Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
prazknigy1.jpg У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася гадзіна міласэрнасці “Праз кнігу – да дабрыні і міласэрнасці”, прысвечаная Дню інвалідаў. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці” і актыўныя чытачы бібліятэкі. Для многіх дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі свет адчыняецца менавіта праз кнігу. Кніга дапамагае развіваць здольнасці, перамагчы пачуццё адзіноты і няўпэўненасць у сабе. Здаровыя дзеці атрымалі магчымасць задумацца аб людзях, якія жывуць побач і, магчыма, маюць патрэбу ў нашай дапамозе, увазе і падтрымцы. Дзеці разам з вядучай дапамагалі жыхарам краіны “Сердце добра”, якой пагражае небяспека знікнення, склалі памятку добрых спраў і абмяркавалі складнікі дабрыні: беражлівыя адносіны да людзей, дапамога слабым і хворым, не быць прагным, не зайздросціць, не смяяцца над недахопамі іншых. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульні: “Это я, это я, это все мои друзья”, “Вежливо-невежливо”, “Пожалуйста”, запоўнілі “Таемны куфэрак” добрымі ўчынкамі, упрыгожылі кніжную выставу сэрцамі з добрымі словамі. На працягу мерапрыемства гучалі песні пра дабрыню. З задавальненнем дзеці прагледзелі мультфільм пра дабрыню “Чуня”. Была аформлена дзіцячая выстава творчых работ пад назвай “З любоўю і фантазіяй”, на якой прадстаўлены цудоўныя вырабы, ствараныя рукамі маленькіх чытачоў у самых розных тэхніках: працы з тканіны, паперы, вязанне кручком, дэкупаж, фігуркі з салёнага цеста.


2_2_.jpg
3_.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi