Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
KX9eiMJzSBQ_1.jpg 10 снежня ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна “Ён музыцы сэрца аддаў”, прымеркаваная да 145-годдзя з дня нараджэння Мечыслава Карловіча, польскага дырыжора, кампазітара, які за сваё кароткае жыццё паспеў зрабіць дастаткова многа для еўрапейскай музычнай культуры.
Бібліятэкар расказала пра дзіцячыя і юнацкія гады Мечыслава Карловіча, зачытала ўспаміны мясцовых жыхароў пра сям’ю Карловічаў, якія жылі ў маёнтку каля Вішнева. Маёнтак прадстаўляў сабой на той час рамантычны куток, дзе сучаснасць цесна перапляталася з гісторыяй. Наведвальнікі пазнаёміліся з партрэтам Мечыслава Карловіча, які напісаў вядомы мастак Беларусі Анатоль Бяляўскі і падараваў яго мясцоваму Дому культуры. Прагучаў верш “Мечыславу Карловічу”, які напісала былая настаўніца Вішнеўскай сярэдняй школы Валянціна Іосіфаўна Дыро.


JdPCbZtbRdo_1.jpg
hrp4BLYvV9c_.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi