Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
sdfsdf4323242.jpg 18 лістапада з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбылася святочная вечарына.

Кожную восень уся ўвага ім – працаўнікам сяла: цёплыя словы падзякі за іх працу, шчырыя пажаданні, усмешкі і песні. У гэты дзень віталі працаўнікоў сельскай гаспадаркі вытворчага ўчастка “Сасноўка” філіяла “Жодзішкі”. У зале ўсім было ўтульна і весела. Сцэна была упрыгожана падзелкамі з садавіны і агародніны. Канцэртныя нумары, як сур'ёзныя так і гумарыстычныя, адлюстроўвалі сельскагаспадарчую тэматыку. Гарачымі апладысментамі вяскоўцы сустракалі арыгінальных і непаўторных артыстаў сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры” і з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, гумарыстычных мініяцюрах і пародыях.

Дзякуючы дапамозе дырэктара філіяла Жодзішкі УПП “Смаргонскі КХП” Янюк Андрэя Сяргеевіча быў арганізаваны святочны салодкі стол.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi