Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
2sd2fsdf3sd.jpg 5 кастрычніка ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» падвялі вынікі конкурсу летняга чытання пад назвай «Лето в стране чудес».

Узнагароджванне праходзіла ў святочна аформленай зале, дзе былі выстаўленыя творчыя работы чытачоў бібліятэкі. Па выніках конкурсу дыпломам першай ступені ўзнагароджаны Гіль Павел (ДУА «Сярэдняя школа №1», 4 «Б» клас), другой ступені – узнагароджаны Фурс Елізавета (ДУА «Сярэдняя школа №1», 2 «В» клас) і Глазкіна Варвара (ДУА «Сярэдняя школа №5», 5 «В» клас), трэцяй ступені – узнагароджаны Малышка Елізавета (ДУА «Гімназія г.Смаргоні», 3 «А» клас) і Каравай Яўген (ДУА «Сярэдняя школа №5», 2 «Б»клас). Павіншаваць актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсу прыйшлі навучэнцы ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя. М.К.Агінскага» Янушкевіч Яўген і Шаўлоўская Аліна.

За сталы ўдзел у конкурсе і шматразовыя перамогі былі адзначаны дыпломамі Шыш Паліна і Ціркуновіч Паліна. Акрамя таго, больш за дзесяць лепшых чытачоў таксама атрымалі дыпломы і заахвочвальныя прызы за актыўны ўдзел у конкурсе.

9sf9safsfs9.jpg
58dsf5sdfsd5.jpg
8ds8fsd8fsfs.jpg
55555222222.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi