Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 4 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбудзецца вечар салдацкіх пісьмаў “Живые строки памяти”, прысвечаны Дню Перамогі. На працягу мерапрыемства прысутныя змогуць пазнаёміцца з гісторыяй ваеннай пошты ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Будзе прадстаўлена выстава-агляд салдацкіх трыкутнікаў, мультымедыйная прэзентацыя “Я шлю тебе письмо из 45-го…”, прагучаць ўрыўкі з салдацкіх пісьмаў. Пройдзе акцыя “Напішы пісьмо ветэрану”.

4 мая філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе ўрок патрыятызму “Мужнасці вечны агонь”, прысвечаны Дню Перамогі. Аб подзвігу загінулых і жывых, вядомых і невядомых героях у гісторыі нашай краіны будзе ісці размова. Перад вучнямі выступіць навуковы супрацоўнік установы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”, які раскажа аб вызваленні Смаргоні, смеласці дзяцей і падлеткаў, якія, нягледзячы на свой юны ўзрост, праявілі гераізм і адвагу ў суровыя гады вайны. Для прысутных прагучаць вершы і мелодыі пра вайну. Будзе прадстаўлена электронная прэзентацыя.

4 мая філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на гістарычны калейдаскоп “Спасибо деду за победу!”, падчас якога супрацоўнікі бібліятэкі раскажуць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і подзвігі савецкіх людзей. Увазе школьнікаў будзе прадстаўлена электронная прэзентацыя “Смаргонь падчас нямецка-фашысцкай акупацыі”, у якой успомняць слаўных герояў-землякоў, якія адстаялі родную зямлю ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, і чыімі імёнамі названы вуліцы нашага горада. Дзецям будзе прапанавана расказаць пра сваякоў – удзельнікаў вайны. На мерапрыемстве прагучаць вершы і песні пра Вялікую Айчынную вайну, будзе дзейнічаць выстава “У кніжнай памяці імгненні вайны”.

6 мая філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на гадзіну патрыятызма “Родную землю отстояли”, прымеркаваную да Дня Перамогі. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанаваны прагляд прэзентацыі “Помните! Через века, через года – помните!”, прагучаць вершы пра Вялікую Айчынную вайну.
Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы “Родную землю отстояли”,

7 мая, да Дня Перамогі, у філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца гадзіна памяці “Памятаць будзем іх вечна”. Прысутныя ўшануюць памяць загінуўшых хвілінай маўчання, ускладуць кветкі да помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы прачытаюць вершы ваеннай тэматыкі, лісты-трыкутнікі салдат з вайны. У бібліятэцы будзе арганізаваны агляд літаратуры “Прачытайце кнігі пра вайну”.

11 мая філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае сваіх чытачоў у літаратурнае падарожжа “Не згасне святло яго кніг” па творах знакамітага беларускага пісьменніка, прымеркаванае да 140-годдзя з дня нарадзэння Я.Маўра. Чытачоў чакае агляд кніг пісьменніка, цікавыя біяграфічныя звесткі, літаратурная гульня па творах Я.Маўра “Успомні назвы” і конкурс “Даведайся, які гэта твор”.

12 мая ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адбудзецца экскурс у гісторыю дзяржаўнай сімволікі “Государственная символика” . У ходзе мерапрыемства будзе прадстаўлена слайд-прэзентацыя, з якой дзеці даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы, у якіх выпадках падымаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні. Школьнікі прымуць удзел у дыскусіі аб ролі дзяржаўнай сімволікі для грамадзян краіны і адкажуць на пытанні віктарыны “Сімвалы Айчыны”.

17 мая філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на вечар-падарожжа ў гісторыю роднага краю “Смаргоншчына – мая зямля, мая Радзіма”, прымеркаваны да 520-годдзя г.Смаргонь. Удзельнікаў мерапрыемства чакае цікавае гістарычнае падарожжа па Смаргоншчыне, віктарына “Сцежкамі Смаргоншчыны”, прагляд відэафільма “Мне пашчасціла радзіцца тут і жыць”, кніжная выстава “Мая Айчына ў маёй душы”.

25 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” да Міжнароднага дня без тытуню пройдзе агляд і абмеркаванне выставы “Мы – за жыццё без тытуню”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з літаратурай аб здаровым ладзе жыцця, даведаюцца пра шкоду ўжывання нікаціну, а таксама наступствах яго ўжывання. Прысутных чакае інтэлектуальная віктарына “Што ты ведаеш пра шкоду курэння”.

25 мая ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” пройдзе майстар-клас па вырабе падстаўкі з газетных трубачак “Мелодия вдохновение”. Бібілятэкар пазнаёміць удзельнікаў з гісторыяй газетапляцення, пакажа, як круціць і нарошчваць трубачкі, пазнаёміць з адной з тэхнік пляцення “вяровачка”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi