Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSCF6168.jpg 8 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “У каралеўстве кніжным”. Пазнаёміцца з дзіцячай бібліятэкай прыйшлі вучні 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. Супрацоўнікі бібліятэкі ў гульнёвай форме расказалі маленькім чытачам аб правілах карыстання бібліятэкай. Дзеці даведаліся аб беражлівых адносінах да кнігі, аб тым, як паводзіць сябе ў залах бібліятэкі і арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы. Бібліятэкар Дзембіцкая А.А. правяла агляд мастацкай літаратуры і перыядычных выданняў для малодшага школьнага ўзросту. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе інтэрактыўных загадак “Казачная карусель”, віктарынах “Верни предмет в сказку”, “Узнай сказку по описанию”. Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў з п’есай-казкай “Дзве кнігі”. Напрыканцы мерапрыемства маленькія чытачы выбралі сабе кнігі на свой густ.

DSCF6159.jpg
DSCF6143.jpg
DSCF6179.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi