Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Yw3JcBE5m9E.jpg 28 сакавіка ў філіяле Раённая дзіцячая бібіліятэка” адбылася сустрэча-прэзентацыя “Людзьмі і памяццю жыве наш край. Чароўны свет Эдзіты Бранцэвіч”. У рамках святкавання Тыдня дзіцячай кнігі прайшла прэзентацыя кнігі Эдзіты Бранцэвіч “Купальскія казкі”.
Эдзіта Бранцэвіч – педагог, этнограф, мудрая і таленавітая казачніца расказала дзецям, як стваралася яе кніга, пазнаёміла юных чытачоў з беларускімі міфамі і паданнямі, на аснове якіх і пісаліся яе казкі.
“Купальскія казкі” – гэта не толькі зборнік казак, гэта вывучэнне беларускага фальклору даступнае для дзетак. З вялікім захапленнем удзельнікі мерапрыемства слухалі лірычныя казкі з цікавымі сюжэтамі. Эдзіта Эдуардаўна прадставіла таксама і самадзельныя лялькі ў вобразе галоўнай гераіні казак – Анэлі. Асобую зацікаўленнасць у юных чытачоў выклікаў дадатак да кнігі казак – гэта размалёўка розных беларускіх арнаментаў, якія раскрываюць сімволіку нашай самабытнай нацыянальнай культуры. Прыемным падарункам для ўсіх стала выступленне ансамбля народнай музыкі “Гулянок”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi