Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSC025579.jpg 6 лістапада на ўрок духоўнасці пад назвай “Крокі да святасці” у філіял “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” былі запрошаны ўсе жадаючыя.
1 лістапада па каталіцкай традыцыі святкуецца Дзень ўсіх святых, а 2 лістапада – дзень, калі памінаюць памерлых – Дзяды. Здаўна лічылася, што памерлыя продкі ператвараюцца ў духаў, якіх трэба задобрыць, каб яны станоўча ўплывалі на жывых. На Дзяды прынята прыходзіць да месцаў пахавання сваякоў, прыбіраць магілы, а таксама ладзіць вячэру ў памяць родзічаў.
Больш дакладна аб гісторыі узнікнення гэтых традыцый, і аб тым, як правільна сябе паводзіць у гэтыя дні паведаў пробашч Войстамскай парафіі ксёндз Вадзім Сурвіла. Кожны ўдзельнік мерапрыемства меў магчымасць задаць пытанне святару і атрымаць дакладны адказ і духоўную дапамогу. У бібліятэцы была аформлена тэматычная літаратурная выстава.


DSC025699.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi