Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSC00825.jpg 31 студзеня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбыўся ўрок духоўнасці пад назвай “Крокі да святасці”. На сустрэчу з ксяндзом Войстамскай парафіі Вадзімам Сурвіла былі запрошаны жыхары вёскі Сасноўка.

Удзельнікам мерапрыемства цікава было пачуць пра традыцыі і звычаі нашых продкаў, пра тое, у што яны верылі і чаго чакалі ад святаў.

Вадзім Сурвіла расказаў пра гісторыю ўзнікнення святаў Каляды і Грамніцы, пра тое, як да іх патрэбна рыхтавацца і праводзіць. У сваім выступленні святар закрануў пытанні не толькі веры, але і любові да Радзімы.

Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала бібліяграфічны агляд літаратуры “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння”.




DSC00828.jpg
werwwwr.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi