жыцці чалавека, аб тым, як набыць і не страціць сяброў, аб падтрымцы добрых узаемаадносін паміж людзьмі, што нельга быць абыякавым да чужога гора, трэба заўсёды памятаць, што зямное жыццё даецца чалавеку адзін раз, таму трэба кожны дзень рабіць дабро. Удельнікі мерапрыемства мелі магчымасць прагледзець інсцэніроўку верша Б. Захадэра «Мы - сябры».

Наверх


28 ліпеня 2015 года ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў арганізаваны і праведзены вусны экалагічны часопіс “Вокруг света с комнатными цветами”. На мерапрыемства была запрошана супрацоўніца салона кветак “Успех” Людміла БаляславаўнаУсаевіч, якая прадставіла новыя папулярныя віды хатніх раслін, дала парады як правільна даглядаць за імі, адказала на шматлікія пытанні прысутных. Бібліятэкар, Алена Васілеўская,  правяла агляд літаратуры па выставе “Прыгажосць вакол нас”.

Наверх


26 ліпеня 2015 года філіял “Ракавецкая бібліятэка-клуб” правяла свята вёскі “Куток беларускі – куток самабытны”. Мерапрыемства ладзілася сумесна з сектарам культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры”. Хоць летняя пара для вёскі – гэта працоўная пара, але людзі не абмінулі святочную пляцоўку. Сюды завіталі практычна ўсе аднавяскоўцы: людзі маладога ўзросту, дзеці, старэйшае пакаленне, шматдзетныя сем’і. Шмат цёплых і добразычлівых слоў прагучала ў адрас аднавяскоўцаў ад кіраўніцва гаспадаркі. Шмат вядомых і таленавітых людзей узгадаваў гэты маляўнічы і цудоўны куточак. У ходзе мерапрыемсва людзі адпачывалі, весяліліся, гаварылі пра гаспадарку, пра жыццё, спявалі разам з артыстамі, шчыра апладыравалі, танцавалі. У канцы свята выступіла былы настаўнік Ракавецкай школы Тытуш Варвара Анатольеўна. Яна падзякавала бібліятэкару і выступаючым артыстам за цудоўны адпачынак.

Наверх


18 ліпеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” праведзена пазнавальная гадзіна “Великий иконописец России”. Дзеці даведаліся аб біяграфіі і творчасці вялікага іконапісца Расіі Андрэя Рублёва, аб яго найбольш знакамітых творах – іконах “Троіца”, якая знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі, “Спас” і “Апостал Павел”, а таксама фрэсках у саборы Успення ва Уладзіміры, найбольш значная кампазіцыя з якіх – “Страшны суд”. А таксама пра тое, што разам з Даніілам Чорным і іншымі майстрамі. Андрэй Рублёў у пач. 15 ст. распісаў Троіцкі сабор Троіца-Сергіева манастыра і іконы яго іканастаса.  Бібліятэкар расказала наведвальнікам аб створаным у Андроннікавым манастыры музеі імя А. Рублёва.


12 ліпеня філіял “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” запрасіла гасцей на свята “Вітаем цябе, родная вёсачка!” з навакольных вёсак, якія абслугоўвае ўстанова. 

Каб ушанаваць вяскоўцаў за іх нялёгкую хлебаробскую працу на свята завіталі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сектара культуры і дасуга “Крэўскі Дом культуры”, сектара культуры і дасуга “Міцкавіцкі  Дом культуры”, філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”, якія   пастараліся зрабіць атмасферу свята цёплай і добразычлівай. Менавіта яны, усе разам, распрацавалі цікавы і насычаны сцэнарый мерапрыемства, ладзілі гумарыстычныя сцэнкі, спявалі, чыталі вершы, танцавалі, жартавалі.  Вельмі парадаваў прысутных душэўнымі песнямі  Карпец Васілій Антонавіч. Вядучыя мерапрыемства  Жана Мікалаеўна Бартош і Алена Віктараўна Міхалькевіч з Крэва,  ў ролі  Аршулі і Фелюні, увесь час з тонкім гумарам весялілі і ўшаноўвалі вяскоўцаў.

Даніну павагі і пашаны ў гэты дзень аддавалі людзям, якія калісьці шмат сіл і здароўя ўклалі ў калгасныя палеткі, найстарэйшым жыхарам  вёсачак.  Добрым словам адзначылі сумленных працаўнікоў, што сёння ўносяць свой уклад у сельскагаспадарчую вытворчасць. Шчырыя словы прызнання прагучалі ў адрас удзельнікаў і  ветэранаў вайны. Нямала цудоўных слоў было сказана і ў адрас людзей, якія  працуюць  у розных сферах дзейнасці: паштовай сувязі, ахове здароўя, адукацыі і культуры і інш. Не засталіся без увагі і мнагадзетныя сем’і і самыя маленькія жыхары вёсачак!

 

Наверх


Напярэдадні свята Купалля ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшоў майстар-клас па саломапляценні “Чароўная папараць-кветка”. Усе жадаючыя мелі магчымасць праявіць фантазію, паказаць свае мастацкія здольнасці ў вырабе папараць-кветкі. У выніку кожнаму на памяць застаўся сувенір, зроблены ўласнымі рукамі, а інтэр’ер бібліятэкі ўпрыгожыў шыкоўны саламяны букет.

Наверх


4 ліпеня да 25-годдзя з часу заснавання музея-сядзібы Ф.К. Багушэвіча “Кушляны” у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбылося віртуальнае падарожжа па музеі-сядзібе.

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі прысутныя даведаліся аб тым, у якім годзе быў заснаваны музей-сядзіба, што ён размешчаны ў рэканструіраваным доме, які Францішак Багушэвіч пабудаваў у 1886 годзе і дзе правёў апошнія гады свайго жыцця. 

Чытачы дазналіся, што ў склад музея, акрамя мемарыяльнай часткі, у якой адноўлены інтэр’еры двух пакояў, уваходзіць і літаратурная, у якой прадстаўлены дакументы, першыя паэтычныя зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, фотаздымкі.

Да нашых дзён уцалела таксама адрына, альтанка, стары парк і каштанавая алея, дзе большасць дрэў пасаджаны самім паэтам.

На тэрыторыі сядзібы памяць аб паэце захоўвае камень-тайнік. Тут паэт пісаў вершы і хаваў іх. Пасля смерці на камяні з’явіўся надпіс: “Памяці Мацея Бурачка. 1900 г.”.

Наверх


3 ліпеня Смаргонская раённая бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых у гарадскі парк у чытальную залу на адкрытым паветры “Беларусь – наша слова і кніга”. Увазе  прысутных былі  прапанаваны тэматычныя выставы: “Квітней, рэспубліка мая”, “Беларусь гераічная”, “Смаргоншчына – мой васільковы край”; навінкі літаратуры беларускіх аўтараў; перыядычныя выданні; кніжны развал “Прочитал сам – передай другому”; бліц-апытанне “Что Вы предпоЧИТАЕТЕ?”; “Бібліятэчны аўкцыён”.

Для маленькіх чытачоў на газоне была арганізавана ўтульная пляцоўка, дзе на мяккіх дыванках можна было не толькі пачытаць, а і проста адпачыць. Бібліятэкары раздавалі жыхарам горада рэкламныя лісткі з запрашэннем наведаць бібліятэкі горада.

Наверх


2  ліпеня  да  Дня  Незалежнасці  супрацоўнікі філіяла  “Сольская  сельская  бібліятэка” і  Дома  культуры  правялі  літаратурна – музычную  кампазіцыю   “Героизму  и  мужеству  посвящается”.   На  мерапрыемстве  гучалі песні ваеннага часу ў выкананні вакальнага гурта Сольскага  Дома  культуры  і ўдзельніц  аматарскага  аб’яднання  “Суседкі”,  якое  працуе  пры  бібліятэцы. Да мерапрыемства  была  аформлена тэматычная кніжная  выстава “Пусть  помнят  живые,  пусть  знают  потомки”.


2 ліпеня да Дня Незалежнасці ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” была праведзена віртуальная вандроўка “Край беларускі – край самабытны”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб самым старажытным горадзе Беларусі – Полацку, нагадалі імёны асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Таксама вядучая расказала пра ўнікальныя лясы – помнікі прыроды: “Белавежскую пушчу”, нацыянальны парк “Прыпяцкі”, рэкі і азёры, у асаблівасці Браслаўскія і нацыянальны парк Нарачанскі, прайшлася па архітэктурнай спадчыне Беларусі: Сафійскім саборы ў Полацку, Каложскай царкве ў Гродна, Камянецкай вежы, дварцова-паркавым ансамблі ў Нясвіжы, Мірскім замку, чытачы паўдзельнічалі ў віктарыне “Кемлівым і дапытлівым”, “Хвіліне эрудытаў”.


30 июня  Сморгонская районная библиотека в рамках православной выставки-ярмарки «Кладезь» организовала встречу с кандидатом  культурологи, доцентом кафедры теории истории Белорусского государственного университета  им. М. Танка Щербаковой Натальей Ивановной.  На встречу были приглашены  все те, кому небезразличны вопросы истории, веры, религиозной культуры   нашей страны.    В своей беседе   Наталья Ивановна    рассказала  об истории  монастырей   на  территории Беларуси, поведала историю многих икон.  Сама Наталья Ивановна участвует во многих поездках, в том числе и паломнических,  и она   делилась своими впечатлениями,  рассказывала о старцах и святых земли белорусской, а также о новомучениках, просиявших на   земле белорусской. 

Наверх


Напярэдадні Дня моладзі у філіяле “Гарадская бібліятэка №1” была  праведзена маладзёжная акцыя “Мы выбираем жизнь!”. Вядучая  пазнаёміла прысутных з інфармацыяй аб шкодным уплыве дрэнных звычак на арганізм чалавека, асабліва на здароўе маладых людзей, на знешні іх выгляд. На мерапрыемства была запрошана ўрач-валеёлаг Маякова А.М., якая парэкамендавала ўдзельнікам, як прыняць правільнае рашэнне, цвёрда заявіць аб сваіх нязгодах. Да мерапрыемства была падрыхтавана электронная прэзентацыя “Мы за здоровый образ жизни”.

Наверх


Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава-прагляд “Наркаманія – нашто табе гэта?”  Бібліятэкар расказала карыстальнікам аб адмоўным уздзеянні негатыўных наступстваў злоўжывання наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі, аб статыстыцы ў свеце, як вучыцца вырашаць канфліктныя сітуацыі без прымянення наркотыкаў, паспрабавалі разабрацца, чаму моладзь ужывае наркатычныя рэчывы і як ім дапамагчы пазбавіцца ад хваробы.


26 чэрвеня  ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”  прайшоў Дзень інфармацыі  “Наркаманія і моладзь”. Чытачам быў прапанаваны агляд літаратуры па выставе “Скажы наркотыкам – не”.

Моладзь сустрэлася за круглым сталом з работнікам міліцыі Віталіем Аўгусціновічам, які у час службы ў арміі прымаў удзел у затрыманні злачынцаў па распаўсюджванню наркотыкаў. Напярэдадні мерапрыемства маладыя людзі запоўнілі анкету “А я думаю так”, дзе кожны выказаў свае думкі, погляды, меркаванні па праблеме наркаманіі ў нашым грамадстве.

Наверх


24 ліпеня работнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі сустрэчу “Будучыня – гэта мы!”, прысвечаную Дню моладзі. Навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага ліцэя атрымалі больш падрабязную інфармацыю аб дзяржаўным ладзе Рэспублікі Беларусь, сімвалах сваёй Радзімы – Гербе і Сцягу. Былі закрануты прававыя аспекты маладзёжнай палітыкі, тэма патрыятычнага выхавання. Першы сакратар БРСМ па Смаргонскаму раёну Барташ Алена Аляксандраўна пазнаёміла навучэнцаў з інфармацыяй аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі ў раёне і заклікала моладзь быць больш актыўнымі і крэатыўнымі. Галоўны бібліёграф Рамановіч Алена Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з аглядам артыкулаў з перыядычных выданняў, прысвечаных тэме выбараў. Выкладчык ліцэя Міськевіч Ніна Якаўлеўна выказала шчырую падзяку за змястоўную сустрэчу.

Наверх


Жыхары падводнага царства.

Працягваецца конкурс летняга чытання “Лета ў краіне цудаў!”. Удзельнікі старанна выконваюць усе заданні.

19 чэрвеня  чытальную залу  філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка”  наведалі два атрады лагера адпачынку з СШ №1, каб паўдзельнічаць у пазнавальнай гульне “Жыхары падводнага царства”.

Мерапрыемства прайшло ў два этапы. Спачатку для вучняў 3-4 класаў, затым для 5-6 класаў. Удзельнікі пазнаёміліся з навукова-пазнавальнай літаратурай пра марскіх і прэснаводных істот, прадстаўленай на кніжнай выставе, прагледзілі прэзентацыю на тую ж тэму, прынялі актыўны ўдзел у відэа-віктарынах і адказалі на пытанні, якія былі рознымі па складанасці для вучняў розных узростаў. Напрыканцы быў прапанаваны прагляд поўнаметражнага мультыплікацыйнага фільма  “У пошуках Нэма”.

Наверх


19 чэрвеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся агляд творчасці расійскага паэта А. Твардоўскага пад назвай “Возьми мои стихи - это и есть моя жизнь”.  Для  наведвальнікаў  бібліятэкі была падрыхтавана прэзентацыя па творчасці выдатнага паэта савецкай эпохі, лаўрэата Дзяржаўнай  і Ленінскай  прэмій, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, аўтара знакамітай паэмы «Василий Тёркин», рэдактара  часопіса «Новы свет». Падчас мерапрыемства прагучалі вершы розных гадоў паэта, а таксама шмат цікавага аб яго жыцці і творчасці. Да мерапрыемства была падрыхтавана аднайменная выстава-прагляд.

Наверх


20 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” быў праведзены ўрок памяці  “Нам памяці звоняць званы…”.

Слайды электроннай прэзентацыі “Подвиг народа. Великая Отечественная”  паведалі дзецям аб тым,  як змагаліся байцы Савецкай Арміі ў першыя дні вайны, колькі людзей загінула ў гады ВАв, колькі спаленых вёсак і разбураных гарадоў прыйшлося паднімаць з попелу беларускаму народу.

Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава пад аднайменнай назвай.

 


Летнія чытанні 

12 чэрвеня ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” у рамках  конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў” адбылася сустрэча з чытачамі 1-4 класаў. У госці завіталі вучні  СШ № 1 з лагеру адпачынку. Для іх была падрыхтавана гульнёвая праграма і пазнавальная віктарына на тэму рускіх народных казак “Сказка ложь да в ней намёк…”. Дзеці даведаліся, якія навогул бываюць казкі, іх структуру, адказывалі на пытанні віктарыны па рускіх народных казках і прагледзілі поўнаметражны мульціплікацыйны фільм “Іван Царэвіч і шэры воўк”. Да мерапрыемства была арганізавана яскравая кніжная выстава. Сустрэча прайшла весела і цікава, дзеці засталіся задаволенымі.

Наверх


В этом году в филиале «Районная детская библиотека» в очередной раз проходит конкурс летнего чтения «Лето в стране чудес». С него и началась работа во время летних каникул со школьными лагерями отдыха. Отряды из СШ №1 и гимназии  по 20-25 человек с 1 по 7 июня посещали библиотеку. Для детей была подготовлена игровая программа «Ни дня без книги». Объявлены условия и задания конкурса летнего чтения. Ребята участвовали в литературных викторинах,  был организован просмотр мультипликационных фильмов по произведениям детских писателей. Участники игровой программы награждались призами. Для следующей встречи  была определена тема: «Сказка ложь, да в ней намёк…» по мотивам русских народных сказок.

Наверх


Выстава майстра па вязанню з Раённага Дома рамёстваў Кенько Ніны “Клубок, крючок и спицы в руках мастерицы” прайшла ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка”. Да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены работы звязаныя кручком і спіцамі – скарбонкі, парасон, мядзведзік, капялюш, веер, сурвэткі, абрус… Аўтар расказала чытачам, як узнікаюць ідэі стварэння яе твораў і якую асалоду можна атрымліваць ад такога хобі.


5 чэрвеня работнікі філіяла “Вішнеўская сельская бібліятэка” і аддзел культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” правялі экалагічную гадзіну “Земля в руках людей”, прысвечаную Дню аховы навакольнага асяроддзя. На мерапрыемства запрасілі дзяцей з летняга лагера, які працуе пры ДУ “Вішнеўскі яслі-сад-сярэдняя школа”.

У праграме прапанавалі кніжную выставу “Да спадобы зямная прыгажосць”, гутарку “Прырода просіць паратунку” і агляд літаратуры экалагічнай тэматыкі. З дапамогай чароўнага клубочка дзеці здзейснілі літаратурнае падарожжа “Калі вам да спадобы краса зямная”. На трох прыпынках: каляровы куточак, звярыны і птушыны куточкі, дзеці пазнаёміліся з порамі года, звярамі і птушкамі нашага краю, адгадвалі загадкі і чыталі вершы. Была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў. Кожны атрымаў памятку паводзін на прыродзе, якую падрыхтавала бібліятэкар. Мерапрыемства закончылася вясёлай дыскатэкай.  

Наверх


31 мая супрацоўнікі філіялаў “Гарадская дзіцячая бібліятэка” з забаўляльна-гульнёвай праграмай “Дзяцінства – радасны час”  і  “Раённая дзіцячая бібліятэка” з літаратурна-гульнёвай праграмай “Любоў да кнігі – на ўсё жыццё”  сабралі дзяцей у гарадскім парку напярэдадні Міжнароднага дня аховы дзяцей. Лялечны тэатр “Праменьчык” гарадской дзіцячай бібліятэкі прапанаваў гледачам сучасную пьесу-казку “Маша і мядзведзь”. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў віктарынах, гульнях і конкурсах. Бібліятэкары аб’явілі ўмовы конкурсу летняга чытання ”Лета ў краіне цудаў” і запрасілі актыўна наведваць бібліятэкі. 

Наверх


Гадуем чытача разам

28 мая супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” у рамках праекта “Растим читателя вместе” урачыста віншавалі лепшых чытачоў – вучняў 1”А” класа сярэдняй школы №6, якія сябруюць з кнігай . Дзеці атрымалі падзякі і падарункі, што выклікала шмат станоўчых эмоцый. Бібліятэкары запрасілі ўсіх прысутных прыняць удзел у конкурсе летняга чытання “Правядзі лета з кнігай”.

Наверх


20 мая 2015 года Смаргонская  раённая бібліятэка на базе філіяла “Гарадская  бібліятэка №3”  правяла семінар “Фарміраванне прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызму”. Разглядаліся наступныя пытанні: “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі бібліятэкі”, “Краязнаўства як сродак прапаганды патрыятызму і грамадзянскасці”, “Фарміраванне прававой культуры ў бібліятэцы”, “Падарожжа па прававых дзіцячых сайтах”, “Маральна-духоўнае, патрыятычнае, ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі: з вопыту работы дзяржаўнай установы “Смаргонская раённая бібліятэка”, філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”.

 

Наверх


22 мая супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запрасілі жыхароў нашага горада ў раённы цэнтр культуры на сустрэчу “Нам кніга – вечнае святло!”. На мерапрыемстве выступілі беларускія пісьменнікі Гродзеншчыны: Аліна Сабуць і Георгій Кісялёў з Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Святлана Глембоцкая, Крысціна Шэмантовіч, Таццяна Лугавая, Наталля Цвірко з літаратурнага аб’яднання “Надзея”.

Наша жыццё, наогул, а тым больш – літаратурнае, падобна на хвалістае мора. Набягаючы адна на другую высокія хвалі творчага ўздыму чаргуюцца з роўнай гладдзю, якая нагадвае часовыя спады ці застоі, падчас якіх з’яўляецца і выкрысталізоўваецца творчая ідэя, думка, план, тэма новага твора. Літаратурнае жыццё існуе, яно развіваецца, рухаецца наперад, абрастаючы традыцыямі, набываючы рэгіянальныя своеасаблівасці і адметнасці. Пра ўсё гэта гаварылі пісьменнікі і цудоўна дэкламавалі свае вершы на беларускай, рускай і польскай мовах. Т.Лугавая (былая жыхарка Смаргоні) на мерапрыемстве склала бурыме-экспромт з прапанаваных слоў прысутных у зале: Беларусь, Сморгонь, весна, дождь, душа, ветер, радуга, дети, календарь, абрикос, сирень, мама, звезда.

Есть в Беларуси город небольшой

Сморгонью сотни лет уже зовётся

Зимой и летом, осенью, весной

За городом река Вилия вьётся

Сегодня утром он умыт дождём,

А высушит его весенний ветер

И радуга повиснет над коньком

И снова в нём будут смеяться дети

Из палисадника цветущий абрикос

Весною снова будоражит душу.

Про возраст дату календарь принёс? –

Забрось его, не надо даже слушать!

Ты лучше в сквер под вечер приходи

Сорви тихонько веточку сирени

С мамою на звёзды погляди

Ты на крылечке в тихий час вечерний.

 

Наверх


Стала ўжо традыцыяй кожны год праводзіць інфармацыйны кірмаш да Сусветнага дня сям’і ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2”. Вось і ў гэтым годзе 15 мая ён адбыўся пад назвай “Мама, тата…і я”, дзе былі прапанаваны цікавыя і карысныя ідэі, адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у бацькоў. Напрыклад:

  • Ці карысна ранняе інтэлектуальнае выхаванне?
  • Навошта патрэбны кнігі ў раннім дзяцінстве?
  • Як прывучыць дзіця да чытання?
  • Як выбраць правільныя кнігі?

Вялікая ўвага апошнім часам як раз і надаецца падрыхтоўцы выданняў для дзяцей. Гэта і не дзіўна. Дзеці – наша будучыня і ад таго, на якой літаратуры яны выхоўваюцца, залежыць заўтрашні дзень. Бібліяграфічны агляд “Што чытаць дзецям і з дзецьмі?” крыху дапамог наведвальнікам арыентавацца ў гэтых выданнях.

Наверх


13 мая да Міжнароднага дня сям’і ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў вусны часопіс “В гости к книжке всей семьей”, на які былі запрошаны дзеці малодшага школьнага ўзросту СШ №5, іх бацькі і настаўнікі.

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі прысутных з цікавымі кніжнымі навінкамі, парэкамендавалі добрыя кнігі для сямейнага чытання. Дзеці падрыхтавалі вершы на тэму сям’і і прачыталі іх праз самаробны “тэлевізар”, а таксама намалявалі свае сем’і. Маленькія чытачы змаглі прыняць удзел у конкурсе загадак “Отгадай героя сказки”, гульні “Пытанне – адказ”. Пераможцы атрымалі падарункі – кніжкі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Сям’я і кніга – чытаем разам”.

Наверх


9 мая дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” у рамках раённай праграмы святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізавала ў гарадскім парку тэматычную выставу-панараму “Салют і слава гадавіне навекі памятнага дня”.

Раздзелы выставы: “Дарогамі Перамогі”, “Смаргоншчына: дні і ночы Вялікай Айчыннай…”, “Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны”, “Дзяцінства, абпаленае вайной”, “А музы не маўчалі” паведалі аб выпрабаваннях той страшнай вайны, аб пакутах мірных жыхароў, аб неўміручай славе герояў-пераможцаў. Вельмі зацікавіла прысутных фотастэнд са здымкамі часу Вялікай Айчыннай вайны “70 лет Великой Победы”.

Наверх


8 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся агляд гістарычных падзей, прысвечаных Дню Перамогі пад назвай “Паклон Вам, ветэраны!”. Пагутарыць мы запрасілі вучняў 3-іх класаў школы №3. Для іх быў падрыхтаваны цікавы матэрыял пра жыццё людзей  у час вайны, пра гонар і радасць, слёзы і боль незваротных страт.  Сёння мы ведаем, якой страшнай была цана гэтай Перамогі. Вайна ішла не на жыццё, а на смерць. У суровыя дні барацьбы з ворагам наш народ цвёрда верыў у перамогу. На працягу размовы гучалі вершы і песні. Бібліятэкар зачытала паштоўкі сына да маці і салдата да сваёй каханай. Дзецям было прапанавана паглядзець буктрэйлер на кнігу Васіля Быкава “Воўчая зграя”. У канцы мерапрыемства вядучая прапанавала ўшанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Наверх


7 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў праведзены вечар памяці “Хтосьці родам з дзяцінства, а я з вайны”. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў 9 “А” класа СШ№5 з лёсамі дзяцей вайны, на долю якіх выпалі вельмі цяжкія выпрабаванні. Іх надзеі на шчаслівае дзяцінства не спраўдзіліся, замест школьных парт яны бачылі смерць, разбурэнні, пакуты родных і блізкіх людзей. На сустрэчу былі запрошаны  Петрухіна Таццяна Якаўлеўна і Лебедзева Марыя Мікалаеўна, якія расказалі аб жудасных падзеях таго часу.  Асаблівую цікавасць выклікалі іх ўспаміны аб першых днях Перамогі. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Праз горыч страт да Перамогі”, на якой былі прадстаўлены творы паэтаў і пісьменнікаў, якія ўнеслі свой уклад у Вялікую Перамогу.

Наверх


6 мая 2015 г. Смаргонская раённая бібліятэка правяла вечар-рэквіем “Нам памяці звоняць званы”. У год святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі, супрацоўнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” і краязнаўчай гасцёўні Смаргонскага політэхнічнага ліцэя “Чароўная скарбонка” арганізавалі свята для ўдзельнікаў грамадскага аб’яднання “Дзеці вайны”.

Праходзіць час і ўсё менш застаецца ветэранаў, але эстафету памяці прымаюць дзеці вайны. Цяжка ўявіць, праз якія пакуты ім давялося прайсці. Пра іх выпрабаванні, пра лёс ўсіх людзей, апаленых вогнішчам вайны расказалі вядучыя Н.Лаўранкова і В.Мястоўская моладзі, якая прысутнічала ў зале. Таксама перад гасцямі мерапрыемства выступілі Бераза Ганна Сямёнаўна і Броўка Рыма Сяргееўна, дзяцінства якіх прыйшлося на цяжкія гады ваеннага часу.

З віншавальным словам выступілі дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі С. М. Афанасьева і дырэктар Смаргонскага політэхнічнага ліцэя Г.В. Удальеў.

Нумары мастацкай самадзейнасці, арганізаваныя Алінай Грынчук і Аляксандрам Хвастэнка, песні ваеннай пары ў выкананні вакальнай групы “Крынічанька” перамяжоўваліся з праніклівымі словамі вядучых. Дэманстравалася электронная прэзентацыя “Песні вайны”. Сустрэча выклікала бясконцую падзяку ў сэрцах усіх прысутных.  

Наверх


29 красавіка ў  чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбылося мерапрыемства ”Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, прысвечанае 70-й  гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  Да  прагляду прапанавалі кніжную выставу “С праздником Великой Победы”, на якой былі прадстаўлены новыя паступленні  літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Вучні дзевятых класаў сярэдняй школы №1 праз электронную прэзентацыю “Смаргонь у гады ВАв” даведаліся, як пачыналася вайна, пра зверствы фашыстаў на Смаргонскай зямлі, пра партызанаў і вызваліцеляў нашага горада. У дыялогу з вучнямі выказваліся думкі пра недапушчальнасць перагляду вынікаў вайны, і што ніхто не адыме ў нас Вялікую Перамогу, якую дабылі наша дзеды.

Наверх


25 красавіка ў чытальную залу Смаргонскай раённай бібліятэкі на экалагічны ўрок “Пасля Чарнобылю. Пытанні і адказы” запрасілі вучняў сярэдніх класаў СШ №1. Яны даведаліся пра падзеі той страшнай ночы, пра лёс начальніка пажарнай часткі ЧАЭС Леаніда Целятнікава і членаў яго брыгады, была прадэманстравана электронная прэзентацыя “Чарнобыльская трагедыя”, праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры каля аднайменнай кніжнай выставы.

Са дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло ўжо 29 гадоў, але жыць з яе вынікамі шмат каму прыйдзецца да канца жыцця.

Наверх


24 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы да Дня Чарнобыльскай трагедыі адбыўся літаратурны вечар з паказам электроннай прэзентацыі “Чарнобыль у беларускай паэзіі”. Навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага ліцэя пазнаёміліся з мастацкім  летапісам гераічна-трагічных падзей Чарнобыля, старонкі якога пранізаны болем і горыччу ад страт.

Пасля 1986 года гэта тэма стала адной з самых актуальных у творах беларускіх аўтараў. Р. Барадулін, Н. Гілевіч, П. Панчанка, М. Танк, А. Вялюгін, Г. Бураўкін – адны з першых у беларускай паэзіі адгукнуліся на трагедыю. Яны адчулі глыбокую патрэбу выказаць боль і перажыванні, якія ўжо не пакінуць чалавечае сэрца і розум.

Праз яскравыя, выразныя, уражваючыя вершы прысутныя разам з вядучымі перажылі экалагічную катастрофу 20 стагоддзя.

Наверх


15 красавіка ў адасобленым структурным падраздзяленні “Гарадская бібліятэка №1”  прайшло адкрыццё выставы мастака – касміста  Алены Вайновай “Время и ангелы”.  Шэсцеракова Л.М.   азнаёміла прысутных з творчасцю мастачкі. Прэзентавала  часопісы “Культура и время” і альбом “Время ангелов”. Выстава будзе знаходзіцца ў чытальнай зале бібліятэкі на працягу гэтага месяца.

Наверх


Напярэдадні велікодных святаў у адасобленым структурным падраздзяленні “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшоў майстар-клас па ўпрыгожванні велікодных яек. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся не толькі з традыцыйнымі спосабамі расфарбоўкі яек, але прынялі ўдзел у інкрустацыі яек саломкай. У выніку атрымаліся арыгінальныя і прыгожыя святочныя сувеніры.

Наверх


Да Сусветнага дня здароўя ў адасобленым структурным падраздзяленні “Гарадская бібліятэка №1” быў арганізаваны і праведзены Дзень інфармацыі “Здароўе – гэта здорава”. На мерапрыемства запрасілі вучняў 11 “Б” класа СШ №5.

Размова ішла аб спайсах – псіхатропных курыцельных смесях, якія сёння сталі модай і бядой маладых людзей. Перад прысутнымі выступіла ўрач-нарколаг І.У. Турноўская, якая расказала, чым можа абярнуцца гэта забава. Вядучая правяла віктарыну “Здоровье всему голова”. Быў прадстаўлены шырокі спектр друкаванай прадукцыі па тэме.

Наверх


Да свята Вялікадня ў адасобленым структурным падраздзяленні “Гарадская бібліятэка №2” бібліятэкары правялі гутарку з прэзентацыяй кніжнай выставы “Традыцыі Вялікадня”.

Карыстальнікам апавядалі пра найвялікшае свята ўсіх хрысціян, пра добрыя традыцыі беларусаў: як важна схадзіць на службу, паехаць да бацькоў у вёску, наведаць з дзецьмі і ўнукамі бабуляў і дзядуляў, павіншаваць ўсіх са святам, з’есці свянцонага яйка і куліча, пасядзець за святочным сталом, ціха і спакойна пагутарыць, паспяваць і паўспамінаць продкаў. Давайце не будзем пазбаўляць сваіх родных і блізкіх такіх цудоўных, шчаслівых хвілін!

Наверх


2 красавіка бібліятэкары адасобленага структурнага падраздзялення “Гарадская бібліятэка №3” правялі літаратурны агляд “Будем с книгами дружить”, прысвечаны Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі,  для вучняў 5 класаў сярэдняй школы №1. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава навінак дзіцячых кніг.

Бібліятэкар чытальнай залы расказала аб тым, што ж такое «добрая кніга», што яна павінна з сябе ўяўляць. Кніга прымушае плакаць і перажываць, смяяцца і пакутаваць, жыць разам з яе героямі.  А яшчэ кнігі развіваюць уяўленне, волю, мысленне, аказваюць уплыў на развіццё творчых інтарэсаў і патрэбаў дзяцей. Быў  праведзены конкурс на веданне прыказак, біяграфічны конкурс, прапанаваны спіс літаратуры на тэму кахання, сяброўства, дабра і справядлівасці. Самыя актыўыя ўдзельнікі размовы  атрымалі самаробныя паштоўкі ў тэхніцы скрапбукінг.

Наверх


27 сакавіка 2015 г. Смаргонская раённая бібліятэка правяла літаратурна-музычны вечар "Душой да Радзімы сваёй прытуліцца” з беларускай пісьменніцай, журналістам Аленай Стэльмах і яе сябрам, мастаком-карыкатурыстам Анатолем Гармазой у рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы”.

Сем гадоў працы галоўным рэдактарам прафесійнага штотыднёвіка лесаводаў ”Беларуская лясная газета” – сталі невычэрпнай крыніцай для натхнення пісьменніцы. На сустрэчы адбылася прэзентацыя яе кнігі “Лесные дороги подвига”. Сваю кнігу Алена Анатольеўна прысвяціла лесу, які стаў беларускаму народу верным памочнікам ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны. У выданні сабраны дакументальныя сведчанні ролі лесу ў дасягненні перамогі. Чытача не пакінуць абыякавымі апавяданні жывых сведкаў тых трагічных дзён.

Выклікала ажыўленне ў зале выступленне – Анатоля Гармазы. Шмат гасцей мерапрыемства помняць яго, як вядомага карыкатурыста гумарыстычнага часопіса "Вожык", а зараз ён – генеральны дырэктар выдавецкай фірмы, якая выдае дастаткова папулярныя выданні: “Друг пенсионера”, “15 суток”, “Анекдоты”, “Вкуснятина”, “Зайкина школа” і іншыя.

Выстава-прагляд пад назвай “Людзьмі і памяццю жыве мой край”  дазволіла больш дакладна пазнаёміцца з творчасцю Алены Стэльмах і Анатоля Гармазы. Усе прысутныя атрымалі ў падарунак выданні ад вядомога выдаўца.

Наверх


25 сакавіка ў адасобленым структурным падраздзяленні “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў літаратурны агляд “Сейбіт вечнага”, прысвечаны да 175 г. з дня нараджэння нашага земляка, паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка – Францішка  Багушэвіча. Чытачы, малодшага школьнага ўзросту сярэдняй школы №5  пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Ф.Багушэвіча – самай  значнай і яркай фігурай ў гісторыі беларускай літаратуры парэформеннага часу. Была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя “Падарожжа па музею-сядзібе Ф.Багушэвіча” і зроблены агляд літаратуры на аднаіменнай выставе. Напрыканцы сустрэчы прагучалі вершы Ф.Багушэвіча “Здарэнне”, “З кірмашу”, “Воўк і авечка” у выкананні вучняў 4 “Г” класа Волкава Максіма і Добрука Арцёма.

Наверх


21 сакавіка  ў сценах Лешчаняцкай сельскай бібліятэкі прайшоў урок выдатнай асобы “Прадвеснік адраджэння”, прысвечаны 175-ці годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка Францішка Багушэвіча. Дзецям нагадалі асноўныя фехі біяграфіі паэта,  бібліятэкар зрабіла агляд твораў Ф.Багушэвіча пад назвай “Неўміручая спадчына”, дэкламаваліся вершы як Ф.Багушэвіча, так і яму прысвечаныя. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Кушлянскі дом-музей Францішка Багушэвіча.

Наверх


20 сакавіка  ў  адасобленым структурным падраздзяленні “Гарадская бібліятэка №1” была арганізавана і праведзена літаратурная гадзіна “Ой, дайце ж мне смык – каб усюды граў”, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння Ф. Багушэвіча. На мерапрыемства былі запрошаны  вучні 9 “А” класа СШ №5. Бібліятэкар Качанава М. М. паведала аб жыцці і творчасці паэта, правяла агляд літаратуры “Абаронца праўды і роднай мовы”. На працягу мерапрыемства гучалі вершы паэта.

Наверх


20 сакавіка ў актавай зале школы мастацтваў імя М.К.Агінскага адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі.

Штогод пад час вясновых канікул адасобленае структурнае падраздзяленне “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае чытачоў на свята кнігі. У госці да  дзяцей прыходзяць знакамітыя людзі нашага краю: ветэраны, музыканты, мастакі, пісьменнікі. Не стаў выключэннем і гэты год. Ва ўтульнай зале сабраліся вучні 9-х класаў гімназіі і сярэдняй школы №1. У год 175-годдзя нашага земляка Францішка Багушэвіча перад вучнямі выступіў загадчык літаратурнага мемарыяльнага дома-музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах,  паэт Алесь Жамойцін. Ен расказаў чытачам пра багацце беларускай культуры і значнасць беларускай мовы і літаратуры і іх ролю ў нашым жыцці. У зале гучалі вершы Багушэвіча, а  спачатку і напрыканцы свята прагучалі беларускія песні ў выкананні навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў Сініцкай Вольгі і Шчарбачэвіч Надзеі.

Вядучыя запрасілі ўдзельнікаў свята падчас канікулаў наведваць бібліятэку не толькі за новымі кнігамі, але і паўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у бібліятэцы на працягу Тыдня дзіцячай кнігі.

Наверх


19 сакавіка ў адасобленае структурнае падраздзяленне “Гарадская бібліятэка №2” завітала Сярпейка Гелена Юр’еўна, класны кіраўнік 1 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №6” са сваімі вучнямі. Для іх бібліятэкары правялі змястоўную экскурсію па бібліятэцы. Утульны куточак, дзе захоўваецца дзіцячая літаратура, упрыгожваюць казачныя героі. Сярод стэлажоў – любімы дзецьмі “Нязнайка”, прыветліва ўсміхаецца ўсім, хто заглядае сюды. А з разнастайным светам дзіцячых кніг, юных чытачоў пазнаёмілі бібліятэкары. Таксама вывучалі правілы карыстання бібліятэкай і замацавалі іх гульнёй. Было весела і пазнавальна.

Наверх


12 сакавіка адасобленнае структурнае падраздзяленне “Гарадская бібліятэка №3”   запрасіла вучняў 5 класаў на гадзіну цікавых паведамленняў  “Вода – чудесный дар природы!”, прысвечаную Міжнароднаму дню рэк. На мерапрыемстве вялася размова пра самыя доўгія рэкі Беларусі, пра гарады, якія стаяць на берагах гэтых рэк. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Вода — источник красоты и молодости”.

Наверх


В обособленном структурном подразделении «Сосновская  сельская библиотека» в рамках Года молодёжи в предверии 8 Марта выбирали самую креативную девушку. В конкурсе «А ну-ка, девушки!» за победу боролись  семь представительниц  прекрасного пола. Участницам необходимо было показать свои творческие таланты, кулинарное мастерство, проявить эрудицию и сообразительность при ответах на вопросы игры-викторины «Литературный ринг»,  а также продемонстрировать  способность планировать семейный бюджет в условиях кризиса.

Пока девушки готовились к очередному конкурсу, зрителям не приходилось скучать. Для прекрасной половины человечества были приготовлены музыкальные номера и юмористические сценки от группы поддержки.

Наверх


7 сакавіка ў адасобленым структурным падраздзяленні “Ракавецкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная Дню жанчын “Моя мама лучшая на свете…”

Запрошаныя маладыя сем’і атрымалі задавальненне ад прапанаванай канцэртнай праграмы і гумарыстычнай інсцэніроўкі “Жанчыны ў бібліятэцы”. Мужчыны сардэчна віншавалі жанчын.

Наверх


5 сакавіка ў адасобленым структурным параздзяленні “Гарадская бібліятэка №1” прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Что в имени тебе моём” у рамках клуба “Ліра”. Вядучая пазнаёміла прысутных з паходжаннем і значэннем многіх жаночых імёнаў. Гісторык-эксперт паведала прысутным пра тэорыю ўплыву імя на лёс чалавека, дала парады, як правільна выбраць імя.

На працягу мерапрыемства гучалі вершы класікаў, прысвечаныя вядомым імёнам, песні і рамансы па тэме. Была праведзена віктарына “Імя ў гісторыі”, удзельнікі атрымалі ў падарунак святочныя імянныя паштоўкі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай утульнай атмасферы за кубачкам гарбаты.

Наверх


4 сакавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” раённай бібліятэкі адбыўся святочны вечар да Міжнароднага жаночага дня “Першае свята вясны”, на які запрасілі актыўных удзельніц клуба па інтарэсах з ТЦСАН “Цёплы дом”.

Нельга не сказаць пра каханне, калі праслаўляюць жанчыну. Жанчына і каханне, каханне і вясна непадзельныя. Вядучыя расказалі аб вечных тэмах ў творчасці пісьменнікаў, паэтаў, а таксама пра іх мары, пра шчасце ў асабістым жыцці.

Радавалі прысутных сваёй творчасцю салісткі ўзорнага ансамбля народнай песні "Кучарочкі" Анастасія Сакалоўская і Ірына Стасіловіч.

Жанчыны прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, прымеркаванай да свята, за правільныя адказы на якую, атрымлівалі сімвалічныя прызы. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. Госці  з задавальненнем чыталі свае любімыя вершы і спявалі.

Наверх


28 лютага ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі “Подых балот” да Дня водна-балотных абшараў. У стварэнні фільма рэжысёра Ігара Чышчэні ўдзельнічалі 12 чалавек, у тым ліку наша зямлячка Насця Якавіцкая. На мерапрыемства сабраліся людзі, неабыякавыя да навакольнага асяроддзя.

Фільм «Подых балот» распавядае пра асушаныя “лёгкія Еўропы” на беларускіх землях – балоты Дакудаўскае, Морачна, знаёміць гледача з незвычайным прыродным асяроддзем балот, якія захоўваюць для нас ваду, змякчаюць клімат, з'яўляюцца прытулкам не толькі для мноства відаў птушак і звяроў, але і старадаўніх легендаў.

Наверх


18 лютага 2015 года раённая цэнтральная бібліятэка на базе раённай дзіцячай  бібліятэкі  правяла школу прафесійнага майстэрстваБібліятэка – пляцоўка для творчага і інтэлектуальнага развіцця дзяцей і моладзі”. Разглядаліся наступныя пытанні: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5 ад 15 снежня 2014г. “Об усилении требований к руководящим кадрам и работникам организаций”, “Бібліятэка – цэнтр развіцця творчых здольнасцей наведвальнікаў”, “І творчасцю напоўнены кожны дзень”: з вопыту работы з дзіцячым чытачом у Бялкоўшчынскай і Лешчаняцкай сельскіх бібліятэках, “Тэатральная творчасць у дзейнасці бібліятэк”: з вопыту работы гарадской дзіцячай бібліятэкі і Войстамскай сельскай бібліятэкі,  “Формы работы з моладдзю”: з вопыту работы раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Наверх


18 лютага ў гарадской бібліятэцы №3 была праведзена фальклорная гадзіна пад назвай “Широкая и щедрая боярыня Масленица”, прысвечаная традыцыйнаму правядзенню свята. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класаў школы №1. Бібліятэкар расказала прысутным аб кожным з сямі дзен масленічнага тыдня. Была прадэманстравана прэзентацыя, дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, а ў канцы размовы іх  пачаставалі  маленькімі аладачкамі.  Мэта мерапрыемства – пазнаёміць дзяцей з народнымі традыцыямі провадаў зімы, развіць цікавасць да гісторыі народных святаў.


18 лютага 2015 г. да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча “Мы не можам забыць” з удзельнікам афганскай вайны Ю. П. Пілецкім.

Навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага ліцэя разам з вядучымі прагарталі старонкі афганскай вайны, якая назаўсёды  пакінула смутак у лёсах многіх беларускіх сямей, пазбавіла жыцця, альбо пакалечыла тысячы маладых юнакоў.

«Пусть десять или двадцать лет пройдет,

И время врачевать умеет раны,

Давайте помнить тех, кто не придет,

Нельзя нам забывать Афганистана.»

723 жыхары Беларусі загінулі на той вайне, сярод іх – тры смаргонцы: Пётр Балыш, Віктар Саломчанка і Уладзімір Рычагоў.

Моладзь з захапленнем слухала вясёлыя і сумныя гісторыі сведкі ваенных падзей Юрыя Пятровіча Пілецкага, які на цяперашні час узначальвае Смаргонскую гарадскую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Лірычны настрой стваралі інструментальныя кампазіцыі ў выкананні імправізаванага трыо дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага Віктара Пецюка, Івана Пецюка  і Віталя Паўлюкоўскага.

На працягу мерапрыемства дэманстравалася электронная прэзентацыя па тэме мерапрыемства.

Наверх


Да Дня святога Валянціна работнікі гарадской бібліятэкі №2 правялі прэзентацыю выставы з лялькамі “По аллеи любви”. Лялькі прадставіла Крук Анжаліка, пастаянны і актыўны чытач бібліятэкі. Удзельнікі мерапрыемства сабраліся пагутарыць пра адно з цудоўнейшых пачуццяў, якое ўпрыгожвае жыццё кожнага чалавека, дае яму крылы і прымушае гулка біцца сэрца, – пра каханне. Аматары чыталі вершы пра каханне для ўсіх прысутных ужо за кубачкам гарбаты.

Наверх


Да Дня юнага героя-антыфашыста гарадская бібліятэка №2 правяла гадзіну мужнасці  Батальон белорусских орлят” для вучняў 4 класа СШ №6. Гэта мерапрыемства - напамін, што не толькі салдаты, генералы, маршалы набліжалі дзень вызвалення, але і простыя хлопцы і дзяўчынкі, якія ўнеслі свой важкі ўклад у Перамогу.

Наверх


31 января районная центральная библиотека организовала и провела творческую встречу «Полёт души неугомонной» в рамках презентации книги «Дзякуй табе, Кніга!» к юбилею автора С.А. Жибулевской.

Творческая встреча прошла в усадьбе М.-К. Огинского в Залесье. В книге С. Жибулевской читатель найдёт автографы, собранные ею за почти полвека работы по пропаганде и распространении белорусской книги. Много тёплых слов прозвучало автору книги из уст её гостей: народной артистки Республики Беларусь Захаревич М.Г., заслуженной журналистки Белтелерадио, обладательницы «Золотого пера» Стельмах В.В., звукорежиссёра Горшуновой Л.Н., бывшего начальника отдела культуры Первомайского района г.Минска Королёвой Н.А., заместителя директора Национальной библиотеки Кирюхиной Л.Г., заведующей отделом комплектования Президентской библиотеки Сиваковой И.А., художника Котовой М.И. Надёжные друзья семья Благодать Александр, Светлана и Дмитрий, и Москвич Олимпиада поздравили Софью Антоновну и выразили ей свои сердечные признания.

На протяжении вечера звучала фортепианная музыка в исполнении заслуженной артистки Республики Беларусь Шумилиной И.М. Также на вечере звучали музыкальные номера в исполнении преподавателей детской школы искусств им. М.-К.Огинского Дагоцкой О. и Сороко М. Для гостей были организованы экскурсии в историко-краеведческий музей и по усадьбе М.-К. Огинского.

Встреча прошла в тёплой, камерной обстановке и оставила приятное впечатление.

Наверх


23 студзеня да 70-годдзя з дня нараджэння Вольгі Іпатавай ў раённай цэнтральнай бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар “Беларусь! Твая дачка я…” для вучняў 9 “А” і 11”А” класаў СШ № 5 на чале з класнымі кіраўнікамі Катайкінай Е.Ф. і Трайковіч В.К.

Вядучыя мерапрыемства Трус В.А. і Лаўранкова Н.У. цікава распавядалі аб жыццёвым і творчым станаўленні В. Іпатавай. Вольга Міхайлаўна прайшла няпростую “школу выжывання” – яна выхаванка дзіцячага дома г. Гродна, што не можа не зрабіць адбітак на характары чалавека. А ў беларускай літаратуры пісьменніца, працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў, і ў першую чаргу Ул. Караткевіча, усё ж першая распачала своеасаблівую планамерную “серыю” твораў, прысвечаных нашай даўніне – ад паганскіх часоў да Грунвальдскай бітвы, і зараз працуе над творам пра Крэўскую унію, таксама піша мемуары.

На працягу мерапрыемства дэманстравалася электронная прэзентацыя з вершамі аўтаркі і цікавымі звесткамі аб творчасці В. Іпатавай.

Наверх


Ужо стала добрай традыцыяй у гарадской дзіцячай бібліятэцы праводзіць сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямі. 16 студзеня, напярэдадні вялікага хрысціянскага свята ў гонар Хрышчэння ў рацэ Іардан Ісуса Хрыста, адбылася духоўная гадзіна “Жывая крыніца духоўнасці”. На сустрэчу з вучнямі 7 “А” класа школы №5 запрасілі святара сабора Прэабражэння Гасподня айца Аляксандра.

У сваім выступленні айцец Аляксандр пастараўся данесці да падлеткаў сэнс гэтага свята. Проста і зразумела апавядаў хто такі Іаан Хрысціцель, для чаго хрысціўся Ісус і як правільна ўжываць святую ваду. Адказаў на шматлікія пытанні дзяцей. Напрыканцы сустрэчы айцец Аляксандр благаславіў прысутных, пажадаў здароўя і добрых поспехаў у вучобе і падараваў ім іконкі Маці Божай Жыровіцкай, і невялічкія салодкія гасцінцы, а для бібліятэкі перадаў духоўную літаратуру. 

Прысутныя мелі магчымасць узбагаціцца духоўна, задумацца аб уласнай душы, сэнсе жыцця. Зразумелі, што патрэбна старацца як мага больш рабіць добрых учынкаў.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Шлях да духоўнасці”, а загадчык гарадской дзіцячай бібліятэкі зрабіла агляд літаратуры. Школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Традиции и обряды православной церкви”.

Наверх


З 15 снежня 2014 па 13 студзеня 2015 у гарадской бібліятэцы №3 праходзіла навагодняя акцыя “Упрыгожым  елку разам”, мэтай якой было развіццё творчых магчымасцей удзельнікаў, арганізацыя вольнага часу, прыцягненне да чытання.

Наведвальнікі бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у акцыі: ўпрыгожвалі навагоднюю елачку з дапамогай прыкладных матэрыялаў, чыталі вершы на тэму зімы, спявалі  песні  і  адгадвалі загадкі.

Наверх


У навагоднюю ноч у Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся баль-маскарад “В гостях у Новогодней сказки”. Для ўсіх жадаючых было прапанавана святочнае прадстаўленне з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі персанажамі.

Таксама павіншаваць са святам завіталі Старушкі-весялушкі, Бландзінкі і госці із Японіі. Прысутныя з жаданнем і задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды і спявалі песні, дэкламавалі вершы Дзеду Марозу, і за гэта атрымлівалі сувеніры і салодкія падарункі. Былі адзначаны і узнагароджаны лепшыя чытачы па выніках 2014 года.

Наверх


29 снежня ў гарадской бібліятэцы №1 было арганізавана свята-дэгустацыя “Сакрэты беларускага стала”. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй старажытных беларускіх страў, паведалі пра знаёмыя культуры - бульбу, грэчку, боб, проса, ячмень, якія шырока выкарыстоўваюцца ў харчаванні беларусаў.

Былі прадэманстраваны некаторыя абрады, звязаныя з падачай на стол хлеба, каўбасы, верашчакі і інш. На працягу мерапрыемства гучалі народныя прыказкі і прымаўкі, песні, прысвечаныя хлебу і бульбе. Чыталі ўрыўкі з твораў Я. Коласа “Новая зямля”, Н. Гілевіча “Родныя дзеці”, У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Напрыканцы правялі дэгустацыю страў і  адзначылі самыя лепшыя і арыгінальныя.

Наверх


29 снежня ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся ранішнік “Навагодні калейдаскоп”, прысвечаны  святу Новы год. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з клуба “Школа міласэрнасці” і лепшыя чытачы  бібліятэкі. На мерапрыемства завіталі Дзед Мароз са Снягурачкай і Баба Яга з Козачкай. Баба Яга хацела сарваць свята, шкодзіла, махлявала і ўкрала Козачку, сімвал 2015 года, але ў яе нічога не атрымалася. Напрыканцы Баба Яга папрасіла прабачэння і абяцала быць добрай.

Дзеці  з жаданнем і задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, спявалі песні і дэкламавалі Дзеду Марозу вершы, і за гэта ўсе атрымалі салодкія падарункі.  На свяце панаваў вясёлы і  добразычлівы настрой.

Наверх


З 25 па 29 снежня 2014 года каманда удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Сасноўскай СБК  у вобразе казачных герояў Дзеда Мароза, Снягуркі, Феі, Навагодняй елкі і Снегавіка наведалі шматдзетныя сем’і  з віншавальнай  праграмай. 

Таксама на Ражство Хрыстова наведалі работнікаў фермаў “Сасноўка” і “Заблоцце”, якія  нават у выхадны дзень знаходзіліся на рабочым месцы. Забаўляльна-гульнёвая праграма акунула дзяцей і дарослых у святочную атмасферу, падаравала  казку. Усе  актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, карагодах, спявалі песні і чыталі вершы Дзеду Марозу, за што атрымлівалі жаданыя падарункі і цукеркі.

Наверх


28 декабря централизованная библиотечная система приняла участие в театрализованном районном шоу-конкурсе «Сход под Новый год-2014». Команда в составе Деда Мороза, Снегурочки и шести Снежинок представила домашнее задание «Лучшая новогодняя ёлочка» «Новогоднюю ёлочку-читалочку», сделанную из книг. В конкурсе «У порога Новый год» команда выступила в танцевально-песенном жанре с мини-поздравлением.

Активно и весело библиотекари провели конкурс «Новогодний хоровод». Оригинальные новогодние костюмы, весёлая песня, задорный танец, яркость и артистизм участников поспособствовали победе библиотекарей и они награждены Дипломом 1 степени и ценным подарком.

Наверх


Наверх


 

Апошнiя каментарыi