Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 5 студзеня філіял “Гарадская бібілятэка № 2” на працягу дня запрашае сваіх чытачоў на жартоўныя варажбы “Весело, весело встретим Новый год”. Бібліятэкары сустрэнуць сваіх кнігалюбаў і прапануюць ім падыйсці да ёлкі паваражыць і выбраць сабе пажаданне добрага настрою на ўвесь год.

5 студзеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе навагоднюю экскурсію для дзяцей, якія на канікулах наведваюць школьны лагер ДУА “Сярэдняй школы №3 г. Смаргоні”, пад назвай “Как встречают Новый год люди всех земных широт”, прысвечаную Новаму году. Пад час экскурсіі будзе праведзена віктарына і конкурсы. Дзед Мароз павіншуе дзяцей з Новым годам і пачастуе цукеркамі.

6 студзеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца інфарміна “Ганарымся сваімі землякамі”, прымеркаваная да 70- годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка, педагога, кандыдата медыцынскіх навук Уладзіміра Аркадзьевіча Сосны. З аповяду бібліятэкара можна будзе даведацца пра жыццёвы шлях нашага земляка, пра яго асабісты ўклад як гісторыка і кандыдата медыцынскіх навук.

15 студзеня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гучныя чытанні “В Новый год за сказками”. Вас чакае займальнае падарожжа ў казку рускага пісьменніка Уладзіміра Адаеўскага “Мароз Іванавіч” з элементамі гульні. Цудоўны святочны настрой падораць кнігі з выставы “Волшебный мир любимых книг”, якія знакамітыя рускія і замежныя пісьменнікі прысвяцілі навагоднім і зімовым святам.

20 студзеня філіял “Гарадская бібліятэка №1” запрашае на літаратурную імпрэзу “С праздником, Татьяна!”. На сустрэчу будуць запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі і члены клуба “Ліра”. Бібліятэкары паведаюць пра гісторыю свята “Таццянін дзень”. Пазнаёмяць са знакамітымі жанчынамі, якія носяць імя Таццяна. Чытачам будзе прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне і конкурсах. На працягу сустрэчы прагучаць вершы і песні па тэме.

21 студзеня Смаргонская раённая бібліятэка запросіць гасцей у літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы” на вечар-сустрэчу “Призвание и признание”, у рамках якой адбудзецца прэзентацыя кнігі “Записки провинциального хирурга”, якую напісаў Юрый Чапёлкін, урач-хірург са Смаргоні. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца, як узнікла ідэя напісання кнігі, якія цяжкасці ўзніклі пры зборы матэрыяла, хто дапамог у выданні. Пра Юрыя Чапёлкіна будуць гаварыць тыя, хто яго ведаў: родныя, калегі, сябры, пацыенты, знаёмыя. Новая кніга стане адкрыццём як для калег аўтара, так і для яе чытачоў.

26 студзеня філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запросіць ўдзельнікаў клуба “Школа міласэрнасці” на гадзіну казкі “Добрый мир любимых сказок”. Сустрэча адбудзецца анлайн з дзецьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Смаргонскага ЦКРНіР. На працягу мерапрыемства прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй ўзнікнення народных казак і іх відаў. Будзе прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне “Любімыя казкі”, а лялечны тэатр “Праменьчык” выступіць з п’есай-казкай “Кот, петух и лиса”.

28 студзеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на літаратурную вандроўку “З героямі Валянціна Катаева” , прымеркаваную да 125-годдзя з дня нараджэння В.Катаева. Бібліятэкар пазнаёміць наведвальнікаў мерапрыемства з жыццём і творчасцю паэта праз кніжную выставу па творах В. Катаева.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi