Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик .jpg 1 кастрычніка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе бібліятэчная акцыя “Агарнуць увагай і цяплом”. Бібліятэкар наведае на даму чытачоў пажылога ўзросту з віншаваннямі да Дня пажылых людзей і кнігамі з мэтай прапаганды бібліятэкі і яе паслуг.

1 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб” запросіць сваіх чытачоў і ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ля каміна” на вечар-сустрэчу “Я когда-то была молодая…”, прысвечаную Дню пажылога чалавека. Госці мерапрыемства ўспомняць юнацкія гады, паспяваюць песні таго часу, прымуць удзел у конкурсах і віктарынах. Бібліятэкар падрыхтуе выставу-агляд з кніжнымі навінкамі.

8 кастрычніка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудзецца вечарына-сустрэча “Осенний букет поздравлений”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. Бібліятэкарам будуць падрыхтаваны цёплыя словы віншаванняў і шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага ў жыцці. Госці будуць запрошаны за салодкі стол з гарачай духмянай гарбатай.

12 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбудзецца літаратурна-музычная гасцёўня “Тепло сердец для наших мам”, прысвечаная Дню маці. На мерапрыемства будуць запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі са сваімі матулямі. Прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй свята, усе разам змогуць прыняць удзел у конкурсах, загадках, будуць гучаць віншаванні, вершы і песні. Адбудзецца майстар-клас па вырабу кветак з кляновых лістоў, якія дзеці змогуць падараваць сваім дарагім матулям. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з кніжнай выставы “З павагай да матулі”.

13 кастрычніка філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрашае на сустрэчу “За всё тебя благодарю”, прысвечаную Дню маці. На мерапрыемства будуць запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, а таксама пажылыя чытачы бібліятэкі. Для ўдзельнікаў будуць падрыхтаваны конкурсы, прагучаць вершы і песні на дадзеную тэматыку. Кожнай матуле будзе ўручаны паветраны шарык з намалёваным сардэчкам.

14 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” пройдзе фотапаэтычная кампазіцыя “Усё пра цябе адну”, прысвечаная да Дня маці. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй свята, прачытаюць любімыя вершы і пазнаёмяцца з выставай фотаздымкаў сваіх матуль.

14 кастрычніка ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” будзе праведзена гутарка “За что спасибо маме говорят?”, прымеркаваная да Дня маці. На мерапрыемстве будуць гучаць шчырыя віншаванні, а таксама вершы і песні ў адрас матуль. Мерапрыемства завяршыцца чаяваннем.

15 кастрычніка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца тэматычны вечар “Нет роднее тебя, моя милая мама…”, прымеркаваны да Дня маці. Прысутныя даведаюцца аб гісторыі свята, аб тым, чаму пачалі адзначаць гэты дзень і аб знакамітых жанчынах свету. Бібліятэкар разам з прысутнымі ўспомняць усё тое, што для нас рабілі і робяць нашы матулі і бабулі, прагучаць вершы і словы ўдзячнасці для самага дарагога і блізкага нам чалавека – матулі.

15 кастрычніка ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна добрых зносін “И слово “Мама” будет жить, как символ жизни бесконечной”, прымеркаваная да Дня маці. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з гісторыяй свята, выкажа словы падзякі і павагі да Маці, зачытае запаведзі, якія кожны павінен пранесці праз усё жыццё. Прагучаць вершы аб маці. Да мерапрыемства будзе аформлена фотавыстава “Свет материнства – свет души”.

22 кастрычніка філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на экалагічную гадзіну “Твои соседи по планете”, прымеркаваную да Міжнароднага дня жывёл. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Краіна казак” пазнаёмяцца з творамі В.Біянкі, В.Чаплінай, Я.Чарушына і іншых пісьменнікаў, якія радуюць ужо не адно пакаленне маленькіх чытачоў і вучаць любіць чароўны свет жывёл і птушак. У ходзе пазнавальнай гульні юныя чытачы адкажуць на пытанні віктарыны “Угадай животное”, прымуць удзел у гульні “Большие и маленькие” і складуць пазлы “Сказочные животные”. Бібліятэкар Лукіна Н.А. пазнаёміць удзельнікаў мерапрыемства з жывёламі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і з цікавымі жывёламі-рэкардсменамі. Увазе чытачоў будзе прадстаўлена кніжная выстава “Звери и птички на книжных страничках”.

28 кастрычніка Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на паэтычны сторытэлінг “Зямлі вялікай галасы”, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх літаратурных класікаў Я.Купалы і Я.Коласа. На мерапрыемстве будуць гучаць цікавыя гісторыі з жыцця пісьменнікаў. Госці паспаборнічаюць у конкурсе “Паэтычны батл”. Віртуальная вандроўка пазнаёміць са знакамітымі мясцінамі, звязанымі з жыццём паэтаў. Падарункам для прыхільнікаў будзе выстава незвычайных выданняў кніг знакамітых пісьменнікаў-юбіляраў.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi