Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSCF4177.jpg 24 студзеня работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі ўдзельнікаў клуба “Ліра” і сваіх чытачоў на гадзіну духоўнасці “Свет, который в тебе”, якая была прысвечана ролі праваслаўнай кнігі ў жыцці кожнага хрысціяніна. Размова ішла аб такіх пачуццях, як вера, надзея, любоў і дабрыня.
На мерапрыемстве прысутнічаў свяшчэннік Свята-Прэабражэнскага храма Аляксандр Дзешук, які паведаў аб месцы духоўнай літаратуры ў мірскім жыцці, даў парады, як правільна чытаць Біблію і іншыя праваслаўныя кнігі. Прысутныя мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавілі.
Бібліятэкары падрыхтавалі выставу навінак духоўнай літаратуры і правялі бібліяграфічны агляд “Знайсці дарогу да душы сваёй”.

DSCF4183.jpg
DSCF4171.jpg
DSCF4167.jpg
DSCF4161.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi