Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 2 сакавіка філіял “Гарадская бібліятэка №1” запросіць чытачоў і членаў клуба “Ліра” у літаратурна-музычную гасцёўню “Романса трепетные звуки”, прысвечаную Дню жанчын. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення песеннага жанру “раманс”, даведаюцца, як і калі раманс трапіў у нашу краіну. Вядучыя раскажуць пра стварэнне вядомых рамансаў “Очи чёрные”, “Белой акации гроздья душистые”, “Гори, гори, моя звезда”, пра іх аўтараў і першых выканаўцаў, аб малавядомых фактах іх стварэння. На працягу сустрэчы будуць гучаць найбольш вядомыя творы.

2 сакавіка філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашае на экспрэс-віктарыну “Есть выбор: жизнь без наркотиков”, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. Вядучая раскажа аб шкодзе ўжывання наркатычных сродкаў, аб праблеме наркаманіі, якая з'яўляецца адной з найбольш актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Адбудзецца прагляд відэафільма аб уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека і прысутныя змогуць замацаваць дадзеную інфармацыю з дапамогай экспрэс-віктарыны. Мерапрыемства накіравана на фарміраванне матывацыі да здаровага ладу жыцця, на прафілактыку наркатычнай залежнасці ў дзяцей і падлеткаў.

4 сакавіка ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна фальклору “Боярыня Масленица”. Бібліятэкар пазнаёміць з традыцыямі і абрадамі старажытнага і вясёлага звычаю, раскажа аб значэнні кожнага дня масленічнага тыдня. Прысутныя прымуць удзел у віктарынах і гульнях, прагучаць вершы, прыказкі і прымаўкі.

6 сакавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына “Есть у каждого любимая сердцу женщина”, прымеркаваная да Дня жанчын. Бібліятэкар пазнаёміць гасцей мерапрыемства з гісторыяй і значэннем свята, з традыцыіямі святкавання гэтага дня ў розных краінах. У гэты дзень будуць выказаны словы падзякі нашым матулям і бабулям за ўсё тое, што яны для нас рабілі і робяць . На працягу вечара будуць гучаць вершы .

16 сакавіка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзень інфармацыі “Заботиться о мире и человеке”. Бібліятэкар раскажа, што такое Канстытуцыя, пра правы і абавязкі грамадзян, дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, прадставіць агляд літаратуры па дадзенай тэме, пазнаёміць з правіламі карыстання прававой базай Эталон, прапануе прыняць удзел у віктарыне.

17 сакавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца патрыятычны ўрок “Дзяржава – гэта Мы”, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Размова будзе вясціся пра выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну, павагу да Канстытуцыі дзяржавы. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з такімі паняццямі, як законы, правы і абавязкі грамадзян, раскажа ў чым сутнасць і значэнне асноўнага закона нашай краіны.

20 сакавіка, напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў на гадзіну паэзіі “Паэзіі святое прызначэнне”. Бібліятэкар нагадае цудоўныя вершы знакамітых і малавядомых паэтаў. Госцем мерапрыемства будзе Махнач Зоя Эдвардаўна – даўняя сяброўка бібліятэкі, актыўная чытачка, паэтэса ў душы. Яна прачытае шэраг вершаў са свайго паэтычнага сшытка, якія нідзе не друкаваліся.

24 сакавіка адбудзецца адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “У кніг не бывае канікулаў”. Супрацоўнікі філіялаў “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашаюць усіх жадаючых у неверагоднае падарожжа ў свет кнігі і прапануюць акунуцца ў казачны свет неверагодных прыгод, сустрэцца з любімымі літаратурнымі героямі, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі. Увазе гасцей мерапрыемства будзе прапанавана пастаноўка лялечнага тэатра “Праменьчык”.

31 сакавіка пад час вясновых канікулаў і Тыдня дзіцячай кнігі філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць дзяцей з УА “Сярэдняя школа №3”, якія наведваюць школьны лагер, на літаратурную гасцёўню “Вас приветствует сказка”. Для прысутных будуць падрыхтаваны вершы, загадкі, прапанавана даць адказы на пытанні віктарыны “Вспомни сказку”, паказана відэа. У канцы размовы дзеці разгадаюць крыжаванку паводле твораў Карнея Чукоўскага.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi