Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
P90212-164000.jpg 12 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі “Дзяржава Рэрыхаў” да 140-годдзя з дня нараджэння Алены Іванаўны Рэрых. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дурэйка З.А. прадставіла намесніка старшыні аддзялення міжнароднай грамадскай арганізацыі “Міжнародны цэнтр Рэрыхаў” у Рэспубліцы Беларусь Л.М.Шасціракову, якая цікава расказала аб жыцці філосафа і пісьменніцы А.І.Рэрых, і Г.В. Шасціракова, які падрабязна расказаў пра “Пакт Рэрыха” і сцяг міра. Прысутным была прадэманстравана электронная прэзентацыя, якая адлюстравала ўсе адметныя вехі жыцця А.І.Рэрых, гэтай выдатнай жанчыны першай паловы ХХ стагоддзя, імя якой увайшло ў культурнае і духоўнае жыццё Расіі параўнальна нядаўна, і выклікала глыбокую і непадробную цікавасць. Завяршылася мерапрыемства ўручэннем кніг у дар Смаргонскай раённай бібліятэцы, якія атрымала дырэктар дзяржаўнай ўстановы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” С.М.Афанасьева.

P90212-160903(1).jpg
P90212-155022.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi