Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSCF6202.jpg 19 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “У госці да любімых кніг” для вучняў 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”. Дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, колькі кніг захоўваецца ў бібліятэцы, якія з іх для дзяцей. З вялікай цікавасцю нашы госці разглядалі даведачныя выданні, куды ўваходзяць энцыклапедыі, даведнікі, выданні энцыклапедычнага характару. Дзеці пазнаёміліся з такімі словамі як абанемент, фармуляр чытача. Спадабалася дзецям прайсціся па “бібліятэчным горадзе”, дзе замест вуліц – шэрагі кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, жыхары дамоў – гэта кнігі, даведаліся. Затым дзеці наведалі чытальную залу, дзе іх увазе былі прадстаўлены разнастайныя дзіцячыя часопісы і выставы дзіцячых кніг. Прынялі ўзел у інтэрактыўнай віктарыне “У казачнай краіне”, паглядзелі інсцэніроўку казкі “Пёс и лиса” у выкананні лялечнага тэатра “Праменьчык”. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і цікавай. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўрачыста прамовілі “Клятву юнага чытача”.

DSCF6195.jpg
DSCF6205.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi