Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
ula.jpg 19 мая ў чытальнай зале філіяла “Гарадская бібліятэка №2” прайшла інфармацыйная гадзіна “Там, где заканчивается дорога”, прымеркаваная да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі захворвання, што такое ВІЧ і СНІД, як перадаецца ВІЧ-інфекцыя і ў якіх выпадках заразіцца немагчыма, аб тым, што праблема ВІЧ тычыцца сёння кожнага і ўсё залежыць ад таго, які лад жыцця абярэ чалавек. З дапамогай гульні “Степень риска” удзельнікі мерапрыемства дазналіся аб тым, якія шляхі перадачы ВІЧ існуюць. Гульня “Наглядный пример” дала зразумець, як хутка распаўсюджваецца ВІЧ-інфекцыя і што здароўе чалавека шмат у чым залежыць ад яго паводзін. Напрыканцы мерапрыемства кожны прысутны атрымаў чырвоную стужку, якая абазначае сімвал барацьбы са СНІДам. У знак салідарнасці з ВІЧ-інфіцыраванымі і ў памяць аб памерлых ад СНІДу чырвоная стужка была прычэплена да вопраткі ўдзельнікаў.

D8E7j6Wz4vanoKiyL6zQ--A4SYlDAcNQoH6b_3Nb85lqG8MJqjfKgIwhlIvNxVY6HYwlX1KyTpilSXq7wzrbVo6w.jpg
9Gv7f4jaM193N5IvIKAl2IofHVg7wNtQygAQuOO8hfJ64buARI589cBe80khixsDG7J-zY1twi4B9T5Camgdj3n5.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi